Навіны на тэму: выбары-2012

Пінск: назіральнікі ад праўладных арганізацый на ўчасткі не выйшлі (фота)

23.09.2012 Пінск: назіральнікі ад праўладных арганізацый на ўчасткі не выйшлі (фота)

Шматлікія назіральнікі ад БРСМ, Белай Русі і ветэранскіх арганізацый, якіх абяцалі выставіць на пінскіх участках для галасавання, масава ігнаруюць свае абавязкі. Яны проста адсутнічаюць на большасці ўчасткаў, дзе сіратліва-сумна выглядаюць пустыя сталы з шыльдамі “назіральнікі”.

Валянцін Стэфановіч пра датэрміновае галасаванне: «Нічога новага мы не ўбачылі»

23.09.2012 Валянцін Стэфановіч пра датэрміновае галасаванне: «Нічога новага мы не ўбачылі»

Назіральнікі не ўбачылі нічога новага ў час датэрміновага галасавання на парламенцкіх выбарах у Беларусі. Выбарчы працэс не стаў дэмакратычней, але і нечаканага пагаршэння таксама не назіраецца. Характар найбольш распаўсюджаных парушэнняў не змяняецца ад выбараў да выбараў, і новых тэндэнцый у гэтым годзе не заўважана.

«Выбарам - байкот» - у цэнтры Оршы

23.09.2012 «Выбарам - байкот» - у цэнтры Оршы

Моладзь БХД яшчэ раніцай 23 верасня вывесіла велізарную расцяжку «Выбарам байкот» у самым цэнтры Оршы, на прыродным схіле аршанскага гарадзішча.

Віцебск: назіральнікі канстатуюць рэзкае змяншэнне колькасці выбаршчыкаў

23.09.2012 Віцебск: назіральнікі канстатуюць рэзкае змяншэнне колькасці выбаршчыкаў

Амаль на кожным выбарчым участку скараціліся выбарчыя спісы. У камісіях кажуць, што гэта людзі, якія "памерлі", "з'ехалі ў Расію", або "ўжо не жывуць па гэтым адрасе". Праваабаронца Павел Левінаў выказвае меркаванне, што за кошт штучнага скарачэння колькасці выбаршчыкаў уздымаецца працэнт яўкі.

Жлобін: назіральніка абвінавацілі ва ўзломе сейфа

23.09.2012 Жлобін: назіральніка абвінавацілі ва ўзломе сейфа

Кароткатэрміновага назіральніка ад партыі “Справялівы свет” Алега Кастусёва выдалілі з участка для галасавання №14 Жлобінскай выбарчай акругі, абвінаваціўшы ва ўмяшанні ў працу камісіі і ўзломе сейфа, у якім знаходзіліся бюлетэні з датэрміновага галасавання.

Орша: выбаршчыкаў ўключаюць у спісы для галасавання на даму без іх ведама

23.09.2012 Орша: выбаршчыкаў ўключаюць у спісы для галасавання на даму без іх ведама

З дзесяці чалавек, да якіх заехалі сябры камісіі № 8 Аршанскай гарадской акругі № 26 з урнай для галасавання, толькі адзін пацвердзіў, што звяртаўся ў камісію з падобнай просьбай. А адзін з выбаршчыкаў зусім адмовіўся галасаваць і выгнаў няпрошаных сябраў камісіі з кватэры.

Магілёў: у інтэрнаце №17 галасуюць і без пашпартоў

23.09.2012 Магілёў: у інтэрнаце №17 галасуюць і без пашпартоў

Камендантка інтэрната №17, што на Віцебскім праспекце, 19, абыходзіць пакоі жыльцоў і патрабуе, каб яны прыйшлі на ўчастак і прагаласавалі - нават калі не маюць пры сабе дакументаў. Пра гэта распавядаюць самі жыльцы інтэрната.

Гомель: пасажыраў грамадскага транспарту запрашаюць на выбары праз кожны прыпынак

23.09.2012 Гомель: пасажыраў грамадскага транспарту запрашаюць на выбары праз кожны прыпынак

У Гомелі 23 верасня пасажыры, напрыклад, гарадскога аўтобуса №34 увесь час паездкі вымушаны слухаць заклікі «прыйсці на выбары і выканаць свой грамадзянскі абавязак». Прычым рэклама выбараў гучыць праз кожны прыпынак.

Магілёў: міліцыянер адмовіўся выдаляць назіральніцу з участку

23.09.2012 Магілёў: міліцыянер адмовіўся выдаляць назіральніцу з участку

У Магілёве на выбарчым участку №46 міліцыянер адмовіўся выдаляць назіральніцу Ларысу Шукайлу. Яе выдалілі толькі пасля таго, як на выбарчым участку з’явіўся начальнік аддзела прафілактыкі Кастрычніцкага РАЎС Магілёва Сяргей Далінін.

Гомель: назіральнік з Германіі папракае місію АБСЕ ў няведанні выбарчага права

23.09.2012 Гомель: назіральнік з Германіі папракае місію АБСЕ ў няведанні выбарчага права

Франц Массер назірае за выбарамі ў Гомелі аж з 2004 года. І за гэтыя гады ён ні разу не меў ніводнай заўвагі да выбарчага працэсу. Наадварот – толькі хваліў беларускія выбары. На мінулых выбарах назіральнік выказваўся, што «большасць немцаў марылі бы мець такія ж дэмакратычныя правы, якія ёсць у беларусаў».

Бабруйск: плакаты праўладных кандыдатаў дамінуюць на ўчастках

23.09.2012 Бабруйск: плакаты праўладных кандыдатаў дамінуюць на ўчастках

Назіральнік Аляксандр Леаненка, які працуе на выбарчых участках № 22 і 23 па Бабруйскай Сельскай акрузе, падаў дзве скаргі, у АВК і ЦВК, у якіх указвае на парушэнні ў размяшчэнні агітацыйных матэрыялаў.

Орша: падлікі назіральнікаў па яўцы на датэрміновае галасаванне адрозніваюцца ад афіцыйных

23.09.2012 Орша: падлікі назіральнікаў па яўцы на датэрміновае галасаванне адрозніваюцца ад афіцыйных

Інфармацыя адносна яўкі выбаршчыкаў у дні датэрміновага галасавання, якая паступае ад незалежных назіральнікаў з шэрагу выбарчых участкаў, адрозніваецца ад інфармацыі ў пратаколах выбаркамаў.

БРСМ збіраецца складаць акты на міжнародных назіральнікаў

23.09.2012 БРСМ збіраецца складаць акты на міжнародных назіральнікаў

Адразу з некалькіх выбарчых участкаў у Оршы паступіла інфармацыя пра тое, што назіральнікі ад БРСМ маюць пры сабе памяткі, як паводзіць сябе на выбарчым участку.

У Гомель зноў прыехаў штатны «незалежны назіральнік» Ленгфельдэр

23.09.2012 У Гомель зноў прыехаў штатны «незалежны назіральнік» Ленгфельдэр

Эдмунт Ленгфельдэр, дырэктар Інстытута радыялогіі імя Ота Хуга (Мюнхен), падчас прэзідэнцкіх выбараў 2010 заяўляў, што "размовы пра фальсіфікацыі – поўная лухта”, а “выбары ў Беларусі абсалютна празрыстыя”. Дэмакратычнымі называў "незалежны назіральнік" і выбары ў парламент у 2008 годзе.

Бабруйск: брыгады настаўнікаў пайшлі запрашаць на выбары

23.09.2012 Бабруйск: брыгады настаўнікаў пайшлі запрашаць на выбары

Па кватэрах на вуліцы Кастрычніцкай і Леніна ходзяць брыгады з трох чалавек і прадстаўляюцца настаўнікамі гімназіі №2. Яны настойліва просяць бабруйчан пайсці прагаласаваць, хоць бы і супраць усіх. З’явілася інфармацыя, што супрацоўнікаў райвыканкама занепакоіла нізкая яўка выбаршчыкаў, і яны вырашылі ўзяць выбаршчыкаў настойлівасцю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства