Навіны на тэму: выбары-2012

Баранавічы: Рыгор Грык заяўляе пра падман выбаршчыкаў з боку сябраў АВК

25.08.2012 Баранавічы: Рыгор Грык заяўляе пра падман выбаршчыкаў з боку сябраў АВК

"Правяраючыя прасілі людзей распісацца ў лісце, што яны не адмаўляюцца ад свайго подпісу ў маю падтрымку. А цяпер высветлілася, што грамадзяне падпісвалі ліст аб тым, што гэта сам Рыгор Грык паставіў дату і подпіс у падпісным лісце", – патлумачыў Рыгор Грык, якога АВК №6 Баранавіцкай-Усходняйакругі не зарэгістравала кандыдатам у дэпутаты.

Слонім: кандыдата адпусцілі ў адпачынак толькі з “дазволу” выбаркама

25.08.2012 Слонім: кандыдата адпусцілі ў адпачынак толькі з “дазволу” выбаркама

Ахоўнік Слонімскай птушкафабрыкі, сябра партыі БНФ Віктар Марчык, зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты па Мастоўскай выбарчай акрузе № 56, у перадвыбарчы адпачынак пайшоў амаль са скандалам.

Светлагорск: Ігар Песікаў абскарджвае адмову ў рэгістрацыі

25.08.2012 Светлагорск: Ігар Песікаў абскарджвае адмову ў рэгістрацыі

"Камісія палічыла, што ў адрасах выбаршчыкаў, якія жывуць у гарадскім пасёлку Парычы, не хапае слоў “Светлагорскі раён”. Таму ўсе подпісы з Парычаў камісія назвала несапраўднымі. Я з такім рашэннем не згодны. Мы ж не збіралі подпісы ў гарадскім пасёлку Ратамка. Відавочна, што Парычы – гэта Светлагорскі раён, ніякіх іншых Парычаў няма", - кажа Песікаў.

Баранавічы: хто скардзіцца, а хто не верыць у справядлівасць ЦВК

25.08.2012 Баранавічы: хто скардзіцца, а хто не верыць у справядлівасць ЦВК

Прадпрымальнік Дзмітрый Аўгуст і сябра “Справядлівага свету” Аляксандр Галькевіч, якія не прайшлі рэгітрацыю кандыдатамі ў дэпутаты, занялі розныя пазіцыі адносна абскарджання адпаведных рашэнняў акруговых выбарчых камісіяў, аднолькава пры гэтым спасылаючыся на ўласны досвед удзелу ў ранейшых выбарчых кампаніях.

Брэст: Людміла Дзенісенка абскардзіла адмову ў рэгістрацыі

25.08.2012 Брэст: Людміла Дзенісенка абскардзіла адмову ў рэгістрацыі

Па словах Людміла Дзенісенкі, існаванне такіх звестак было для яе зусім нечаканым, бо зямельны ўчастак разам з пазначаным будынкам кіраўніца партыйнай суполкі прадала яшчэ ў 2003 годзе. “У мяне ёсць дамова куплі-продажу, засведчаная дзяржаўным натарыусам".

Гарадзенскае тэлебачанне супраць нацыянальнай сімволікі

25.08.2012 Гарадзенскае тэлебачанне супраць нацыянальнай сімволікі

24 жніўня ў Гародні пачаліся першыя запісы выступаў кандыдатаў у дэпутаты на тэлебачанні і радыё. Падчас запісу старшыня абласной арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў хацеў паставіць перад сабой маленькі бел-чырвона-белы сцяжок.

Слонім: старшыня акруговай камісіі не дазволіла тэледэбаты

25.08.2012 Слонім: старшыня акруговай камісіі не дазволіла тэледэбаты

Кандыдаты ў дэпутаты па Слонімскай выбарчай акрузе № 58 Іван Шэга (сябра БНР) і Міхаіл Караткевіч (сябра Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”) вырашылі правесці тэледэбаты на мясцовым тэлебачанні. Старшыня камісіі Алена Мачаліна катэгарычна ў гэтым адмовіла.

У Рэчыцы змянілася кіраўніцтва акруговай выбарчай камісіі

24.08.2012 У Рэчыцы змянілася кіраўніцтва акруговай выбарчай камісіі

24 жніўня адбылося паседжанне Рэчыцкай акруговай выбарчай камісіі. Са складу камісіі выведзены яе старшыня – Віталь Атаманчук, першы намеснік старшыні Рэчыцкага райвыканкама. Гэта адбылося ў сувязі з тым, што старшыня райвыканкама Пётр Шостак зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Бабруйск: У сваім радыё- і тэлевыступе Мацвей Хатары заклікаў бабруйчан байкатаваць выбары

24.08.2012 Бабруйск: У сваім радыё- і тэлевыступе Мацвей Хатары заклікаў бабруйчан байкатаваць выбары

Сябра АГП, зарэгістраваны кандыдат у дэпутаты па Першамайскай выбарчай акрузе Мацвей Хатары сёння запісваў свой выступ для радыё і тэлебачання. Сябра яго ініцыятыўнай групы і бабруйскі лідэр АГП Віктар Бузінаеў адзначыў, што запіс прайшоў нармальна "калі, натуральна, выступ не парэжуць".

Слуцк: Дзеючы дэпутат парламента жыве ў крэдыт, а раёнка пра гэта маўчыць

24.08.2012 Слуцк: Дзеючы дэпутат парламента жыве ў крэдыт, а раёнка пра гэта маўчыць

На сайце "Слуцкага краю" 24 жніўня размешчана інфармацыя аб гадавых даходах і звесткі аб маёмасці ўсіх кандыдатаў, у тым ліку і дзейнага дэпутата парламента Інэсы Кляшчук, якая балатуецца ў другі раз. Праўда, звесткі пра крэдыт у памеры 109 з лішнім мільёнаў рублёў, які ў мінулым годзе Кляшчук брала ў "Беларусбанку", чытачам не паведамляюцца.

На Аршаншчыне кандыдаты ад "вертыкалі" і ЛДПБ адмаўляюцца ад правядзення дэбатаў

24.08.2012 На Аршаншчыне кандыдаты ад "вертыкалі" і ЛДПБ адмаўляюцца ад правядзення дэбатаў

Здавалася б, каму як ні вылучэнцам ад палітычных партый гэта дае шырокія магчымасці для прапаганды сваіх ідэй і прыцягнення новых прыхільнікаў ва ўласныя шэрагі. Як аказалася, на справе ўсё выглядае зусім не так.

У Аршанскім і Дубровенскім раёнах не апублікаваны спіс месцаў, выдзеленых для перадвыбарчай агітацыі

24.08.2012 У Аршанскім і Дубровенскім раёнах не апублікаваны спіс месцаў, выдзеленых для перадвыбарчай агітацыі

З гэтай нагоды назіральнік ад БХК Васіль Бераснеў звярнуўся ў Віцебскі аблвыканкам. Ён патрабуе ад абласных уладаў прыняць меры для тэрміновага апублікавання дазволеных месцаў агітацыі, бо адсутнасць гэтай інфармацыі абмяжоўвае каманды кандыдатаў у сваёй дзейнасці.

Тэлевыступ кандыдата можа быць забаронены за дэманстрацыю партрэта Статкевіча

24.08.2012 Тэлевыступ кандыдата можа быць забаронены за дэманстрацыю партрэта Статкевіча

Віцебскага сацыял-дэмакрата Аляксея Гаўруцікава папярэдзілі, што ягоны тэлевыступ можа быць зняты з эфіру. Бо ён, па словах дырэктара тэлерадыёкампаніі "Віцебск" Анатоля Камовіча, "дэманстраваў партрэт "крымінальніка", што з'яўляеца недапушчальным пры цяперашнім рэжыме".

Барысаў: чыноўніца адмовілася ад удзелу ў выбарах

24.08.2012 Барысаў: чыноўніца адмовілася ад удзелу ў выбарах

Намеснік дырэктара ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Барысаўскага раёна» Таццяна Чуйкова, якая была вылучана сходам працоўнага калектыву, незадоўга да паседжання акруговай камісіі па рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты забрала дакументы. Камісія патлумачыла, што Чуйкова сабралася з'язджаць з горада, але яшчэ 13 жніўня такіх намераў у яе не было.

Мінск: Сярод партыйцаў найбольш кандыдатаў ад ЛДП і КПБ

24.08.2012 Мінск: Сярод партыйцаў найбольш кандыдатаў ад ЛДП і КПБ

Па словах назіральнікаў, свае заявы прадстаўнікі гэтых партыяў падавалі ў апошнія дні рэгістрацыі. Мяркуецца, што такім чынам улады падстрахоўваліся, каб стварыць ілюзію альтэрнатывы на выбарчых участках, бо прадстаўнікі апазіцыйных партыяў паабяцалі зняць свае кандыдатуры напярэдадні галасавання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства