Навіны на тэму: выбары-2012

Барыса Хамайду аштрафавалі за заклік байкатаваць выбары

03.09.2012 Барыса Хамайду аштрафавалі за заклік байкатаваць выбары

Віцебскі апазіцыянер выйшаў у цэнтр горада з плакатам "Незаконным выбарам у незаконную "палатку" – байкот!" Аднак прастаяў з ім усяго каля дзьвюх гадзін: з'явіліся супрацоўнікі Чыгунчнага РАУС і адвезлі спадара Хамайду ў пастарунак. Потым давялося ехаць і ў Чыгуначны раённы суд, дзе актывісту далі штраф 400 тысяч рублёў.

ЦВК не бачыць перашкодаў для агітацыі ў Брэсцкай-Цэнтральнай акрузе

03.09.2012 ЦВК не бачыць перашкодаў для агітацыі ў Брэсцкай-Цэнтральнай акрузе

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына адказала кандыдату ў дэпутаты па Брэсцкай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №2 Ігару Маслоўскаму, які скардзіўся наконт вызначаных у абласным цэнтры месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў падчас агітацыйнай кампаніі.

Першыя агітплакаты ў Бабруйску: кандыдаты бяруць маштабамі

03.09.2012 Першыя агітплакаты ў Бабруйску: кандыдаты бяруць маштабамі

Больш за ўсё агітацыйнай прадукцыі пакуль размясціў прадпрымальнік Уладзімір Яўсеенкаў, сябра ЛДП, які балатуецца па Ленінскай акрузе. Яго вялікія і не вельмі плакаты можна ўбачыць у самых шматлюдных кропках гэтага раёна: каля рынка, каля кінатэатра і нават у фае гарадской бальніцы.

Піншчына: выступы кандыдатаў выбаршчыкі маглі пачуць хіба што выпадкова

03.09.2012 Піншчына: выступы кандыдатаў выбаршчыкі маглі пачуць хіба што выпадкова

На Піншчыне большасць выбаршчыкаў так і не ўбачылі сваіх кандыдатаў у дэпутаты па тэлебачанні, паколькі анонсаў пра дату і час выхаду іх у эфір не было. Тое ж самае можна сказаць і пра радыёвыступы – іх можна было пачуць хіба што выпадкова. Ды і кандыдаты не праяўляюць бачнай актыўнасці ў перыяд агітацыі.

На беларуска-польскай мяжы двойчы абшукалі віцебскую кандыдатку Алену Фаміну

03.09.2012 На беларуска-польскай мяжы двойчы абшукалі віцебскую кандыдатку Алену Фаміну

Кандыдатка па Віцебскай-Горкаўскай акрузе № 17 Алена Фаміна вяталася з Варшавы ад сына. Беларускія мытнікі перагледзелі яе рэчы спачатку ў вагоне, потым ссадзілі з цягніка і зрабілі паўторны ператрус ужо ў памяшканні мытні. На гэтым не задаволіліся – правялі асабісты дагляд, увесь час прапануючы добраахвотна задэклараваць нейкія грошы.

У Гомелі агітацыя пакуль не пачалася (фота)

03.09.2012 У Гомелі агітацыя пакуль не пачалася (фота)

У Гомелі адмысловыя стэнды, адведзеныя на прыпынках грамадскага транспарту пад агітацыйныя матэрыялы кандыдатаў у дэпутаты парламенту, пакуль пустыя. Калі не лічыць фізіяномій вясёлых клоунаў, якія прасвечваюць з іншага боку.

Салігорцы не ведаюць свайго кандыдата ў Савет Рэспублікі

03.09.2012 Салігорцы не ведаюць свайго кандыдата ў Савет Рэспублікі

Толькі 5%-ам апытаных вядома асоба Уладзіміра Паўлюкевіча. 11%-ам салігорцаў знаёма прозвішча свайго кандыдата ў Савет Рэспублікі, але яны мала што ведаюць пра яго. Пераважная колькасць салігорцаў, а гэта ажно 84%, ніколі не чулі пра Уладзіміра Паўлюкевіча.

Светлагорск: ЦВК таксама адмовіла ў рэгістрацыі Ігару Песікаву

03.09.2012 Светлагорск: ЦВК таксама адмовіла ў рэгістрацыі Ігару Песікаву

Жыхар Светлагорска Ігар Песікаў, які быў вылучаны кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і якога не зарэгістравала ў якасці кандыдата Светлагорская акруговая выбарчая камісія, атрымаў адказ на сваю скаргу з Цэнтральнай выбарчай камісіі. Ігар Песікаў не згодны з тым, што подпісы жыхароў пасёлка Парычы за яго вылучэнне не залічаны.

На “Беларусь-1” распавялі пра штрафы за байкот

03.09.2012 На “Беларусь-1” распавялі пра штрафы за байкот

Інфармацыя пра тое, што ў некаторых краінах выбаршчыкаў штрафуюць за байкот, была падводкай да таго, што выбары ў Беларусі пройдуць 23 верасня, а заклікі да байкоту не адпавядаюць духу выбарчай кампаніі. Наконт заклікаў да байкоту таксама выказаўся Лукашэнка: “Калі гэта была б сапраўдная апазіцыя, яна змагалася б да канца. Таму я часта кажу, што гэта не апазіцыя, а проста пятая калона”.

У Віцебску пачалася агітацыя за байкот (фота)

03.09.2012 У Віцебску пачалася агітацыя за байкот (фота)

З вялікім плакатам "Незаконным выбарам у незаконную "палатку" – байкот!" на вуліцу Леніна да дома №28 выйшаў старэйшы мясцовы апазіцыянер Барыс Хамайда. Сёння ён не распаўсюджвае незалежную прэсу – побач з ім ляжыць сабраны пляцак, бо актывіст гатовы да затрымання і да "сутак".

Слонім: Ярмошына даручыла забяспечыць нармальную працу акруговай камісіі

03.09.2012 Слонім: Ярмошына даручыла забяспечыць нармальную працу акруговай камісіі

Ярмошына: “У сувязі з вашым зваротам паведамляем наступнае. Старшыні акруговай выбарчай камісіі Слонімскай выбарчай акругі № 58 даручана забяспечыць дзяжурства членаў камісіі ў тым памяшканні, якое вызначана як месца знаходжання акруговай камісіі”.

Аб рэалізацыі права кандыдатаў у дэпутаты на перадвыбарную агітацыю

03.09.2012 Аб рэалізацыі права кандыдатаў у дэпутаты на перадвыбарную агітацыю

Цэнзура, забарона бясплатных выступаў у СМІ тых кандыдатаў, якія заклікаюць да байкоту выбараў, не адпавядаюць заканадаўству Беларусі і яе міжнародным абавязацельствам, парушаюць прынцып роўнасці кандыдатаў у дэпутаты і абмяжоўваюць як правы кандыдатаў на агітацыю, так і правы выбаршчыкаў на атрыманне поўнай і аб’ектыўнай інфармацыі.

Полацк: вядучы ОНТ робіць стаўку на сустрэчы з выбаршчыкамі

02.09.2012 Полацк: вядучы ОНТ робіць стаўку на сустрэчы з выбаршчыкамі

Канкурэнт Міхальчанка - старшыня Полацкага гарадскога Савета Наталля Гуйвік пакуль збіраецца сустракацца з выбаршчыкамі толькі тройчы. Трэці кандыдат, прадстаўнік партыі левых «Справядлівы свет» Аляксей Філімонаў, пакуль не падаваў заявак.

Магілёўская вобласць: дэбаты адбудуцца толькі ў 4 з 13 выбарчых акругаў

02.09.2012 Магілёўская вобласць: дэбаты адбудуцца толькі ў 4 з 13 выбарчых акругаў

Удзельнічаць у дэбатах па Шклоўскай выбарчай акрузе будуць толькі кандыдаты ў дэпутаты ад дэмакратычных партый – намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і сябар Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Зінаіда Мілешчанка.

Зэльва: кандыдатаў накіравалі “па колу”

02.09.2012 Зэльва: кандыдатаў накіравалі “па колу”

Кандыдаты ў дэпутаты па Слонімскай выбарчай акругі № 58 Іван Шэга (Партыя БНФ) і Міхаіл Караткевіч (партыя “Справядлівый свет”) наведалі Зэльву, каб удакладніць пытанні наконт сустрэчы з выбаршчыкамі ў раённым Доме культуры.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства