Навіны на тэму: выбары-2012

Жлобін: партыйныя кандыдаты – з найменьшымі прыбыткамі

24.08.2012 Жлобін: партыйныя кандыдаты – з найменьшымі прыбыткамі

Жлобінская раённая газета “Новы дзень” надрукавала інформацыю пра прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат. Сукупны гадавы даход старшыні райвыканкама Леаніда Апанасюка за 2011 год склаў больш за 80 мільёнаў беларускіх рублёў, Кандыдат ад партыі “Справядлівы свет” Валеры Рыбчанка не зарабіў за 2011 год нічога.

Рагачоў: ціск на Дзяніса Дашкевіча працягваецца

24.08.2012 Рагачоў: ціск на Дзяніса Дашкевіча працягваецца

24 жніўня Дзянісу Дашкевічу, які збіраецца абскардзіць рашэнне камісіі Рагачоўскай выбарчай акругі пра нерэгістрацыю яго кандыдатам у дэпутаты, за некалькі хвілін да выхаду з дому патэлефанавалі на хатні нумар і параілі не падыходзіць блізка да будынку райвыканкама.

60 былых і дзейсных дэпутатаў зарэгістраваны ў якасці кандыдатаў

24.08.2012 60 былых і дзейсных дэпутатаў зарэгістраваны ў якасці кандыдатаў

Старшыня ЦВК заяўляла, што 21 дзейсны дэпутат будзе балатавацца ў парламент сёлета. Сёння высветлілася, што яшчэ 29 кандыдатаў – гэта дэпутаты папярэдніх скліканняў. Чатыры выбарчыя акругі будуць безальтэрнатыўнымі – па адной у Гродзенскай, Брэсцкай вобласцях і дзве акругі ў Мінскай вобласці. У 2008 годзе было 16 безальтэрнатыўных акругаў.

Пінск: быць дэпутатам -- прыбыткова

24.08.2012 Пінск: быць дэпутатам -- прыбыткова

Газета “Пінскі веснік” раскрыла прыбыткі кандыдатаў. Інфармацыя была пададзена ў №68 газеты ў рубрыцы “Насустрач выбарам”. Як высветлілася, у 2011 годзе найбольшыя прыбыткі мела кандыдатка-дэпутатка. Зінаіда Мандроўская, якая балатуецца па Пінскай гарадской выбарчай акрузе №14 і працуе дэпутатам ПП НС.

Віцебск: Апавяшчэннем пра выбары займаецца аўтапарк

24.08.2012 Віцебск: Апавяшчэннем пра выбары займаецца аўтапарк

У аўтобусах, якія працуюць на маршрутах абласнога цэнтру, уключаюць аўдыёзапісы з запрашэннем на выбары. Прыемны мужчынскі голас настойліва нагадвае пра магчымасць прагаласаваць датэрмінова, і пра тое, што ў дзень выбараў, 23 верасня, усіх чакаюць на выбарчых участках.

Паведамленне для прэсы

24.08.2012 Паведамленне для прэсы

У панядзелак, 27 жніўня, запрашаем журналістаў на прэс-канферэцыю кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”. Тэма: “Агульная ацэнка грамадска-палітычнай сітуацыі Беларусі ў святле парламенцкіх выбараў і падвядзенне вынікаў назірання за рэгістрацыяй кандыдатаў у дэпутаты”.

Бабруйск: Запрашэнне на рэгістрацыю -- праз суткі пасля паседжання

24.08.2012 Бабруйск: Запрашэнне на рэгістрацыю -- праз суткі пасля паседжання

23 жніўня ў другой палове дня вылучэнец ад партыі АГП Андрэй Казлоў усё ж атрымаў пісьмовае запрашэнне на паседжанне па рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. Нагадаем, што ён не прайшоў рэгістрацыю. Старшыня камісіі заявіў, што Андрэй Казлоў направільна ўказаў даходы. Але гэтая ж прычына не перашкодзіла зарэгістраваць вылучэнца ад ЛДП.

Барысаў: вылучэнец АГП абскарджвае адмову ў рэгістрацыі кандыдатам

24.08.2012 Барысаў: вылучэнец АГП абскарджвае адмову ў рэгістрацыі кандыдатам

Па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе № 63 кандыдатамі зарэгістраваныя тры прэтэндэнты, адмоўлена ў рэгістрацыі вылучэнцу Аб'яднанай грамадзянскай партыі Міхасю Васільеву. Сёння раніцай Васільеў накіраваў па электроннай пошце скаргу ў Цэнтрвыбаркам, якую прадубляваў яшчэ і заказным лістом.

Дашкевіча амаль 4 гадзіны пратрымалі ў Рагачоўскім КДБ

24.08.2012 Дашкевіча амаль 4 гадзіны пратрымалі ў Рагачоўскім КДБ

Актывіст кампаніі “Гавары праўду!” Дзяніс Дашкевіч, не зарэгістраваны па Рагачоўскай выбарчай акрузе ў якасці кандыдата ў дэпутаты, прабыў у мясцовым КДБ амаль 4 гадзіны. Ад яго патрабавалі, каб той падпісаў адпаведную паперу, у якой зазначалася, што ён – фінансавы махінатар, які браў грошы за арганізацыю вяселляў у далярах, а не рублях.

Уладзімір Кацора прабыў кандыдатам у дэпутаты адзін дзень

24.08.2012 Уладзімір Кацора прабыў кандыдатам у дэпутаты адзін дзень

Каардынатар кампаніі «За справядлівыя выбары», сябра АГП Уладзімір Кацора 23 жніўня напісаў заяву ў акруговую камісію Гомельскай-Прамысловай акругі аб тым, што не будзе ўдзельнічаць у выбарах у якасці кандыдата ў дэпутаты. Ён быў зарэгістраваны кандыдатам на паседжанні акруговай камісіі 22 жніўня.

Магілёў: Затрыманне мясцовых каардынатараў кампаніі “За справядлівыя выбары”

24.08.2012 Магілёў: Затрыманне мясцовых каардынатараў кампаніі “За справядлівыя выбары”

23 жніўня былі затрыманы міліцыянтамі мясцовыя каардынатары па арганізацыі працэсу назірання ў межах кампаніі “За справядлівыя выбары” Юрый Новікаў і Галіна Лісіцына. Затрыманне адбылося ў раёне чыгуначнага вакзала, пасля таго, як газеты, брашуры і сшыткі былі перакладзены з адной машыны ў другую.

Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты: дадзеныя з рэгіёнаў (дадаецца)

23.08.2012 Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты: дадзеныя з рэгіёнаў (дадаецца)

Мазыр: альтэрнатыве на выбарах быць. Ваўкавыск: рэгістрацыю не прайшлі сябра БНФ Севасцьян і граф Прушынскі. Баранавічы: у сельскай выбарчай акрузе выбары будуць безальтэрнатыўнымі. Салігорск: абодва дэмакратычныя кандыдаты зарэгістраваныя. Віцебск: найбольшы “адсеў” – у Віцебскай-Кастрычніцкай акрузе. Асіповічы: сярод трох кандыдатаў – сябра БНФ. Пінскі раён: кандыдатамі зарэгістраваныя беспартыйныя.

Незрэгістраваныя кандыдатамі жыхары Віцебшчыны скардзяцца ў ЦВК

23.08.2012 Незрэгістраваныя кандыдатамі жыхары Віцебшчыны скардзяцца ў ЦВК

Пісьмовую скаргу ў Цэнтарвыбаркам накіравала актывістка кампаніі "Гавары праўду" Лідзія Сагідуліна, якой адмовіла ў рэгістрацыі камісія Полацкай выбарчай акругі №28. Сяргей Парсюкевіч і Уладзімір Правальскі, якіх не зарэгістравала камісія Віцебскай-Кастрычніцкай акругі №20, звярнуліся ў ЦВК асабіста.

Жлобін: супернікі не падтрымалі ініцыятыву кандыдата ад “Справядлівага свету” па павелічэнні месцаў для агітацыі

23.08.2012 Жлобін: супернікі не падтрымалі ініцыятыву кандыдата ад “Справядлівага свету” па павелічэнні месцаў для агітацыі

Кандыдат у дэпутаты ад партыі “Справядлівы свет” Валеры Рыбчанка накіраваў скаргу ў райвыканкам, які вызначыў на мінулым тыдні месцы для правядзення агітацыйнай кампаніі ў Жлобіне. Спадар Рыбчанка лічыць, што месцы для сустрэч з выбаршчыкамі нязручныя.

Рагачоў: незарэгістраванага прэтэндэнта ад “Гавары праўду!” Дзяніса Дашкевіча выклікалі ў КДБ

23.08.2012 Рагачоў: незарэгістраванага прэтэндэнта ад “Гавары праўду!” Дзяніса Дашкевіча выклікалі ў КДБ

Сёння актывіста з Рагачова Дзяніса Дашкевіча выклікалі ў мясцовы КДБ, патэлефанаваўшы на хатні нумар. Дзянісу прапанавалі прыехаць для “размовы”, прычым “як мага хутчэй”, узяўшы з сабою пашпарт. Супрацоўнік КДБ не ўдакладніў, па якой справе будзе праходзіць размова і ў якасці каго Дашкевіча выкліваюць ў раённы Камітэт дзяржаўнай бяспекі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства