Навіны на тэму: выбары-2012

Таварыства «Веды» правядзе ў Гомелі працу па «інфармацыйна-ідэалагічнаму» забеспячэнню выбараў

20.08.2012 Таварыства «Веды» правядзе ў Гомелі працу па «інфармацыйна-ідэалагічнаму» забеспячэнню выбараў

Кіраўніцтва абласнога аддзялення Таварыства «Веды» разаслала кіраўнікам прадпрыемстваў і старшыням участковых камісій прапанову правесці «карпаратыўныя адукацыйныя семінары» на тэму працы назіральнікаў і членаў участковых камісій. Кошт семінара – 1,2 мільёна рублёў.

Слонім: з вылучэння прадстаўніка ад ЛДПБ акруговая камісія зрабіла таямніцу

20.08.2012 Слонім: з вылучэння прадстаўніка ад ЛДПБ акруговая камісія зрабіла таямніцу

Старшыня акруговай камісіі Слонімскай выбарчай акругі № 58 Алена Мачаліна заяўляла, што прэтэндэнтаў - чатыры, але хто канкрэтна, даведацца ад старшыні камісіі не ўдавалася, яна проста не адказвала на гэтае пытанне.

У Жодзіне і Лагойску назіральнікаў не дапусцілі да працэсу праверкі подпісаў (дакумент)

20.08.2012 У Жодзіне і Лагойску назіральнікаў не дапусцілі да працэсу праверкі подпісаў (дакумент)

Акруговыя камісіі Жодзіна і Лагойску не дапусцілі назіральнікаў кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» да працэсу праверкі подпісаў і дакументаў вылучэнцаў у кандыдаты. Назіральніца па Лагойскай акрузе №75 не атрымала аніякага адказу, назіральніку па Жодзінскай выбарчай акрузе №64 з камісіі прыйшла пісьмовая адмова.

Раёнкі маўчаць наконт мясцовых прэтэндэнтаў у кандыдаты

20.08.2012 Раёнкі маўчаць наконт мясцовых прэтэндэнтаў у кандыдаты

Выбаршчыкаў Вілейскай выбарчай акругі інфармацыяй павінны забяспечваць мядзельская газета “Нарачанская зара” і вілейская “Шлях перамогі”. Да гэтага часу выданні не паведамляюць чытачам пра асобаў, якія збіраюцца прадстаўляць раён у парламенце.

Брэст: гарвыканкам прапануе агітаваць на стрэльбішчы

20.08.2012 Брэст: гарвыканкам прапануе агітаваць на стрэльбішчы

Брэсцкія прадстаўнікі апазіцыйных партый выказваюць незадаволеннасць рашэннем мясцовага гарвыканкаму, якім вызначаны месцы, дзе можна ладзіць масавыя мерапрыемствы падчас агітацыйнага этапу цяперашняй выбарчай кампаніі.

Маладэчна: назіральніка выставілі за дзверы

20.08.2012 Маладэчна: назіральніка выставілі за дзверы

“Больш ніколі нічога мы Вам паказваць не будзем!” – заявіла старшыня акруговай камісіі Маладэчанскай выбарчай акругі №72 Святлана Юрчык незалежнаму назіральніку Эдуарду Баланчуку. Падобна на тое, што такое агрэсіўнае стаўленне ён “заслужыў” тым, што распавядаў незалежным СМІ аб некаторых сумнеўных дзеяннях камісіі.

Мазыр: уладам прапануюць  пашырыць колькасць месцаў для агітацыі

20.08.2012 Мазыр: уладам прапануюць пашырыць колькасць месцаў для агітацыі

Старшыні Мазырскага раённага выканаўчага камітэта прапанавалі пашырыць колькасць месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў. Нікадзім Варановіч, прэтэндэнт у кандыдаты па Мазырскай выбарчай акрузе №42 і кіраўнік яго ініцыятыўнай групы Рыгор Крывіцкі напісалі заяву на імя старшыні райвыканкаму.

Сяргей Гоўша скардзіцца на бяздзеянне баранавіцкага пракурора

18.08.2012 Сяргей Гоўша скардзіцца на бяздзеянне баранавіцкага пракурора

Пракурор г. Баранавічы ўхіліўся ад выканання ўскладзеных на пракуратуру арт. 125 Канстытуцыі РБ абавязкаў па нагляду за выкананнем законаў і іншых нарматыўных прававых актаў дзяржаўнымі органамі і іх службовымі асобамі.

Мінск: назіральнікаў не дапусцілі да працэсу праверкі подпісаў і дакументаў вылучэнцаў у кандыдаты (дакументы)

18.08.2012 Мінск: назіральнікаў не дапусцілі да працэсу праверкі подпісаў і дакументаў вылучэнцаў у кандыдаты (дакументы)

Калі Арэшка абмяркоўвала гэтае пытанне з намеснікам старшыні камісіі, у кабінет увайшла сябра камісіі Рублеўская, якая працуе ў Адміністрацыі Першамайскага раёна, і заявіла назіральніцы, што яе месца - «за сталом у куце».

Рэвяка – КДБ: “Шукайце самазванца, які прыкрываецца шыльдай КДБ”

17.08.2012 Рэвяка – КДБ: “Шукайце самазванца, які прыкрываецца шыльдай КДБ”

Хто той невядомы, што ўварваўся дамой да актывіста Уладзіслава Ярашова? Супрацоўнікі Магілёўскага абласнога ўпраўлення КДБ адмаўляюць той факт, што нехта з іхных супрацоўнікаў наведваў сябра ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў дэпутаты Уладзіміра Пунчанкі Уладзіслава Ярашова.

Бабруйск: Віктара Бузінаева папярэдзілі ў КДБ

17.08.2012 Бабруйск: Віктара Бузінаева папярэдзілі ў КДБ

Размова лідэра бабруйскай суполкі АГП Віктара Бузінаева з супрацоўнікам КДБ Паўлам Сілковым цягнулася каля трох гадзін. Нагадаем, актывіста выклікалі на размову напярэдадні вечарам, павесткай.

Прага дэпутатства па-бабруйску: вылучэнне ад партыі, зборам подпісам і шасцю працоўнымі калектывамі

17.08.2012 Прага дэпутатства па-бабруйску: вылучэнне ад партыі, зборам подпісам і шасцю працоўнымі калектывамі

Найбольш падстрахавалася дырэктар САШ № 30 Жана Мішур. Яна вылучаная ад працоўных калектываў ААТ “Бабруйскаграмаш”, Бабруйскай цэнтральнай бальніцы, Бабруйскага гарбарнага камбіната, філіяла РУП “Магілёўэнерга” Бабруйскай ТЭЦ-2, ААТ “Белшына”, плюс – шляхам збору подпісаў і партыі.

Пружаны: Назіраць за праверкай подпісаў – не дазволена

17.08.2012 Пружаны: Назіраць за праверкай подпісаў – не дазволена

Старшыня Пружанскай акруговай выбарчай камісіі № 9 Аляксей Лаптановіч не дазволіў назіральніцы Тамары Шчапёткінай прысутнічаць пры праверцы подпісаў і іншых дакументаў, пададзеных прэтэндэнтамі ў кандыдаты.

Лагойск: Арганізацыя праверкі подпісаў – за 18 хвілін

17.08.2012 Лагойск: Арганізацыя праверкі подпісаў – за 18 хвілін

Толькі на трэці дзень пасля апошняга дня здачы подпісаў ініцыятыўнымі групамі і іншых дакументаў на рэгістрацыю ад прэтэндэнтаў у кандыдаты Лагойская АВК №75 сабралася на паседжанне.

Гародня: камісія запатрабавала тлумачэнні ад Вадзіма Саранчукова

17.08.2012 Гародня: камісія запатрабавала тлумачэнні ад Вадзіма Саранчукова

Кіраўніку абласной арганізацыі БНФ Вадзіму Саранчукову затэлефанавалі з Гарадзенскай Цэнтральнай выбарчай акругі № 50 і запрасілі на паседжанне камісіі, дзе патэнцыйнаму кандыдату ў дэпутаты паведамілі, што ў камісію паскардзіліся выбарцы. Паказаць яму скаргі грамадзянаў камісія адмовілася.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства