Навіны на тэму: выбары-2012

Вынікі назірання за датэрміновым галасаваннем

23.09.2012 Вынікі назірання за датэрміновым галасаваннем

Назіральнікі фіксавалі значнае разыходжанне ў лічбах прагаласаваўшых на працягу дня з тымі дадзеннымі, якія абвяшчаліся ў канцы дня сябрамі УВК. Напрыклад, у Гомельскай-Савецкай выбарчай акрузе № 34 на ўчастках № 1, 2, 18 і 23 амаль увесь час назірання адзначалася разыходжанне лічбаў у 2-3 разы.

Мінск: закруціліся “каруселі”

23.09.2012 Мінск: закруціліся “каруселі”

Юрась Губарэвіч лічыць, што перад старшынямі камісій была пастаўленая задача давесці адсотак датэрміновага галасавання да 20% - да сярэдняга паказальніка па краіне. “Большасць камісіяў проста груба накручвалі яўку. Назіральнік фіксаваў 30 чалавек, якія з’явіліся на ўчастак, а ў выніковым пратаколе ўжо была лічба 130”, - адзначыў палітык.

Брэст: у спісе выбаршчыкаў застаюцца памерлыя

23.09.2012 Брэст: у спісе выбаршчыкаў застаюцца памерлыя

У спіс для галасавання была ўключана жанчына, якая памерла яшчэ восем гадоў таму. Мужчына стала веку быў вельмі абураны тым, што жонка, якую ён пахаваў, дагэтуль лічыцца выбаршчыкам на гэтай акрузе.

У гомельскіх школах, дзе размешчаны ўчасткі – п'янства і дзіцячыя канцэрты (фота)

23.09.2012 У гомельскіх школах, дзе размешчаны ўчасткі – п'янства і дзіцячыя канцэрты (фота)

Назіральнікі паведамляюць, што ў гомельскіх школах, дзе размешчаны ўчасткі для галасавання, арганізованы буфеты з гарэлкай і півам, і тут жа праходзяць канцэрты з удзелам школьнікаў. Напрыклад, такая сітуацыя склалася і ў школе №3 (Савецкая акруга №34).

Кіраўнік Магілёва толькі ўсміхнуўся на скаргі назіральніка

23.09.2012 Кіраўнік Магілёва толькі ўсміхнуўся на скаргі назіральніка

Старшыня Магілёўскага гарвыканкаму Станіслаў Барадаўка падчас наведвання выбарчага ўчастака №33 Магілёўскай-Прамысловай акругі №87 каля 10 хвілінаў паразмаўляў з назіральнікамі.

Гомель: на акрузе №34 дадзеныя назіральнікаў па яўцы моцна адрозніваюцца ад афіцыйных

23.09.2012 Гомель: на акрузе №34 дадзеныя назіральнікаў па яўцы моцна адрозніваюцца ад афіцыйных

Яшчэ большая розніца на ўчастку 33, дзе выбары адбыліся датэрмінова. Тут зарэгістравана 800 выбаршчыкаў, датэрмінова прагаласавала 436 чалавек, пры гэтым назіральнікі зафіксавалі ўсяго толькі 101 выбаршчыка.

Мінск: у апошні дзень датэрміновага галасавання яўка знізілася ў 10 разоў

23.09.2012 Мінск: у апошні дзень датэрміновага галасавання яўка знізілася ў 10 разоў

Назіральнікі адзначаюць рэзкае скарачэнне колькасці выбаршчыкаў на ўчастку №613 Каліноўскай выбарчай акругі №108 у апошні дзень датэрмінавага галасавання.

Магілёў: назіральнік скардзіцца на ўмовы працы на ўчастку

23.09.2012 Магілёў: назіральнік скардзіцца на ўмовы працы на ўчастку

Назіральнік ад Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Валеры Беразіенка накіраваў скаргу на імя старшыні ўчастковай выбарчай камісіі №45 спн. Якіменка. Гэты участак знаходзіцца на тэрыторыі Магілёўскай-Прамысловай выбарчай акругі №87.

Хоцімск : давераную асобу кандыдата  забралі ў міліцыю для дачы тлумачэнняў

23.09.2012 Хоцімск : давераную асобу кандыдата забралі ў міліцыю для дачы тлумачэнняў

“Калі мне прапанавалі пакінуць выбарчы ўчастак № 54 у Хоцімску, я, як давераная асоба Валерыя Каранкевіча, вырашыў наведаць участак № 55. На шляху да гэтага выбарчага ўчастку мяне спынілі супрацоўнікі міліцыі “для дачі об’ясненій”.

У Магілёве на выбарчым участку №65 кожны пяты галасуе на даму

23.09.2012 У Магілёве на выбарчым участку №65 кожны пяты галасуе на даму

Праўда некаторыя з выбаршчыкаў не ведаюць, што яны прасілі пра гэта. Назіральнік ад Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Томас Якавіцкі адзначае, што на ягоным участку дзіўная сітуацыя: з 1800 выбаршчыкаў – 360 вырашылі прагаласаваць на даму.

Бабруйск: шэраг парушэнняў на ўчастку ў аўтатранспартным каледжы

23.09.2012 Бабруйск: шэраг парушэнняў на ўчастку ў аўтатранспартным каледжы

Незалежная назіральніца Данута Жлячэнка распавяла пра парушэнні, якія дапускаюцца на ўчастку № 28, што знаходзіцца ў будынку аўтатранспартнага каледжа.

Смаргонь: куды падзеліся 104 бюлетэні?

23.09.2012 Смаргонь: куды падзеліся 104 бюлетэні?

З падлікаў, праведзеных паводле звестак выніковага пратаколу па датэрміновым галасаванні на ўчастку №9 Смаргонскай выбарчай акругі №59, вынікае, што 104 бюлетэні быццам бы бясследна зніклі. Напрошваецца пытанне: ці “ўсплывуць” яны падчас падліку галасоў?

Гомель: сябра камісіі забралі з участка на «хуткай»

23.09.2012 Гомель: сябра камісіі забралі з участка на «хуткай»

У Гомелі на ўчастку №8 Савецкай акругі №34 у дзень галасавання здарылася надзвычайнае здарэнне: у сябра камісіі здарыўся, верагодна, інсульт, і яе забралі на «хуткай». «Гэта адбылося ў 8.50, жанчыне-члену камісіі стала раптоўна блага, яе спаралізавала, і яна знерухомела. Выклікалі хуткую, якая прыехала амаль праз паўгадзіны.

Масавыя прыпіскі і “знікненні” выбаршчыкаў у Салігорску

23.09.2012 Масавыя прыпіскі і “знікненні” выбаршчыкаў у Салігорску

У Салігорску на ўчастках без назалежных назіральнікаў адзначаюцца масавая прыпіскі колькасці прагаласаваўшых на датэрміновым галасаванні. А на ўчастках, ахопленых незалежным назіраннем, знікаюць сотні выбаршчкаў.

Бабруйск: Вялікія несупадзенні ў дадзеных камісіі і назіральніка

23.09.2012 Бабруйск: Вялікія несупадзенні ў дадзеных камісіі і назіральніка

На выбарчым участку № 12 па дадзеных камісіі на гэтым участку датэрмінова прагаласавала 358 чалавек, а назіральнікі налічылі 150. Толькі за ўчарашні дзень назіральнік зафіксаваў у выніковым пртаколе 100 “лішніх” бюлютэняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства