Навіны на тэму: выбары-2012

Аршанскім міліцыянтам разасланыя ўлёткі з гісторыяй пра «тэрарыстку»

22.08.2012 Аршанскім міліцыянтам разасланыя ўлёткі з гісторыяй пра «тэрарыстку»

Грамадзянская кампанія «Наш Дом» разаслала па пошце больш чым 600 супрацоўнікам праваахоўных органаў, а таксама чыноўнікам з Оршы і Віцебска ўлёткі, у якіх распавядаецца пра незаконнае затрыманне аршанскай міліцыяй 5 чэрвеня актывісткі «Нашага Дома» Таццяны Якаўлевай.

Акрэдытаваныя 110 міжнародных назіральнікаў і 991 нацыянальных

22.08.2012 Акрэдытаваныя 110 міжнародных назіральнікаў і 991 нацыянальных

828 назіральнікаў накіравалі грамадскія аб'яднанні Беларусі, у тым ліку ГА «Белая Русь» - 305 чалавек, БРСМ - 100, Беларускі саюз жанчын - 45, Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў - 134, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі - 104, іншыя аб'яднанні - 140.

Судзяць актывістак БХД

22.08.2012 Судзяць актывістак БХД

Суд Савецкага раёна Менска аштрафаваў актывістак аргкамітэту БХД Галіну Каржанеўскую і Іну Лойку на тры базавыя велічыні (300 тысяч рублёў) кожную.

Сяргея Гоўшу пакаралі штрафам - 15 базавых велічынь (дадаліся падрабязнасці)

21.08.2012 Сяргея Гоўшу пакаралі штрафам - 15 базавых велічынь (дадаліся падрабязнасці)

Баранавіцкі назіральнік судом быў прызнаны вінаватым ў брыдкаслоўі падчас размовы са старшынёй акруговай камісіі. Суддзя - Васіль Петрыеў.

"Голас Сенненшчыны" выправіў парушэнне выбарчага заканадаўства

21.08.2012 "Голас Сенненшчыны" выправіў парушэнне выбарчага заканадаўства

Неўзабаве пасля заўвагі незалежных назіральнікаў пра тое, што сенненская раёнка ўжо "зацвердзіла" кандыдатам у дэпутаты Аляксандра Папкова, загаловак артыкула “Кандыдат у дэпутаты Аляксандр Папкоў дапаможа пабудаваць у Багушэўску перасоўную АЗС” быў выпраўлены.Аўтар артыкула, рэдактар выдання Аляксандр Лазюк, "рыхтуецца да адстаўкі".

Брэст: чыноўнікі не хочуць даваць звесткі пра сябраў выбаркамаў

21.08.2012 Брэст: чыноўнікі не хочуць даваць звесткі пра сябраў выбаркамаў

Гэта вынікае з адказу адміністрацыі Маскоўскага раёна абласнога цэнтра, дасланага на скаргу назиральника Уладзіміра Вялічкіна. Аднак падчас выбараў прэзідэнта ў 2010-м годзе інфармацыя такога характару публікаваліся ў мясцовай прэсе.

Салігорск:  сустрэчы з выбаршчыкамі там, дзе выбаршчыкаў няма

21.08.2012 Салігорск: сустрэчы з выбаршчыкамі там, дзе выбаршчыкаў няма

Варта адзначыць, што стадыёны і паркі знаходзяцца на ўскраінах населеных пунктаў і не з’яўляюцца папулярнымі месцамі сярод жахыроў рэгіёна. Размова з выбаршчыкамі ў дварах ці каля ўваходу ў гарадскі рынак, на плошчах ці ў парку - будзе трактавацца як парушэнне Выбарчага заканадаўства і Адміністрацыйнага кодэксу.

Да датэрміновай агітацыі падключыўся "Віцебскі рабочы"

21.08.2012 Да датэрміновай агітацыі падключыўся "Віцебскі рабочы"

Дзяржаўныя раёнкі на Віцебшчыне пачалі схаваную датэрміновую агітацыю за праўладных кандыдатаў. Цяпер да гэтага працэсу падключылася і абласная газета "Віцебскі рабочы". У № 94 гэтага выдання апублікаваны артыкул Вольгі Сідаровіч “Урожай в закрома, сеялку в поле”. Але гутарку журналістка вядзе не пра сеялкі і засекі.

Брэст: Назіральніку адмоўлена ў прысутнасці падчас праверкі дакументаў вылучэнцаў

21.08.2012 Брэст: Назіральніку адмоўлена ў прысутнасці падчас праверкі дакументаў вылучэнцаў

Ніякай інфармацыі назіральнікам не даваць -- дала распараджэнне сябрам акруговай выбарчай камісіі № 2 г.Брэста старшыня камісіі Галіна Янголенка пасля таго, як назіральнік Уладзімір Вялічкін папрасіў пісьмова дазволу прысутнічаць пры праверцы подпісаў і іншых дакументаў, пададзеных вылучанымі прэтэндэнтамі ў кандыдаты.

У Віцебску забаранілі 15 агітацыйных пікетаў за байкот выбараў

21.08.2012 У Віцебску забаранілі 15 агітацыйных пікетаў за байкот выбараў

Заяўкі на пікетаванне падавалі віцебскія сябры КХП БНФ, якія хацелі праводзіць пікеты падчас агітацыйнай кампаніі. Аднак, паводле ліста з ЦВК, агітацыя за байкот да агітацыйнай выбарчай кампаніі ніякага дачынення не мае.

У Магілёве пачалася датэрміновая агітацыя за праўладную вылучэнку

21.08.2012 У Магілёве пачалася датэрміновая агітацыя за праўладную вылучэнку

У газеце “Веснік Магілёва” за 15 жніўня (№66) з’явіўся хвалебны артыкул “Секреты успеха просты” пра дырэктара школы №13 Людмілу Старасціну, якая балатуецца па Магілёўскай-Кастрычніцкай выбарчай акрузе №86. Аднак пра тое, што яна зараз прэтэндуе на дэпутатства ў парламенце, няма ні слова.

Жыхароў Магілёўшчыны ізноў просяць галасаваць “за стабільнасць”

21.08.2012 Жыхароў Магілёўшчыны ізноў просяць галасаваць “за стабільнасць”

“Зварот каардынацыйнага савета грамадскіх арганізацый і палітычных партый магілёўскай вобласці да выбаршчыкаў” на сайце магілёўскага аблвыканкама паўтарае заклік да галасавання "за стабільнасць", які падчас прэзідэнцкіх выбараў утрымліваўся ў звароце гэтага ж савета пад назвай “Сохранить и приумножить”.

Кобрын: дзяржаўная газета піярыць прэтэндэнта-дэпутата

21.08.2012 Кобрын: дзяржаўная газета піярыць прэтэндэнта-дэпутата

Акрамя рэкламы сваёй дзейнасці Аляксандр Зазуля тлумачыць сваю місію падчас працы ў парламенце. ”Дэпутат павінен адукоўваць выбаршчыкаў, тлумачыць, што мы жывем у прававой дзяржаве і павінны кіравацца ў вырашэнні і дзяржаўных, і тэрытарыяльных, і асабістых праблем толькі дзеючым прававым полем нашай краіны".

Гарадзеншчына: назіральнікам прапанавалі “слепа” зафіксаваць вынікі рэгістрацыі кандыдатаў

21.08.2012 Гарадзеншчына: назіральнікам прапанавалі “слепа” зафіксаваць вынікі рэгістрацыі кандыдатаў

Незалежныя назіральнікі, якія зарэгістраваныя ў акруговых выбарчых камісіях Гарадзеншчыны, атрымалі адмовы прысутнічаць на паседжаннях, дзе будзе ісці праверка дакументаў па рэгістрацыі кандыдатаў.

Назіральнікі БДІПЧ АБСЕ пачынаюць працу ў Беларусі

21.08.2012 Назіральнікі БДІПЧ АБСЕ пачынаюць працу ў Беларусі

Прадстаўнікі Цэнтрвыбаркама пачалі крытыкаваць місію яшчэ да прыезду, працягваюць і зараз. Сёння адбылася сустрэча з кіраўніцтвам Цэнтрвыбаркама, дзе міжнародныя назіральнікі прапанавалі штотыдзень сустракацца з прадстаўнікамі ЦВК , каб абмяркоўваць бягучыя пытанні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства