Навіны на тэму: выбары-2012

Слонім: спісы выбаршчыкаў для галасавання на даму назіральнікам не паказваюць

23.09.2012 Слонім: спісы выбаршчыкаў для галасавання на даму назіральнікам не паказваюць

Cябры ўчастковых камісій не паказваюць назіральнікам спісы выбаршчыкаў, якія пажадалі прагаласаваць дома. У прыватнасці, з такімі перашкодамі сутыкнуўся назіральнік на Камсамолькім участку для галасавання № 3.

Бабруйск: Грамадзян Расіі запрашаюць галасаваць

23.09.2012 Бабруйск: Грамадзян Расіі запрашаюць галасаваць

Гузэль кажа, што ў кватэры мужа яна нават не прапісана: яе дакументы якраз зараз знаходзяцца ў пашпартным стале. Таму спісаць запрашэнне на фактар прапіскі ўжо немагчыма. У сябраў камісіі яна адразу наўпрост спытыла, чаму яе, грамадзянку Расіі, запрасілі на выбары.

Магілёў: кандыдатка ад БСДП (Г) дамаглася выдзялення стала для назіральнікаў

23.09.2012 Магілёў: кандыдатка ад БСДП (Г) дамаглася выдзялення стала для назіральнікаў

Дагэтуль назіральнікам Мікалаю Расюку і Тамары Мірановіч на выбарчым участку №47 не былі створаны нармальныя ўмовы для працы. Кандыдатка ў дэпутаты ад БСДП (Г) Анастасія Войтава кажа, што яны заносілі ўсе свае звесткі ў сшыткі прама на каленках.

Салігорск: Феерычны адказ назіральніку адносна магчымасці бачыць змест бюлетэня

23.09.2012 Салігорск: Феерычны адказ назіральніку адносна магчымасці бачыць змест бюлетэня

“Публічны падлік галасоў з магчымасцю назіральніка бачыць адзнаку выбаршчыка ў бюлетэні дазволіць апошняму атрымаць інфармацыю, правоў на атрыманне якой ён па нормах Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь не мае”.

Магілёў: “Рабіце што хочаце, але каб яўка была”

23.09.2012 Магілёў: “Рабіце што хочаце, але каб яўка была”

Такі загад назіральнік пачуў ад невядомага мужчыны, які прынёс бланкі пратаколаў УВК №44 Магілёўскай-Цэнтральнай выбарчай акругі №85, што месціцца ў музычнай вучэльні.

Магілёў: у апошні дзень галасавання пашырылі тэрыторыю выбарчага ўчастка за кошт калоніі

23.09.2012 Магілёў: у апошні дзень галасавання пашырылі тэрыторыю выбарчага ўчастка за кошт калоніі

Да ўчастка № 38 Магілёўскай-Прамысловай выбарчай акругі №87 далучылі папраўчую калонію №15 са 133 асобамі, якія адбываюць там пакаранне. Каардынатар кампаніі “За справядлівыя выбары-2012” Юрый Новікаў звязвае такія змены ў геаграфіі акругі з нізкай яўкай выбаршчыкаў.

Маладэчна: адміністрацыі прадпрыемстваў гоняць супрацоўнікаў на галасаванне

23.09.2012 Маладэчна: адміністрацыі прадпрыемстваў гоняць супрацоўнікаў на галасаванне

Назіральнік Алесь Капуцкі на Дажынкаўскім выбарчым участку №81 пачуў цікавую размову паміж выбаршчыкамі. На пытанне знаёмага, чаго так позна ідзе галасаваць, нейкі мужчына адказаў: “Мне з месца працы, з “БелТІЗ”у, зараз патэлефанавала Марыя Пятроўна, каб я ішоў галасаваць”.

Мінск: З двух участкаў 101-й Фрунзенскай акругі зніклі незалежныя назіральнікі

23.09.2012 Мінск: З двух участкаў 101-й Фрунзенскай акругі зніклі незалежныя назіральнікі

Больш за пяць гадзінаў няма на ўчастках назіральнікаў Сяргея Марцалева і Арыны Лісецкай. Яны працавалі на ўчастку №373 і №374 адпаведна. Менавіта тут былі зафіксаваны выпадкі “выбарчых каруселяў”. Як паведаміў правабаронца Юрый Чавусаў, каля 13 гадзінаў Сяргей Марцалеў і Арына Лісецкая сышлі з участкаў, аднак іхнія рэчы засталіся на месцы.

Маладэчна: галасаванне на даму – без запрашэння і без дакументаў

23.09.2012 Маладэчна: галасаванне на даму – без запрашэння і без дакументаў

Пра візіт без запрашэння прадстаўнікоў участковай камісіі з выбарчай скрыняй назіральнікам паведаміла выбаршчыца Паўднёва-ўсходняга ўчастка №20 Маладэчна. Пры гэтым сябры камісіі ніякіх дакументаў не прад’яўлялі і ў выбаршыкаў іх таксама нават не запыталіся.

Мінск: участковыя камісіі навязваюць выбаршчыкам галасаванне

23.09.2012 Мінск: участковыя камісіі навязваюць выбаршчыкам галасаванне

На Аўтазаводскай выбарчай акрузе № 92 сябры ўчастковай камісіі №74 раз’язджаюць з бюлетэнямі па раёне, ходзяць па кватэрах і просяць выбаршчыкаў прагаласаваць. Разам з сябрамі камісіі ездзяць два чалавекі, якія ў камісію не ўваходзяць. Яны маюць на руках 200 бюлетэняў, хоць галасаванне выбаршчыкаў па месцы жыхарства на гэтым участку ўжо скончылася.

Магілёў: дырэктар завода “Зеніт” кантралюе “сваю” камісію

23.09.2012 Магілёў: дырэктар завода “Зеніт” кантралюе “сваю” камісію

Аляксандр Шэпелеў цэлы дзень сядзіць на месцы старшыні камісіі на ўчастку № 54 Магілёўскай-Цэнтральнай выбарчай акругі №85. На пытанне назральнікаў, што ён тут робіць, адказаў, што гэта ягоная камісія, ягоныя людзі тут працуюць, а ён назірае за працэсам галасавання.

Скаргу назіральніка "разгледзелі" яшчэ за дзень да таго, як яна была напісана

23.09.2012 Скаргу назіральніка "разгледзелі" яшчэ за дзень да таго, як яна была напісана

"Скарга была пададзена 20 верасня, але ў адказе гаворыцца, што праверка па ёй праводзілася яшчэ 19-га… Ды яшчэ з выездам акруговай камісіі з Віцебску ў Гарадок! І сябры акруговай камісіі пагадзіліся, што я замінаў працы камісіі".

Назіральніка ад БХК выштурхалі з  кабінета акруговай камісіі

23.09.2012 Назіральніка ад БХК выштурхалі з кабінета акруговай камісіі

Назіральнік ад БХК у Віцебскай Кастрычніцкай акруговай камісіі №20 Анатоль Родзік напісаў заяву, што хоча прысутнічаць пры перадачы пратаколаў участковых камісій. Але старшыня камісіі спадар Канявалаў забараніў. Калі ж Анатоль Родзік спытаў, чаму парушаецца Выбарчы кодэкс, яму прыгразілі судом і гвалтам выштурхалі з пакоя ў Кастрычніцкай раённай адміністрацыі.

Жлобін: назіральнік зафіксаваў незаконнае пранікненне на ўчастак уначы (фота)

23.09.2012 Жлобін: назіральнік зафіксаваў незаконнае пранікненне на ўчастак уначы (фота)

"У 23.15 каля выбарчага ўчастка №29 у 16 мікрараёне быў заўважаны чалавек у цывільным, які зайшоў на ўчастак з боку, дзе знаходзіцца ўчастковая камісія, – рапавядае кандыдат. – У гэты момант на вуліцу выйшаў міліцыянер, які амаль гадзіну патруляваў вакол участка, каб ніхто не змог увайсці ў памяшканне".

У пінскіх школах гандлююць півам і гарэлкай

23.09.2012 У пінскіх школах гандлююць півам і гарэлкай

Пінскае ААТ “Школьнік” абавязала школьныя буфеты ў дзень выбараў мець у продажы па тры гатункі піва, віна і гарэлкі ды па два гатункі каньяку і шампанскага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства