Навіны на тэму: крымінальная справа Алеся Бяляцкага

CIVICUS: Утрыманне пад вартай Алеся Бяляцкага - палітычна матываванае і незаконнае

09.08.2011 CIVICUS: Утрыманне пад вартай Алеся Бяляцкага - палітычна матываванае і незаконнае

“Мы маем шматлікія падставы меркаваць, што любыя абвінавачванні ў цяперашні час супраць Бяляцкага непасрэдна скіраваныя на падаўленне яго актыўнай падтрымкі правоў чалавека ў Беларусі, - сказаў Уіл Ласкі, каардынатар CIVICUS у Еўразіі. - CIVICUS лічыць, што яго ўтрыманне пад вартай з’яўляецца палітычна матываваным і незаконным. Арышт Алеся Бяляцкага з’яўляецца яшчэ адным прыкладам пераследу і запалохвання грамадзянскай супольнасці ў Беларусі”.

Дашліце ліст падтрымкі Алесю Бяляцкаму!

08.08.2011 Дашліце ліст падтрымкі Алесю Бяляцкаму!

Пад вартай праваабаронца будзе ўтрымлівацца як мінімум да вечара нядзелі, 14 жніўня. Час у СІЗА цягнецца вельмі марудна і ператвараецца ў выпрабаванне невядомасцю. Перад тым, як адправіцца на Валадарку, ён перадаў уім прывітанне і заклікаў усіх нас трымацца годна і бадзёра. Сябры, падтрымаем і мы Алеся добрым словам у гэтыя выпрабавальныя дні!

Сетка дамоў правоў чалавека заступілася за Алеся Бяляцкага

08.08.2011 Сетка дамоў правоў чалавека заступілася за Алеся Бяляцкага

Пад зваротам да беларускіх уладаў падпісаліся больш за 30 праваабарончых арганізацыяў, што ўваходзяць у Сетку дамоў правоў чалавека.

Libereco - Partnership for Human Rights: “Мы ўсе за Алеся”

08.08.2011 Libereco - Partnership for Human Rights: “Мы ўсе за Алеся”

Праваабарончая арганізацыя Libereco - Partnership for Human Rights ініцыявала акцыю ў падтрымку Аляся Бяляцкага на інтэрнет-старонцы ў Facebook. Там змешчаны зварот да прэзідэнта Беларусі з патрабаваннем неадкладнага і безумоўнага вызвалення вядомага праваабаронцы.

Дыпламаты выказваюць знак падтрымкі “Вясне”

08.08.2011 Дыпламаты выказваюць знак падтрымкі “Вясне”

З нагоды арышту віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага праваабарончы цэнтр “Вясна” 5 жніўня наведалі часовы павераны ў справах ЗША у Беларусі Майкл Скэнлан і першы сакратар амбасады Крыс Паніка. 8 жніўня адбыўся візіт на офіс “Вясны” амбасадара Вялікабрытаніі Розмары Томас.

Пра пераслед праваабаронцаў у Беларусі пад выглядам барацьбы з падатковымі парушэннямі

08.08.2011 Пра пераслед праваабаронцаў у Беларусі пад выглядам барацьбы з падатковымі парушэннямі

Заява Міжнароднай назіральнай місіі № 9

Östgruppen патрабуе неадкладнага вызвалення Алеся Бяляцкага

08.08.2011 Östgruppen патрабуе неадкладнага вызвалення Алеся Бяляцкага

"Відавочна, што арышт палітычна матываваны. Гэта, без сумневу, пакаранне за праваабарончую дзейнасць Бяляцкага і цэнтра “Вясна”, а таксама спроба запалохаць праваабарончы рух у Беларусі", - адзначае кіраўнік Östgruppen Марцін Угла.

Валянцін Стэфановіч: “Гэтае непаразуменне будзе дорага каштаваць “Вясне”

05.08.2011 Валянцін Стэфановіч: “Гэтае непаразуменне будзе дорага каштаваць “Вясне”

“Я ведаю, як шмат Літва робіць для падтрымкі дэмакратыі ў Беларусі. Я расцэньваю гэтую сітуацыю як пэўнае непаразуменне, але гэтае непаразуменне будзе дорага нам каштаваць”, - адзначыў, каментуючы дзеянні Міністэрства юстыцыі Літвы, Валянцін Стэфановіч падчас сённяшняй прэс-канферэнцыі ў Вільні з нагоды затрымання Алеся Бяляцкага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства