Навіны на тэму: выбары-2012
06.09.2012 Апаненты Леаніда Аўтухова адмовіліся размаўляць пра выбары і палітвязняў
Вылучэнец ад Партыі БНФ, кандыдат па Віцебскай-Сельскай акрузе №26, Леанід Аўтухоў падаў у выбарчую камісію прапановы, якія тэмы варта абмеркаваць падчас дэбатаў. Аднак прапанову актывіста не прынялі.
06.09.2012 «Праваабаронцы за свабодныя выбары» сустрэліся з назіральнікамі СНД
Нацыянальныя і міжнародныя назіральнікі абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях бягучай парламенцкай выбарчай кампаніі і абмеркавалі планы далейшага ўзаемадзеяння ў рамках назірання за выбарамі.
06.09.2012 Колькасць назіральнікаў ад прадзяржаўных арганізацыяў вымяраецца сотнямі
Прэс-служба Федэрацыі прафсаюзаў заявіла пра тое, што вылучае ў назіральнікі за парламенцкімі выбарамі 496 сябраў арганізацыі. Яшчэ больш сябраў прадставяць “Белая русь” і БРСМ. Агулам у Беларусі акрэдытавана 3 690 назіральнікаў.
06.09.2012 Быхаў: АВК прапанавала кандыдату ад БНФ сустракацца з выбаршчыкамі ў працоўны час
Такім чынам акруговая камісія вырашыла “зраўняць” умовы для агітацыі пасля таго, як апазіцыйны кандыдат Сяргей Антонаў падаў скаргу на сваю канкурэнтку па акрузе – старшыню Слаўгарадскага райсавета Таццяну Кананчук.
06.09.2012 Баранавічы: Назіральнік Сяргей Гоўша скардзіцца на міліцыю
6 верасня назіральнік Сяргей Гоўша накіраваў у УУС Брэсцкага аблвыканкама скаргу на дзеянні Баранавіцкага ГАУС. Ён паведамляе, што cупрацоўнікі гарадской міліцыі ўхіліліся ад аб’ектыўнага і сумленнага разгляду справы аб фальсіфікацыі пратакола № 1 пасяджэння АВК № 5.
06.09.2012 Гомель: пакуль прайшла толькі адна сустрэча кандыдата ў дэпутаты з выбарцамі
Па стане на 6 верасня на вуліцах Гомеля пакуль не з'явілася агітацыйная прадукцыя кандыдатаў у дэпутаты, няма абвестак пра сустрэчы кандыдатаў з выбарцамі. Акруговыя камісіі таксама не даюць адказу, дзе і калі будуць сустракацца кандыдаты з электаратам.
06.09.2012 Горкі: выбары-2012 vs “Дажынкі-2012”
У Горацкай выбарчай акрузе № 82 кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў праводзяць сумесныя сустрэчы з выбаршчыкамі. Па сведчаннях незалежных назіральнікаў, людзі да маючых адбыцца выбараў дэпутатаў папросту абыякавыя.
06.09.2012 Віталю Каўшу прад’явілі абвінавачанне
Грамадскаму акывісту з Брэста Віталю Каўшу прад’яўлена абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства па арт. 371-1 частка 2 Крымінальнага кодэкса – арганізацыя нелегальнай міграцыі. Пакаранне па гэтаму артыкулу – зняволенне да сямі гадоў. Юрыст-праваабаронца Раман Кісляк метад затрымання Віталя Каўша прыраўнівае да гвалтоўнага знікнення.
06.09.2012 У Віцебску не пусцілі ў эфір дэбаты з удзелам Аляксея Янукевіча
Замест дэбатаў увечары 5 верасня паказалі паўгадзінную праграму, прысвечаную памяці пра загінулых у Вялікай Айчыннай вайне. Потым трансляваўся запіс дэбатаў кандыдатаў па Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акрузе №18. Дэбаты дэпутатаў па Віцебскай-Горкаўскай выбарчай акрузе №17 так і не паказалі.
05.09.2012 ЦВК лічыць галоснасць і празрыстасць выбарчага працэсу неабавязковымі
Цэнтральная выбарчая камісія канстатуе, што “нормы выбарчага заканадаўства не абавязваюць старшыню, а таксама членаў (акруговай) камісіі прадстаўляць для азнаямлення назіральнікам дакументы, якія трапілі ў (акруговую) камісію.”
05.09.2012 Кандыдату Аляксею Гаўруцікаву вярнулі забраныя рэчы
Некалькі дзён таму супрацоўнікі ДПС правялі ператрус у машыне, дзе ехаў спадар Гаўруцікаў, і забралі кампутарныя дыскі, "Народную праграму" і папку з дакументамі. Пасля скаргі ў пракуратуру спадара Гаўруцікава запрасілі ў Першамайскі РАУС, вярнулі рэчы і запэўнілі, што ідзе пракурорская праверка законнасці дзеянняў тых, хто праводзіў затрыманне машыны.
05.09.2012 У Рэчыцы агітацыю вядзе толькі адзін кандыдат
На інфармацыйных стэндах Рэчыцы з’явіліся першыя агітацыйныя плакаты па выбарах у Палату прадстаўнікоў, і належаць яны толькі аднаму з тутэйшых кандыдатаў у дэпутаты. Агітацыйных пікетаў пакуль не відаць. Між тым, з пачатку агітацыйнага перыяду прайшло ўжо 2 тыдні.
05.09.2012 Бацьку і брата Уладзіміра Трызунова дапыталі невядомыя
У панядзелак, 3 верасня, двое людзей у цывільным з’явіліся дадому да магілёўскага актывіста Уладзіміра Трызунова, аднак не засталі яго дома. Невядомыя не прадставіліся, аднак пачалі дапытваць брата і бацьку актывіста. Уладзімір Трызуноў, працуючы звычайным грузчыкам на хлебзаводзе №4, сфатаграфаваў і выклаў у інтэрнэт фотаздымкі расталага маргарыну.
05.09.2012 Вярхоўны суд прызнаў нерэгістрацыю Міхаіла Васільева правамернай
На паседжанні суда прысутнічаў старшыня акруговай камісіі Барысаўскай сельскай выбарчай акругі № 63 Леанід Навіцкі. «Пасля паседжання мы размаўлялі з Навіцкім, - распавядае Васільеў. - Я сказаў яму, што мая перамога ў судзе была адзін да дзевяноста дзевяці. Ён засмяяўся і пагадзіўся».
05.09.2012 Зэльва: умовы для агітацыйнай кампаніі застаюцца няроўнымі
У СВК “Караліно” Зэльвенскага раёна на сустрэчы з кандыдатамі Іванам Шэгам і Міхаілам Караткевічам ніхто з выбаршчыкаў не прыйшоў. Замест сваіх аб’яў пра сустрэчы яны ўбачылі толькі каляровыя афішы праўладнага кандыдата Алы Сопікавай.