Навіны на тэму: выбары-2012
05.09.2012 Гарадзенскія дэмакратычныя кандыдаты скардзяцца ў ЦВК на абмежаванне месцаў для агітацыі
Дэмакратычныя кандыдаты ад розных партый і рухаў лічаць, што існуючы пералік месцаў не дазваляе ў поўнай меры рэалізаваць правы кандыдатаў на сустрэчы з выбарцамі на сходах у зручнай для выбарцаў форме, якая прадугледжана артыкулам 45 Выбарчага кодэксу.
05.09.2012 Барысаў: прадстаўнікі БДІПЧ АБСЕ сустрэліся з праваабаронцамі
Вялікую цікавасць у замежных назіральнікаў выклікала інфармацыя пра тое, што ў рамках выбарчай кампаніі патэнцыйны на той момант кандыдат Леў Марголін і кіраўнік яго ініцыятыўнай групы Міхаіл Васільеў былі асуджаныя па адміністрацыйнай справе і атрымалі мільённыя штрафы.
05.09.2012 Гомельшчына: назіральнікі ад СНД хваляць выбары, ад БДІПЧ АБСЕ – устрымліваюцца ад ацэнак
Варта зазначыць, што, напрыклад, назіральнік ад СНД Іван Катлабай працаваў у Гомельскай вобласці і на прэзідэнцкіх выбарах у снежні 2010 года. І тады таксама не заўважыў ніякіх парушэнняў заканадаўства.
05.09.2012 Старшыня акруговай камісіі: “Паседжання не будзе, таму што... я перадумала”
Прыйшоўшы 4 верасня на паседжанне камісіі Маладэчанскай гарадской акругі, аб якім загадзя паведамляла абвестка, назіральнік даведаўся, што паседжанне не адбудзецца. Спытаўшыся ў старшыні камісіі Святланы Юрчык пра прычыны яго адмены ці пераносу, ён пачуў: “Паседжання не будзе, таму што... я перадумала”.
05.09.2012 Яраслаў Берніковіч: "На рынгу" я застаўся адзін. Дэбаты не адбыліся"
Актывіст кампаніі "Гавары праўду", які балатуецца па Наваполацкай выбарчай акрузе №25, прыехаў у Віцебск на запіс радыёдэбатаў. Аднак яны не адбыліся: не прыехаў галоўны "супернік", спартовец Вадзім Дзевятоўскі.
05.09.2012 У Мінску пакуль толькі пяць кандыдатаў стварылі свае выбарчыя фонды
Кожны кандыдат пасля рэгістрацыі мае права ўтварыць свой асабісты фінансавы фонд у памеры да 1 000 базавых велічынь (100 млн. рублёў). У газеце “Мінскі кур’ер” надрукаваныя рашэнні акруговых выбарчых камісій пра стварэнне выбарчых фондаў толькі пяці кандыдатаў. А ўсяго па Мінску зарэгістравана 87 кандыдатаў.
05.09.2012 Шклоў: праўладны кандыдат выкарыстоўвае службовае становішча падчас агітацыйнай кампаніі
5 верасня кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90 - намеснік старшыні партыі БНФ Рыгор Кастусёў і сябра партыі левых “Справядлівы свет” Зінаіда Мілешчанка - падалі ў акруговую камісію сумесную скаргу на дзеянні свайго апанента, намесніка старшыні Камітэту дзяржкантролю Беларусі Аляксандра Агеева.
05.09.2012 Для Вярхоўнага суда “маральна-этычныя” падставы вышэй за закон
Суд заняў пазіцыю Цэнтрвыбаркама, палічыўшы, што па “маральна-этычных” прычынах спадар Солап не можа быць кандыдатам у дэпутаты. Пры гэтым юрыдычныя аспекты справы – дэкларацыя аб даходах і подпісы ў падтрымку вылучэнца не разглядаліся.
05.09.2012 У Рэчыцы пра выбары болей за ўсіх інфармуе незалежны партал
На сайце рэчыцкай дзяржаўнай газеты “Дняпровец” змешчаны ўсяго адзін мясцовы матэрыял: “Кандыдаты ў дэпутаты зарэгістраваны”. Астатняе, чым запоўнена старонка “Выбары” – паведамленні БелТА аб ходзе падрыхтоўкі да выбараў у маштабах краіны.
05.09.2012 Брэсцкая вобласць: тэледэбаты ў 8 з 16 акругаў
У ліку тых, хто выказаў намер прыняць удзел у тэлевізійных дыскусіях, ёсць прадстаўнікі практычна ўсіх палітычных партый, якія ўдзельнічаюць у выбарчай кампаніі, а таксама беспартыйныя грамадзяне, якія вылучаны ў якасці кандыдатаў у дэпутаты. Першыя дыскусіі ў эфіры запланаваны на 5 верасня.
05.09.2012 Вярхоўны суд не задаволіў скаргу на нерэгістрацыю кандыдатам Рыгора Грыка
Суддзя Вярхоўнага суда Самалюк В.І. не разглядала заявы грамадзян, якія пісьмова пацвердзілі сапраўднасць сваіх подпісаў. Старшыня АВК № 6 Тамара Шукала, у сваю чаргу, прадставіла 18 заяваў грамадзян, у якіх паведамляецца, што дата і подпіс прастаўлены Рыгорам Грыкам. Суд традыцыйна паверыў прадстаўніку АВК.
05.09.2012 Асіповічы: акруговая камісія пагражае кандыдату ад БНФ зняццём з выбараў
Альберт Яўменаў, кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад партыі БНФ па Асіповіцкай выбарчай акрузе № 89, распавёў, што ў акруговай камісіі да яго з’явілася патрабаванне, за невыкананне якога яго нават абяцаюць зняць з выбараў.
05.09.2012 У Магілёве на сустрэчу з кандыдатам прыйшло ўсяго 10 чалавек (фота)
Сустрэча Таццяны Кузьмянковай, якая вылучаецца па Магілёўскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №85, адбывалася 4 верасня ў 17-30 у памяшканні Магілёўскага архітэктурна-будаўнічага каледжу. За выключэннем кандыдаткі, яе двух давераных асоб і назіральніка Аляксея Колчына непасрэдных выбаршчыкаў на сустрэчы было ўсяго сем чалавек.
05.09.2012 Светлагорск: ніякай агітацыі няма
Па словах С. Дайнекі, па ўсёй верагоднасці, паўторыцца сітуацыя ранейшых выбараў: у апошнія дні перад галасаваннем паштовыя скрыні жыхароў закідваюцца агітацыйнымі матэрыяламі. Ці могуць выбаршчыкі ў такой спешцы знаёміцца з праграмамі кандыдатаў ці хоць бы запомніць іх прозвішчы?
05.09.2012 Баранавічы: ад кандыдата патрабуюць выкрэсліць з праграмы крытыку гарвыканкама
Кандыдат у дэпутаты па Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акрузе № 5 Мікалай Чарнавус прадставіў сваю праграму для друку ў газету “Наш край”, аднак галоўны рэдактар афіцыйнага выдання Міхась Шубіч настойліва папрасіў яго выкрэсліць тыя месцы, дзе крытыкуецца гарвыканкам.