Навіны на тэму: выбары-2012

У Мазыры ў дзень выбараў назіральнікі непажаданыя на ўчастках

23.09.2012 У Мазыры ў дзень выбараў назіральнікі непажаданыя на ўчастках

Вераніка Байкова, сакратар мазырскай акруговай выбарчай камісіі, сказала назіральнікам ад БХК і партыі “Справядлівы свет”, што ім лепей не прыходзіць на ўчасткі ў дзень выбараў – 23 верасня. У іншым выпадку іх будуць выводзіць з міліцыяй і здымаць гэты працэс на камеру.

Хоцімск: Давераную асобу кандыдата не пусцілі на выбарчы ўчастак

23.09.2012 Хоцімск: Давераную асобу кандыдата не пусцілі на выбарчы ўчастак

Пятра Басейку, давераную асобу кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Валерыя Каранкевіча, які таксама мае акрэдытацыю назіральніка, не дапусцілі да назірання на Ленінскі участак № 54 у Хоцімску.

Салігорскія назіральнікі зместу бюлетэняў не пабачаць

23.09.2012 Салігорскія назіральнікі зместу бюлетэняў не пабачаць

Назіральнікі атрымалі адказы на свае пісьмовыя заявы ва ўчастковыя камісіі аб прадастаўленні магчымасці бачыць адзнакі выбаршчыкаў у кожным бюлетэні пры падліку галасоў. Ніводная камісія прапанову назіральнікаў не падтрымала.

У Мазыры не падтрымалі ідэю празрыстага падліку галасоў

23.09.2012 У Мазыры не падтрымалі ідэю празрыстага падліку галасоў

Уладзімір Целяпун прапанаваў старшыні камісіі Дз.Ракаўчуку прыняць парадак празрыстага падліку галасоў: змест кожнага бюлетэня дэманструецца ўсім сябрам камісіі і назіральнікам, агалошваецца, за каго пададзены голас выбаршчыка.

Вынікі назірання  за пятым днём датэрміновага галасавання

23.09.2012 Вынікі назірання за пятым днём датэрміновага галасавання

Адрозненні па колькасці прагаласаваўшых паміж афіцыйнымі дадзенымі і дадзенымі назіральнікаў зафіксаваны амаль на 40% участкаў, дзе знаходзяцца прадтсаўнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Вынікі назірання за перадвыбарчай агітацыяй

22.09.2012 Вынікі назірання за перадвыбарчай агітацыяй

Зафіксаваны шматлікія выпадкі забароны трансляцыі, цэнзуры выступаў і праграм апазіцыйных кандыдатаў. Гэта істотна абмежавала іх правы і правы выбаршчыкаў на атрыманне поўнай і аб’ектыўнай інфармацыі аб кандыдатах і іх праграмах.

  Каманда кандыдата Анташкевіча правяла пікет у абарону палітвязняў

22.09.2012 Каманда кандыдата Анташкевіча правяла пікет у абарону палітвязняў

У апошнія дні агітацыйнай кампаніі ў розных раёнах Оршы можна было сустрэць пікеты, арганізаваныя камандай кандыдата ў дэпутаты Канстанціна Анташкевіча ў падтрымку палітвязняў.

Вынікі назірання  за чацвёртым днём датэрміновага галасавання

22.09.2012 Вынікі назірання за чацвёртым днём датэрміновага галасавання

Пашыраецца тэндэнцыя да несупадзення колькасці прагаласаваўшых, якая агучваецца афіцыйна, з дадзенымі назіральнікаў ад кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". Пасля 4-га дня датэрмінована галасавання такія несупадзеніі зафіксаваны больш чым на 40% участкаў.

ЦВК прызнала, што ў Віцебску дрэнна палічылі выбаршчыкаў

22.09.2012 ЦВК прызнала, што ў Віцебску дрэнна палічылі выбаршчыкаў

Два знесеныя дамы па вуліцы Чапаева выключаны з межаў віцебскай Кастрычніцкай выбарчай акругі, і два дамы па вуліцы Броўкі, няўлічаныя ўчастковай камісіяй №44 , уключаныя ў Віцебскую Чкалаўскую акругу.

У Віцебску з участка выдалілі назіральніка Яна Дзяржаўцава

22.09.2012 У Віцебску з участка выдалілі назіральніка Яна Дзяржаўцава

Спадар Дзяржаўцаў быў зарэгістраваны назіральнікам ад БХК на ўчастку №14 Віцебскай Чыгуначнай выбарчай акругі. Да абеду ў апошні дзень датэрміновага галасавання яму абвясцілі папярэджанне, а пасля абеду – выдалілі ўвогуле.

Брэст: “пластылінавыя гарантыі” недатыкальнасці скрыняў (фота)

22.09.2012 Брэст: “пластылінавыя гарантыі” недатыкальнасці скрыняў (фота)

На выбарчым участку № 7 выбарчай акругі № 1 у Брэсце скрыня на ноч і на перапынак захоўваецца наступным чынам: шчыліна закрываецца паперай, якая прыціскаецца кавалачкамі пластыліна.

Назіральнікі Гомельшчыны: колькасны паказчык перавышае якасны

22.09.2012 Назіральнікі Гомельшчыны: колькасны паказчык перавышае якасны

Мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун, назіральнік выбарчага участка №18 (выбарчая акруга №42), за пяць дзён назірання за датэрміновымі выбарамі нікога з зарэгістраваных ад прадзяржаўных арганізацый так і не убачыў.

 Цэнтрвыбаркам паказвае неіснуючыя нумары тэлефонаў участковых камісій.

22.09.2012 Цэнтрвыбаркам паказвае неіснуючыя нумары тэлефонаў участковых камісій.

Аказалася, не па ўсіх з гэтых нумарах можна датэлефанавацца. Напрыклад, гадзінамі безвынікова можна набіраць паказаны на вышэйзгаданым сайце тэлефон 27-46-23 Браздечынскага ўчастка № 17, які ўваходзіць у склад Аршанскай Дняпроўскага акругі № 27.

Магілёўскі выбарчы ўчастак №69 нагадвае райаддзел міліцыі

22.09.2012 Магілёўскі выбарчы ўчастак №69 нагадвае райаддзел міліцыі

Галасаванне адбываецца ў сховішчы, дзе знаходзіцца сейф з каштоўнасцямі, якія кругласутачна ахоўваюць двое ўзброенных міліцыянтаў. Некалькі разоў на дзень іх прыязджаюць кантраляваць вышэйстаячыя начальнікі.

У Магілёве яшчэ адзін назіральнік атрымаў папярэджанне

22.09.2012 У Магілёве яшчэ адзін назіральнік атрымаў папярэджанне

Калі лідэр Магілёўскай абласной арганізацыі партыі левых “Справядлівы свет”, прафесар Беларуска-Расійскага ўніверсітэту Валеры Беразіенка і надалей будзе ўмешвацца ў працу выбарчай камісіі №45, то яго пазбавяць акрэдытацыі, і ён мусіць пакінуць участак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства