Навіны на тэму: выбары-2012

Мінск: у Савет рэспублікі ізноў вылучылі Анатоля Рубінава

31.08.2012 Мінск: у Савет рэспублікі ізноў вылучылі Анатоля Рубінава

Апошнія два гады ён быў старшынём Савета. Апроч яго, у верхнюю палату парламента прапанавалі яшчэ сем кандыдатур ад Мінску. Усе яны неаднаразова падкрэслівалі сваю згоду з дзейсным палітычным рэжымам у краіне пад кіраўніцтвам Лукашэнкі.

Пасля цэнзуры у раённай газеце выступ кандыдата значна зменшыўся

31.08.2012 Пасля цэнзуры у раённай газеце выступ кандыдата значна зменшыўся

Перадвыбарчы артыкул кандыдата ад АГП Аляксандра Кабанава “Лукашэнка і яго сістэма – гэта тупік. Выхад з тупіка – сумленныя выбары” пасля здачы ў Бярозаўскую раённую газету “Маяк” падвергся значным зменам.

У Рэчыцы дэбатаў не захацеў кандыдат Вашкоў

31.08.2012 У Рэчыцы дэбатаў не захацеў кандыдат Вашкоў

Рэчыцкія кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў не будуць праводзіць тэлевізійныя дэбаты. Прычынай стала нежаданне Адама Вашкова, дырэктара метызнага завода. А прадстаўнік Ліберальна-дэмакратычнай партыі на паседжанне камісіі ўвогуле не прыбыў.

Барысаў: вылучэнка ад Кампартыі знялася з выбараў

31.08.2012 Барысаў: вылучэнка ад Кампартыі знялася з выбараў

31 жніўня адбылося паседжанне акруговай камісіі Барысаўскай сельскай выбарчай акругі № 63, на якім разглядалася заява вылучэнкі ад КПБ Ірыны Глінскай аб зняцці кандыдатуры.

Шклоў: акруговая камісія параіла шукаць участкі ў інтэрнэце

31.08.2012 Шклоў: акруговая камісія параіла шукаць участкі ў інтэрнэце

У акруговай камісіі Шклоўскай выбарчай акругі № 90 кандыдату ў дэпутаты параілі шукаць інфармацыю аб месцазнаходжанні ўчасткаў для галасавання на інтэрнэт-сайтах. Між тым, у Шклоўскую выбарчую акругу № 90 уваходзяць Бялыніцкі, Круглянскі, Шклоўскі раёны, а таксама часткі горада Магілёва і Магілёўскага раёна.

Падчас ператрусу ў віцебскіх кандыдатаў забралі дакументы і "Народную праграму"

31.08.2012 Падчас ператрусу ў віцебскіх кандыдатаў забралі дакументы і "Народную праграму"

Мінулай ноччу міліцыянты спынілі машыну, дзе ехаў кандыдат у дэпутаты па Віцебскай-Чкалаўскай акрузе №18 Аляксей Гаўруцікаў. На працягу амаль чатырох гадзін у машыне правялі два ператрусы, абвінаваціўшы кіроўцу ў перавозе "крадзеных" рэчаў.

Пінскі раён: старшыня сельгаскааператыва абяцае бараніць правы і свабоды

31.08.2012 Пінскі раён: старшыня сельгаскааператыва абяцае бараніць правы і свабоды

Старшыня сельгаскааператыва “Лапаціна” Аляксандар Палейчук у сваім выступе заклікаў бараніць правы і свабоды чалавека і прытрымлівацца дэмакратычных каштоўнасяцяў, праўда прытрымліваючыся курса абранага кіраўніком Беларусі. Кандыдат паабяцаў улічваць меркаванні выбаршчыкаў незалежна ад іх палітычных поглядаў.

Пружаны: старшыня райвыканкаму адмовіўся ад тэледэбатаў

31.08.2012 Пружаны: старшыня райвыканкаму адмовіўся ад тэледэбатаў

З заявы кандыдата ў дэпутаты Аляксандра Юркевіча - старшыні Пружанскага райвыканкама - вынікала, што адмаўляецца ён ад тэледэбатаў з кандыдатам ад АГП Аляксандрам Кабанавым, на якія пагадзіўся на паседжанні камісіі 22 жніўня (пазней згоду падцвердзіў пісьмова).

Бяроза: у Савет Рэспублікі вылучылі Сумара

31.08.2012 Бяроза: у Савет Рэспублікі вылучылі Сумара

За гады кіравання Сумара Бярозаўскі раён папоўнілі такія шкодныя прадпрыемствы, як “Франдэса” (па вырабу пестыцыдаў) і завод па сплаву свінцу ў Белаазёрску. І гэта пры тым, што Бярозаўскі раён знаходзіцца ў экалагічна небяспечным стане.

Рыгор Грык абскарджвае адмову ў рэгістрацыі ў Вярхоўным судзе

31.08.2012 Рыгор Грык абскарджвае адмову ў рэгістрацыі ў Вярхоўным судзе

Рыгор Грык катэгарычна не пагадзіўся з такім рашэннем АВК № 5 і 25 жніўня накіраваў скаргу ў ЦВК, далучыўшы да яе 29 заяваў, у якіх выбаршчыкі пісьмова пацвердзілі, што дата і подпісы пастаўлены імі асабіста. ЦВК падтрымала рашэнне акруговай камісіі аб нерэгістрацыі Рыгора Грыка кандыдатам.

Жодзіна: кандыдат ад ЛДПБ зняўся з выбарчай гонкі

31.08.2012 Жодзіна: кандыдат ад ЛДПБ зняўся з выбарчай гонкі

30 жніўня на экстрана скліканым паседжанні Жодзінскай акруговай выбарчай камісіі была разгледжана заява кандыдата ад ЛДПБ Аляксандра Чарапка, які папрасіў ануляваць ягоную рэгістрацыю з простай фармулёўкай - «у сувязі з сямейнымі абставінамі».

Сайт Рэчыцкага райвыканкама: “аператыўнасць” з інтэрвалам у паўмесяца

31.08.2012 Сайт Рэчыцкага райвыканкама: “аператыўнасць” з інтэрвалам у паўмесяца

Ужо адбылася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і вядзецца перадвыбарчая агітацыя, а сайт Рэчыцкага райвыканкама паведамляе аб пачатку праверкі дакументаў на вылучэнне кандыдатаў, што было паўмесяца таму.

Пінск: У тэлевыступе кандыдат ад БНФ абвесціў пра зняццё з выбараў

31.08.2012 Пінск: У тэлевыступе кандыдат ад БНФ абвесціў пра зняццё з выбараў

Па словах Аляксандра Рамановіча, адбудзецца гэта, калі не выпусцяць палітзняволеных і не зменіцца аўтарытарны стыль кіравання краінай. Ягоная канкурэнтка заклікала больш працаваць, каб лепей жыць.

У Оршы будзе вуліца Якава Навуменкі?

31.08.2012 У Оршы будзе вуліца Якава Навуменкі?

Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Аршанскай гарадской акрузе № 26 Канстанцін Анташкевіч і яго каманда прапанавалі ўвекавечыць памяць Народнага артыста Беларусі Якава Навуменкі ў горадзе, дзе ён нарадзіўся і вырас.

Назіральнікі БДІПЧ АБСЕ пачалі працу ў Салігорскім рэгіёне

31.08.2012 Назіральнікі БДІПЧ АБСЕ пачалі працу ў Салігорскім рэгіёне

Прадстаўнікі назіральнай місіі БДІПЧ АБСЕ правялі шэраг сустрэчаў у Салігорскім рэгіёне. Яны сустрэліся як з афіцыйнымі асобамі, так і з прадстаўнікамі дэмакратычнай грамадскасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства