Навіны на тэму: выбары-2012
30.08.2012 Платныя паслугі для кандыдатаў: розныя раёны – розныя кошты
Дзяржаўныя раённыя газеты Гомельскай вобласці прапануюць кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў размясціць агітацыйныя матэрыялы на платнай аснове. Кошты і ўмовы ў розных раёнах адрозніваюцца.
30.08.2012 Даход рэчыцкага кандыдата ў 11,5 разоў перавышае сярэдні заробак па раёну
Даход кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Адама Вашкова ў 11,5 разоў перавышае сярэдні заробак па Рэчыцкім раёне. Адзін з яго канкурэнтаў зарабляе ў 26 разоў меньш, другі ўвогуле быў беспрацоўны.
30.08.2012 Гародня: за ўлёткі з заклікам да байкоту – выклік у КДБ
Як паведаміў старшыня гарадзенскай суполкі Кастрычніцкага раёну Аб’яднанай грамадзянскай партыі Дзмітрый Аўдзейчык, на яго і ягонага сябра Яўгена Швядзько ідзе ціск з боку спецслужбаў. Па словах Аўдзейчыка, ён і Швядзько былі затрыманыя тыдзень таму ў момант, калі расклейвалі самаробна выпушчаныя ўлёткі з заклікам да байкоту выбараў.
30.08.2012 Барысаў: замест выступу Льва Марголіна ў эфіры гучала музыка
"Маё выступленне запісвалася ў панядзелак, - распавядае Леў Марголін. - Я выклаў пазіцыю АГП з нагоды выбараў у Беларусі. Заклікаў да байкоту выбараў у маім выступленні не было. Я сказаў выбаршчыкам, каб яны не хадзілі галасаваць датэрмінова".
30.08.2012 Барысаў: ЦВК не зарэгістравала вылучэнца ад АГП
"Ярмошына спыталася ў мяне, маўляў, навошта вам кандыдатам рэгістравацца, калі вы ўсё роўна збіраецеся здымаць сваю кандыдатуру перад выбарамі. Я адказаў: гэта маё канстытуцыйнае права. Я хацеў мець зносіны з выбаршчыкамі і данесці да іх сваю пазіцыю".
30.08.2012 ЦВК задаволіла скаргу Уладзіміра Малярчука на адмову ў рэгістрацыі кандыдатам
Пасля паседжання ЦВК, якое адбылося 29 жніўня, на Вілейскай выбарчай акрузе №74 з’явіўся другі кандыдат. Прадстаўніку АГП Уладзіміру Малярчуку ўдалося даказаць, што рашэнне акруговай камісіі аб няпэўнасці звестак у падаткавай дэкларацыі, якое паслужыла прычынай адмовы, было няслушным.
30.08.2012 Слонім: машын няма толькі ў кандыдата ад БНФ
Чатыры кандыдаты ў дэпутаты, якія зарэгістраваны па Слонімскай выбарчай акрузе № 58, падалі дэкларыцыі аб прыбытках за 2011 год і маёмасці. Згодна пададзеных дэкларый, кандыдат Дзмітрый Андрукоў мае дзве ўласныя машыны. І кандыдат у дэпутаты Ала Сопікава не адстала ад сваіх канкурэнтаў-мужчын.
29.08.2012 У цэнтры Гомеля агітацыйныя матэрыялы прапаноўваюць размяшчаць на плакатах з цырку (фота)
На прыпынках грамадскага транспарту ў Гомелі з'явіліся аформленыя месцы для размяшчэння агітацыйных матэрыялаў. Калі мінакі прыгледзеліся, то аказалася, што стэнды аформлены з плакатаў – рэкламы цырку, проста перавернутай на іншы бок. Праз белую паперу прасвечваюцца словы «Цырк» і «На біс!», а таксама фізіяномія вясёлага клоуна.
29.08.2012 Слуцк: незарэгістраванага Аляксандра Солапа папярэдзілі, што яму падкінуць наркотыкі ці зброю
Пасля скандалу ў Цэнтрвыбаркаме і адмовы ў рэгістрацыі кандыдатам слуцкаму прадпрымальніку Аляксандру Солапу перадалі інфармацыю аб аперацыі, якая рыхтуецца супраць яго з удзелам праваахоўных органаў.
29.08.2012 Віцебскі аблвыканкам выказаў падзяку назіральніку ад БХК
У канцы ліпеня назіральнік ад Беларускага Хельсінкскага камітэта пры акруговай камісіі Лепельскай акругі № 23 Ігар Казмерчак звярнуўся ў Віцебскі аблвыканкам ў сувязі з адзначанымі ім памылкамі ў рашэннях аб утварэнні выбарчых участкаў на тэрыторыі акругі. Днямі прыйшоў адказ з Віцебскага аблвыканкама.
29.08.2012 Калінкавічы: Даход кандыдата ў 6,3 разы вышэй за сярэдні заробак працуючага насельніцтва вобласці
Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Удодаў мае даход, які ў 6 разоў перавышае сярэдні заробак у Гомельскай вобласці. Яго канкурэнты разам узятыя атрымліваюць у 4 разы меньш. Гаворка ідзе пра Калінкавіцкую выбарчую акругу.
29.08.2012 Суд палічыў забарону пікета абгрунтаванай
28-29 жніўня ў судзе Ленінскага раёна Брэста разглядалася скарга праваабаронцы Ўладзіміра Вялічкіна на забарону пікета 4 жніўня, які меркавалася правесці на знак салідарнасці са зняволеным год таму старшынёй Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесем Бяляцкім і іншымі палітзняволенымі.
29.08.2012 Аксана Самуйлава будзе судзіцца з АВК і ЦВК
Нягледзячы на тое, што 28 жніўня на паседжанні ЦВК незарэгістраваная кандыдатам у дэпутаты Аксана Самуйлава, магілёўская актывістка кампаніі "Гавары праўду", прадаставіла заявы выбаршчыкаў з пацверджаннем, што яны самі прастаўлялі подпісы і даты ў падпісных лістах у яе падтрымку, яе скарга засталася без задавальнення.
29.08.2012 Актывіста ініцыятыўнай групы дэмакратычнага кандыдата звольнілі з працы
Пётр Басейка, які працаваў вартаўніком у Хоцімскім жылкамгасе, а ў час выбарчай кампаніі ўзначаліў штаб кандыдата ад партыі БНФ, актывіста кампаніі “Гавары праўду” з Хоцімска Валерыя Каранкевіча, лічыць, што з ім не працягнулі працоўны кантракт толькі з-за яго актыўнай грамадска-палітычнай дзейнасці.
29.08.2012 Выступ кандыдата ад АГП тэлерадыёкампанія будзе ўзгадняць з ЦВК
Запісаны 28 жніўня выступ кандыдата ў дэпутаты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анжалікі Камбалавай, якая балатуецца па Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акрузе № 5, тэлерадыёкампанія “Брэст” будзе ўзгадняць з ЦВК. Выступ прысвечаны найперш праблеме палітвязняў.