Навіны на тэму: выбары-2012

Орша: законныя дзеянні АВК дазволіла кандыдату толькі праз скандал

31.08.2012 Орша: законныя дзеянні АВК дазволіла кандыдату толькі праз скандал

Толькі пасля таго, як абураны кандыдат Петрушэнка заявіў дзяжурнаму сябру акружкама, што перакрые ў знак пратэсту аўтамабільны рух, намеснік старшыні камісіі Іна Хамутоўская дазволіла яму зрабіць фотаздымак яго скаргі.

Аляксандр Агееў адмовіўся ад дэбатаў з Рыгорам Кастусёвым

31.08.2012 Аляксандр Агееў адмовіўся ад дэбатаў з Рыгорам Кастусёвым

Намеснік старшыні КДК краіны Аляксандр Агееў у сваім выступе па абласному радыё 30 жніўня патлумачыў, чаму ён не хоча ўдзельнічаць у дэбатах з дэмакратычнымі кандыдатамі. Па ягоных словах, чыннікам для гэтага паслужыла тое, што “дыскутаваць можна з тымі, хто прыносіць практычнымі дзеяннямі карысць краіне і людзям”.

У Калінкавічах дэбатаў не будзе: кандыдат Удодаў не захацеў

31.08.2012 У Калінкавічах дэбатаў не будзе: кандыдат Удодаў не захацеў

У сёлетніх выбарах у Палату прадстаўнікоў кандыдаты ў дэпутаты могуць праводзіць тэлевізійныя дэбаты. Аднак Калінкавіцкая акруговая выбарчая камісія паведаміла, што тут дэбатаў не будзе, таму што кандыдаты ў дэпутаты адмовіліся ад гэтага.

Мінск: Мілінкевічу, Пашкевічу, Фінкевічу ў рэгістрацыі адмоўлена

30.08.2012 Мінск: Мілінкевічу, Пашкевічу, Фінкевічу ў рэгістрацыі адмоўлена

30 жніўня Цэнтрвыбаркам разглядае скаргі незарэгістраваных вылучэнцаў у кандыдаты ў дэпутаты па Мінску. Прэтэндэнтам, у якіх выявілі больш за 15% несапраўдных подпісаў, у рэгістрацыі паўторна адмоўлена. Тыя, у каго знайшлі памылкі ў дэкларацыях аб даходах і маёмасці, часткова зарэгістраваныя.

Слонім: апазіцыйнага кандыдата шантажуюць старымі ўлёткамі

30.08.2012 Слонім: апазіцыйнага кандыдата шантажуюць старымі ўлёткамі

Івана Шэгу, кандыдата ў дэпутаты ад партыі БНФ, 30 жніўня выклікалі ў Слонімскі РАУС і абвінавацілі ў тым, што яшчэ да рэгістрацыі ў якасці кандыдата ён расклейваў свае перадвыбарчыя ўлёткі, якія распаўсюджвае і цяпер. Гэтыя ўлёткі былі надрукаваныя яшчэ падчас мясцовых выбараў 2010 году, калі сп. Шэга балатаваўся ў дэпутаты.

Бабруйск: Галіне Смірновай прынеслі позву ў КДБ

30.08.2012 Бабруйск: Галіне Смірновай прынеслі позву ў КДБ

Старшыню мясцовай суполкі прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці Галіну Смірнову запрасілі на размову ў КДБ ў панядзелак, 3 верасня. З якой нагоды яе выклікаюць, яна пакуль не ведае.

Баранавічы: міліцыя праводзіць праверку па справе фальсіфікацыяў АВК №5

30.08.2012 Баранавічы: міліцыя праводзіць праверку па справе фальсіфікацыяў АВК №5

Назіральнік Сяргей Гоўша атрымаў адказ з ЦВК, дзе паведамляеца, што яго заява ад 22 жніўня разгледжана і зараз ГАУСам Баранавіцкага гарвыканкама праводзіцца праверка па інфармацыі аб нібыта меўшай месца фальсіфікацыі пратакола першага паседжання АВК №5. Назіральнік кажа, што не спадзяецца на аб’ектыўную і справядлівую праверку працы акруговай камісіі.

Барысаў: Міхаіл Васільеў аспрэчвае рашэнне ЦВК у Вярхоўным судзе

30.08.2012 Барысаў: Міхаіл Васільеў аспрэчвае рашэнне ЦВК у Вярхоўным судзе

Старшыня Барысаўскай гарадской арганізацыі АГП Міхаіл Васільеў падаў у Вярхоўны суд скаргу адносна ўчорашняга рашэння ЦВК аб забароне на рэгістрацыю яго кандыдатам.

Рэчыцкі райвыканкам цэлы пасёлак аднёс не да той акругі

30.08.2012 Рэчыцкі райвыканкам цэлы пасёлак аднёс не да той акругі

Рэчыцкі райвыканкам апублікаваў рашэнне, у якім гарадскі пасёлак Зарэчча аднёс да Хойніцкай выбарчай акругі. Рашэнне падпісалі старшыня райвыканкама Пётр Шостак і кіраўнік справамі райвыканкама Сяргей Сташук. Насамрэч пасёлак Зарэчча ўваходзіць у Рэчыцкую выбарчую акругу.

Першыя дэбаты будуць запісаны 31 жніўня

30.08.2012 Першыя дэбаты будуць запісаны 31 жніўня

Прэс-служба АГП паведамляе, што ўсе 35 зарэгістраваных ад партыі кандыдатаў выказалі жаданне паўдзельнічаць у дэбатах. Аднак з боку праўладных кандыдатаў актыўнасці не назіраецца. Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік тлумачыць гэта тым, што прэтэндэнты пакуль не гатовыя да новай формы камунікацыі з выбаршчыкамі.

Бялыніцкая ДАІ па начах палюе на “забароненую літаратуру”

30.08.2012 Бялыніцкая ДАІ па начах палюе на “забароненую літаратуру”

Учора каля 23.30 у аграгарадку Вялікая Машчаніца супрацоўнікі бялыніцкай ДАІ спынілі аўтамабіль кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90, намесніка старшыні партыі БНФ Рыгора Кастусёва. Міліцыянераў хвалявала пытанне, ці не перавозіць кандыдат у дэпутаты “забароненую літаратуру”.

Розніца ў даходах кандыдатаў Пружанскай акругі здзіўляе выбаршчыкаў

30.08.2012 Розніца ў даходах кандыдатаў Пружанскай акругі здзіўляе выбаршчыкаў

Увагу выбаршчыкаў Пружанскай выбарчай акругі № 9 звяртае на сябе розніца ў даходах мясцовых кандыдатаў у дэпутаты - старшыні райвыканкама Аляксандра Юркевіча і часова непрацуючага сябра АГП Аляксандра Кабанава.

Салігорск: Апазіцыйныя кандыдаты – з найменшым прыбыткам

30.08.2012 Салігорск: Апазіцыйныя кандыдаты – з найменшым прыбыткам

Газета “Шахцёр” апублікавала дадзеныя акруговых камісій аб прыбытках кандыдатаў па салігорскіх гарадской і сельскай акругах. Выявілася, што праўладныя кандыдаты значна багацейшыя за сваіх апазіцыйных супернікаў.

Баранавічы: Выступ Анжалікі Камбалавай не паказалі

30.08.2012 Баранавічы: Выступ Анжалікі Камбалавай не паказалі

Тэлерадыёкампанія “Брэст” 29 жніўня не паказала выступ кандыдата ў дэпутаты Анжалікі Камбалавай, якая зарэгістравана па Баранавіцкай- Заходняй выбарчай акрузе № 5 ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Па Лагойскай акрузе дадаліся два кандыдаты

30.08.2012 Па Лагойскай акрузе дадаліся два кандыдаты

29 жніўня ў Цэнтарвыбаркаме праходзіла разбіральніцтва па пададзеных скаргах ад 3-х незарэгістраваных кандыдатамі прэтэндэнтаў па Лагойскай выбарчай акрузе №75. У выніку было дадаткова зарэгістравана яшчэ 2 кандыдаты, а ўсяго іх цяпер тут – 5.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства