Навіны на тэму: выбары-2012

Гомель: дырэктары школ агітуюць на бацькоўскіх сходах

29.08.2012 Гомель: дырэктары школ агітуюць на бацькоўскіх сходах

У некаторых гомельскіх школах зараз праходзяць бацькоўскія сходы па падрыхтоўцы дзяцей да новага навучальнага году. Акрамя арганізацыйных момантаў: дзелавога стылю адзення, раскладу званкоў, дырэктары школ распачалі сярод бацькоў агітацыю.

Выступ кандыдата ў дэпутаты Васіля Палякова не паказалі па тэлебачанні

29.08.2012 Выступ кандыдата ў дэпутаты Васіля Палякова не паказалі па тэлебачанні

Замест выступу апазіцыянера быў устаўлены «інфармацыйна-прапагандысцкі» блок пра дасягненні ўлады, прычым гледачам распавялі аб прадпрыемстве «Гомельскія цеплавыя сеткі». Дырэктар прадпрыемства Міхаіл Пачынок балатуецца таксама па Савецкай акрузе. Выходзіць, апазіцыянерам эфір не далі, а праўладным кандыдатам – дабавілі?

Уладзімір Навясяд казаў пра палітвязняў

29.08.2012 Уладзімір Навясяд казаў пра палітвязняў

“Вызваленне палітвязняў патрэбнае не міжнародным арганізацыям ці Заходнім краінам. Гэта,у першую чаргу, патрэбна нам самім”. Уладзімір Навасяд – першы з мінскіх кандыдатаў, хто публічна заявіў пра жаданне ўдзельнічаць у выбарчых дэбатах.

Тэлевыступ віцебскага кандыдата ад АГП знялі на падставе ананімнага дакумента

29.08.2012 Тэлевыступ віцебскага кандыдата ад АГП знялі на падставе ананімнага дакумента

Выступ Сяргея Рэзнічэнкі мусіў транслявацца ўвечары 28 жніўня. Але у эфір ён так і не выйшаў. Актывіст АГП звярнуўся ў Віцебскую тэлерадыёкампанію, дзе яму паказалі паперу з ЦВК. Аднак яго прозвішча ў дакуменце пра забарону тэлевыступаў не было.

Салігорск: назіральнік абскарджвае адмову азнаёміцца з дакументамі аб вылучэнні кандыдатаў

29.08.2012 Салігорск: назіральнік абскарджвае адмову азнаёміцца з дакументамі аб вылучэнні кандыдатаў

На паседжанні акруговай камісіі па пытанні рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты праваабаронца звярнуўся з вуснай просьбай прадставіць магчымасць агледзець дакументы па ўсіх чатырох кандыдатах у дэпутаты па Салігорскай гарадской выбарчай акрузе № 68.

Рагачоў: незарэгістраваны прэтэндэнт ад “Гавары праўду” выступіў за байкот выбараў

29.08.2012 Рагачоў: незарэгістраваны прэтэндэнт ад “Гавары праўду” выступіў за байкот выбараў

“Калі вас будуць гнаць на выбарчыя ўчасткі, пішыце на бюлетэне: “Я супраць усіх”. Калі вы мелі намер аддаць свой голас за Дзяніса Дашкевіча, пішыце: “Я за Дашкевіча”, – гаворыцца ў звароце. Сваёй галоўная задачай рагачоўскія актывісты ставяць “пустуючыя выбарчыя ўчасткі ў асноўны дзень галасавання – 23 верасня”.

Пінск: нават фотаздымкі кандыдатаў не надрукаваны

29.08.2012 Пінск: нават фотаздымкі кандыдатаў не надрукаваны

На новым этапе перадвыбарчай кампаніі, калі можна праводзіць агітацыю, пінскія кандыдаты ў дэпутаты так і не актывізаваліся. Магчыма, яны разлічваюць на тое, што сваім выступам на тэлебачанні прыцягнуць увагу выбаршчыкаў.

Салігорцы не пабачаць тэлевыступаў апазіцыянераў

29.08.2012 Салігорцы не пабачаць тэлевыступаў апазіцыянераў

Агітацыю за байкот выбараў, пра які казалі ў сваіх выступах апазіцыйныя кандыдаты Салігоршчыны, Назіральная рада перадвыбарчай агітацыяй не лічыць, бо “мэтай прадстаўленых выступаў з'яўляецца агітацыя супраць удзелу ў выбарах”. Зрэшты, апазіцыянеры ўсё адно плануюць прадставіць публіцы свае тэлезвароты. Рабіць яны гэта будуць праз Інтэрнэт.

Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў Людмілу Дзенісенку кандыдатам у дэпутаты

29.08.2012 Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў Людмілу Дзенісенку кандыдатам у дэпутаты

Сваё рашэнне акруговая камісія матывавала тым, што Дзенісенка не ўзгадала ў сваёй дэкларацыі зямельны ўчастак і размешчаны на ім жылы будынак. Аднак прадстаўніца “Справядлівага свету” змагла давесці, што згаданы ўчастак быў прададзены яшчэ ў 2003-м годзе.

ЦВК не задаволіў ніводнай скаргі віцебскіх патэнцыйных кандыдатаў

29.08.2012 ЦВК не задаволіў ніводнай скаргі віцебскіх патэнцыйных кандыдатаў

Шэсць прэтэндэнтаў на ўдзел у выбарах спрабавалі аспрэчыць рашэнні акруговых выбарчых камісій, якія не зарэгістравалі іх у кандыдаты на ўдзел у парламенцкіх выбарах. І ўсе атрымалі адмовы.

Назіральнік просіць прыцягнуць да адказнасці рэдактара "Віцебскага Рабочага"

29.08.2012 Назіральнік просіць прыцягнуць да адказнасці рэдактара "Віцебскага Рабочага"

Выбарчым кодэксам Беларусі забаронена перадвыбарная агітацыя да афіцыйнай рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты. Разам з тым, у жніўні 2012 г. газета "Віцебскі рабочы" апублікавала шэраг артыкулаў, якія з'яўляюцца па сутнасці ўтоенай формай перадвыбарчай агітацыі за будучых кандыдатаў у дэпутаты.

 У Оршы радыёвыступы кандыдатаў можна пачуць толькі па правадной сетцы

29.08.2012 У Оршы радыёвыступы кандыдатаў можна пачуць толькі па правадной сетцы

У Аршанскім рэгіёне калі вы хочаце пачуць радыёзвароты кандыдатаў, круціць ручку налады радыёпрымача бескарысна. Адпаведная праграма Віцебскага абласнога радыё з выступамі кандыдатаў ідзе толькі па правадной радыёсетцы.

Рэчыца: Выбары не цікавяць мясцовыя СМІ

29.08.2012 Рэчыца: Выбары не цікавяць мясцовыя СМІ

Ці з’яўляюцца выбары ў Палату прадстаўнікоў важнай падзеяй у жыцці краіны? Ва многім гэта бачна па тым, наколькі падрабязна іх асвятляюць СМІ. Калі меркаваць па публікацыях у мясцовых беларускіх газетах, то выбараў у краіне амаль няма.

Светлагорск: даход Галіны Філіповіч у 1,5 разы перавышае суму заробкаў астатніх кандыдатаў

29.08.2012 Светлагорск: даход Галіны Філіповіч у 1,5 разы перавышае суму заробкаў астатніх кандыдатаў

Адзначым, што сярэдні заробак у Светлагорскім раёне, па афіцыйных дадзеных, у І-ым паўгоддзі 2011 г. складаў 1 499 599 руб. Гэта значыць, што старшыня Светлагорскага райсавета Г. Філіповіч толькі ў беларускіх рублях зарабляе прыкладна ў 2,8 разы вышэй за сярэдні заробак па раёну.

“Радыё Магілёў” не будзе размяшчаць на сваім сайце запісы выступаў кандыдатаў у дэпутаты

29.08.2012 “Радыё Магілёў” не будзе размяшчаць на сваім сайце запісы выступаў кандыдатаў у дэпутаты

Пра гэта, у тэлефоннай размове сваім слухачам, паведамілі на магілёўскім радыё. Запісы кандыдатаў можна слухаць толькі ў жывым эфіры. Калі ж магілёўцы прапусцяць выступ, то знайсці іх у даступных архівах на сайце “Радыё Магілёў” будзе немагчыма.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства