Навіны на тэму: выбары-2012

Рэчыца: агітацыйныя матэрыялы ў недазволеным месцы (фота)

17.09.2012 Рэчыца: агітацыйныя матэрыялы ў недазволеным месцы (фота)

Захады па недапушчэнні размяшчэння агітацыі ў забароненых месцах павінен рабіць раённы аддзел унутраных спраў (начальнік – Андрэй Сілкоў), а кантроль за выкананнем рашэння ўскладзены таксама на начальніка аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Наталлю Маркаву. Ці адрэагуюць яны на парушэнне выбарчага заканадаўства?

Лідэры апазіцыі пра дэбаты

17.09.2012 Лідэры апазіцыі пра дэбаты

Кандыдаты ў дэпутаты ад апазіцыйных партыяў і іх давераныя асобы дзеляцца ўражаннямі ад удзелу ў тэледэбатах. Запіс зроблены каля будынку тэлерадыёкампаніі "Віцебск".

У Пінску перад датэрміновым галасаваннем актывізаваліся СМІ

17.09.2012 У Пінску перад датэрміновым галасаваннем актывізаваліся СМІ

Дзяржаўныя газеты “Пінскі веснік” і “Полесская правда” змясцілі на сваіх старонках паведамленні пра пачатак датэрміновага галасавання, патлумачыўшы, што неабходна, каб прагаласаваць датэрмінова. Старшыня АВК №14 у эфіры мясцовага ТБ распавёў таксама пра асаблівасці галасавання студэнтаў і выбарцаў на закрытых выбарчых участках.

БРСМ заклікае да ўдзелу ў выбарах

17.09.2012 БРСМ заклікае да ўдзелу ў выбарах

Моладзевы марафон праходзіць па ўсёй краіне пад лозунгам “Зрабі свой выбар”. Фінансуюць гастролі мясцовыя ўлады. На выходных мерапрыемствы ў Мінску адбыліся адразу на шасці пляцоўках.

Віцебская дзяржаўная газета раскрытыкавала дэбаты і кандыдатаў

17.09.2012 Віцебская дзяржаўная газета раскрытыкавала дэбаты і кандыдатаў

Журналіст Сяргей Кочатаў у абласной газеце "Народнае слова" заявіў, што тэле- і радыёдэбаты "не сталі нечаканымі, відовішчнымі і змястоўнымі". Кадыдаты-удзельнікі і шэраговыя тэлегледачы маюць супрацьлеглыя меркаванні.

Барысаў: «Нам не да выбараў! Аўтамабілі трэба неяк абараняць!»

17.09.2012 Барысаў: «Нам не да выбараў! Аўтамабілі трэба неяк абараняць!»

У Барысаве ў нядзелю адбыўся «несанкцыянаваны» сход, на якім прысутнічала каля паўсотні аўтааматараў, якія пражываюць у адным мікрараёне. Прагучала прапанова неадкладна да выбараў звярнуцца ў Адміністрацыю прэзідэнта з патрабаваннем аб садзейнічанні ў вырашэнні праблемы.

На Салігоршчыне заклікаюць да байкоту выбараў (фота)

17.09.2012 На Салігоршчыне заклікаюць да байкоту выбараў (фота)

У Салігорскім рэгіёне найбольш актыўную агітацыйную кампанію па ранейшаму праводзяць прыхільнікі байкоту. На мінулых выходных заклікі не ўдзельнічаць у галасаванні з’явіліся ў другім па велічыні населенным пункце Салігорскага раёна гарадскім пасёлку Старобін.

Пасля зняцця апазіцыйных кандыдатаў у Гомелі будзе адна безальтэрнатыўная акруга

17.09.2012 Пасля зняцця апазіцыйных кандыдатаў у Гомелі будзе адна безальтэрнатыўная акруга

Пасля адмовы балатавацца кандыдата ад партыі БНФ Васіля Раманава выбарцы Гомельскай-Сяльмашаўскай акругі №32 маюць аднаго кандыдата – генеральнага дырэктара вытворчага аб'яднання «Гомсельмаш» Валерыя Жмайліка. Між тым, гэта пакуль адзіная безальтэрнатыўная акруга ў горадзе і вобласці.

Бяроза: Дзяржвыданне выступіла супраць байкатоўшчыкаў

17.09.2012 Бяроза: Дзяржвыданне выступіла супраць байкатоўшчыкаў

Літвіновіч спасылаецца на Амерыку, дзе ні Абама, ні Ромні не заклікаюць да байкоту, а ў такіх краінах як Бразілія, Аргентына, Пакістан, Турцыя ды і ў еўрапейскіх Бельгіі, Італіі, Германіі, Аўстрыі і інш. за няяўку на выбары прадугледжваецца альбо штраф ад 50 да 125 еўра, альбо турэмнае зняволенне.

Крычаў: першы агітацыйны пікет (фота)

17.09.2012 Крычаў: першы агітацыйны пікет (фота)

“Неабходна адзначыць, што крычаўскія ўлады выдзелілі для правядзення пікетавання, таксама як і хоцімскія, месца, дзе людзі практычна не ходзяць, - распавядае Валерый Каранкевіч. – За ўвесь дзень да нас падыйшло толькі дванаццаць дарослых людзей. Я гэта асабіста падлічыў. Затое ўвага з боку праваахоўных органаў была падвышаная".

Прасачы за сваім голасам (відэа)

16.09.2012 Прасачы за сваім голасам (відэа)

Ролік - назіраем разам, паведамляем аб парушэньнях.

Партыя БНФ здымае сваіх кандыдатаў (відэа)

16.09.2012 Партыя БНФ здымае сваіх кандыдатаў (відэа)

15 верасня 2012 году 2-я сэсія пазачарговага XV-га З'езду Партыі БНФ большасцю галасоў прыняла рэзалюцыю, у якой ..."скасоўвае сваё рашэньне аб вылучэньні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў" і "заклікае выбаршчыкаў устрымацца ад удзелу ў галасаваньні на падставе адсутнасьці гарантыяў справядлівага падліку галасоў."

Слонімцаў заклікалі не хадзіць на выбары

16.09.2012 Слонімцаў заклікалі не хадзіць на выбары

Падчас першай акцыі сябры згуртавання распаўсюджвалі ўлёткі “Тэсты для выбаршчыкаў”. Другую акцыю слонімцы правялі ў мікрараёне Энка, дзе яны распаўсюджвалі ўлёткі з заклікам не хадзіць на выбары.

Брэст: Кандыдат АГП перад зняццем правяла пікет за байкот

16.09.2012 Брэст: Кандыдат АГП перад зняццем правяла пікет за байкот

Па словах прадстаўніцы АГП, грамадзяне па рознаму ставіліся да закліку не браць удзел у галасаванніі, але большасць з іх з разуменнем ставіліся да пазіцыі, выпрацаванай апазіцыйнай партыяй.

Мінск: пікет “Гавары праўду!” ў падтрымку палітвязняў (фотарэпартаж)

16.09.2012 Мінск: пікет “Гавары праўду!” ў падтрымку палітвязняў (фотарэпартаж)

Каля гандлёвага цэнтра “Карона” ў Мінску 16 верасня прайшоў пікет кампаніі “Гавары праўду!” ў падтрымку палітвязняў Беларусі. Пікет праводзіла кандыдат у дэпутаты па Кальварыйскай акрузе № 104 Таццяна Караткевіч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства