Навіны на тэму: выбары-2012

Смалявічы: Рашэння аб публікацыі праграмы кандыдату прыйшлося дабівацца праз ЦВК

12.09.2012 Смалявічы: Рашэння аб публікацыі праграмы кандыдату прыйшлося дабівацца праз ЦВК

Зарэгістраванаму 29 жніўня праз Цэнтарвыбаркам кандыдату ад Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Артуру Эшбаеву са Смалявіцкага раёну на Лагойскай выбарчай акрузе №75 зноў прыйшлося звяртацца ў ЦВК, але ўжо каб адстаяць сваё права на гарантаваную законам перадвыбарчую агітацыю.

Случчакі знаходзяць у паштовых скрынках улёткі з заклікамі “ня быць скотам”

12.09.2012 Случчакі знаходзяць у паштовых скрынках улёткі з заклікамі “ня быць скотам”

Аўтары ўлётак раяць усім прыслужнікам паслухаць песню Сяргея Міхалка “Ня быць скотам”, а беларусам – не ісці на галасаванне: “Няхай Лукашэнка і яго рэжым застаецца сам-насам”.

Гомельшчына: сайты дзяржвыданняў нарэшце ўзгадалі пра выбары

12.09.2012 Гомельшчына: сайты дзяржвыданняў нарэшце ўзгадалі пра выбары

На сайтах афіцыйных раённых выданняў, якія падвяргаліся крытыцы незалежных назіральнікаў за адсутнасць выбарчай тэматыкі, нарэшце, запрацавалі рубрыкі, прысвечаныя выбарам.

Дапаможнікі для назіральнікаў па маніторынгу выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу

12.09.2012 Дапаможнікі для назіральнікаў па маніторынгу выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу

Адмыслоўцы кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” падрыхтавалі “Дапаможнікі па маніторынгу выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь для кароткатэрміновых і доўгатэрміновых назіральнікаў”.

Апазіцыйныя кандыдаты працягваюць задаваць пытанні пра палітвязняў

12.09.2012 Апазіцыйныя кандыдаты працягваюць задаваць пытанні пра палітвязняў

Падчас тэледэбатаў на тэлеканале “Беларусь-2” Станіслаў Багданкевіч (АГП) і Андрэй Дзмітрыеў (“Гавары праўду”) запыталі ў старшыні Мінскага гарсавету Міхаіла Савановіча, ці збіраецца ён спрыяць вызваленню палітвязняў, калі стане дэпутатам. На што чыноўнік адказаў: “У нас няма палітвязняў, а ёсць крымінальнікі”.

Віцебскую кандыдатку зноў абшукалі на беларускай мяжы

12.09.2012 Віцебскую кандыдатку зноў абшукалі на беларускай мяжы

Кандыдатка па Віцебскай-Горкаўскай акрузе № 17 Алена Фаміна, прыхільніца Мікалая Статкевіча і сябра аргкамітэту па стварэнні сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная Грамада", 12 верасня ехала ў Вільню. На беларускім баку мытнікі правялі ператрус яе рэчаў.

Брэст: “непажаданыя” кандыдаты сутыкаюцца з перашкодамі падчас агітацыі

12.09.2012 Брэст: “непажаданыя” кандыдаты сутыкаюцца з перашкодамі падчас агітацыі

Не паспелі апазіцыйныя прэтэндэнты на дэпутацкі мандат станоўча ацаніць вынікік першых агітацыйных пікетаў у розных месцах абласнога цэнтру, як з’явіліся звесткі пра нежаданне ўладальнікаў некаторых гандлёвых аб’ектаў размяшчаць у сваіх крамах перадвыбарчыя плакаты.

Полацк: на сустрэчы з кандыдатамі прыходзяць па некалькі чалавек

12.09.2012 Полацк: на сустрэчы з кандыдатамі прыходзяць па некалькі чалавек

Нягледзячы на публікацыю графіка сустрэч у гарадской газеце «Полацкі веснік» і расклейку ўчастковымі выбарчымі камісіямі і даверанымі асобамі кандыдатаў аб'яў наконт сустрэч, актыўнасць выбаршчыкаў вельмі невялікая.

Рэчыца: кандыдату не надрукуюць увесь наклад улётак, бо “зламаецца прынтар”

12.09.2012 Рэчыца: кандыдату не надрукуюць увесь наклад улётак, бо “зламаецца прынтар”

Дзяржаўнае паліграфічнае прадпрыемства “Тытул” ў горадзе Рэчыца Гомельскай вобласці адмовілася друкаваць 10 тысяч агітацыйных улётак мясцоваму кандыдату ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Антону Няфёдаву. Сказалі, што надрукуюць толькі 5 тысяч. Улёткі праўладнага кандыдата Адама Вашкова распаўсюджваюцца з пачатку агітацыйнага перыяду. Відавочна, прынтары пры друкаванні яго прадукцыі не ламаліся.

Салігорск: раённая газета дагэтуль не надрукавала праграму кандыдата

12.09.2012 Салігорск: раённая газета дагэтуль не надрукавала праграму кандыдата

Салігорскі кандыдат ў дэпутаты ад Аб’яднанай грамадзянскй партыі Віктар Малочка накіраваў сваю перадвыбарчую праграму ў раённую газету “Шахцёр” яшчэ ў канцы жніўня, але дагэтуль на старонках газеты яго зварот да выбарцаў не надрукаваны. Праграмы іншых кандыдатаў Салігоршчыны таксама не апублікаваны.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары» сустрэліся з прадстаўнікамі Парламенцкай асамблеі АБСЕ

12.09.2012 «Праваабаронцы за свабодныя выбары» сустрэліся з прадстаўнікамі Парламенцкай асамблеі АБСЕ

Прадстаўнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» 11 верасня сустрэліся з сябрамі назіральніцкай місіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ. На сустрэчы прысутнічаў, у тым ліку, Матэа Мекачы, каардынатар місіі кароткатэрміновых назіральнікаў ПА АБСЕ.

Светлагорск: Улёткі праўладнага кандыдата - у недазволеных месцах (фота)

11.09.2012 Светлагорск: Улёткі праўладнага кандыдата - у недазволеных месцах (фота)

Агітацыйная прадукцыя старшыні Светлагорскага райсавета Галіны Філіповіч расклеена ў месцах, якія не вызначаны для размяшчэння матэрыялаў. Забруджваюцца сцены дамоў, ствараецца неахайны выгляд у дварах мікрараёнаў.

Уладзімір Целяпун: Што дазволена міжнароднаму назіральніку - забаронена нацыянальнаму

11.09.2012 Уладзімір Целяпун: Што дазволена міжнароднаму назіральніку - забаронена нацыянальнаму

Азнаёміўшыся з прамежкавай справаздачай па назіранні за выбарчай кампаніяй місіі ад СНД, мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун, спачылаючыся на асабісты досвед доўгатэрміновага назіральніка, адзначае, што не ўсё так “спакойна” і “ў адпаведнасці з Выбарчым кодэксам”, як пішуць прадстаўнікі місіі.

Магілёў: абласному каардынатару кампаніі “За справядлівыя выбары 2012” прысудзілі штраф у чатыры мільёны

11.09.2012 Магілёў: абласному каардынатару кампаніі “За справядлівыя выбары 2012” прысудзілі штраф у чатыры мільёны

11 верасня суддзя Ленінскага раёна Магілёва Аксана Ратнікава выснесла прысуд адказнаму за незалежнае назіранне на Магілёўшчыне ў межах кампаніі “За справядлівыя выбары 2012” Юрыю Новікаву.

Бяроза: “Маяк” адмовіўся друкаваць праграму кандыдата ад АГП

11.09.2012 Бяроза: “Маяк” адмовіўся друкаваць праграму кандыдата ад АГП

Галоўны рэдактар Бярозаўскай раённай газеты “Маяк” Аляксандр Іваноў канчаткова адмовіўся друкаваць праграму кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад АГП Аляксандра Кабанава. Кандыдат будзе абскарджваць рашэнне рэдактара ў судзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства