Навіны на тэму: крымінальная справа Алеся Бяляцкага

Тэрміновая заява Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў па апошніх падзеях у справе Алеся Бяляцкага

26.08.2011 Тэрміновая заява Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў па апошніх падзеях у справе Алеся Бяляцкага

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў звярнулася да беларускіх уладаў з нагоды апошніх падзеяў у справе Алеся Бяляцкага.

25.08.2011 У Стакгольме і Мальмё праходзяць акцыі салідарнасці з Беларуссю

У кожным з шведскіх гарадоў у іх удзельнічаюць сотні людзей.

25.08.2011 Алену Лапцёнак дапыталі па справе Бяляцкага

Ва ўпраўленьні Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю па Менскай вобласьці дапыталі сябра Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алену Лапцёнак.

У Бярозе забаранілі пікет у падтрымку Бяляцкага

25.08.2011 У Бярозе забаранілі пікет у падтрымку Бяляцкага

Бярозаўскім праваабаронцам адмоўлена ў правядзенні пікету 24 жніўня у абарону Алеся Бяляцкага і іншых зняволеных. Пікет праваабаронцы замаўлялі ў дазволеным уладамі месцы.

25.08.2011 Праваабаронца Віктара Сазонава дапыталі па крымінальнай справе Бяляцкага

Сёння ў Гародні ў якасці сведкі быў дапытаны мясцовы праваабаронца Віктар Сазонаў. Позва на допыт была ўчора ўвечары ўласнаручна пераданая следчай з Мінску Таццянай Касынкінай.

Праваабаронцу Віктару Сазонаву позву на допыт уручыла сама следчая

24.08.2011 Праваабаронцу Віктару Сазонаву позву на допыт уручыла сама следчая

Сёння грамадскаму дзеячу і праваабаронцу з Горадні Віктару Сазонаву сама следчая Касынкіна уручыла афіцыйную позву з'явіцца 25 жніўня а 8 гадзіне раніцы на допыт у якасці сведкі па крымінальнай справе Алеся Бяляцкага.

Баранавічы: акцыя ў падтрымку Алеся Бяляцкага прайшла без затрыманьняў

24.08.2011 Баранавічы: акцыя ў падтрымку Алеся Бяляцкага прайшла без затрыманьняў

У Баранавічах 23 жніўня адбылася інфармацыйная акцыя ў падтрымку кіраўніка праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага. У ёй прынялі ўдзел не толькі праваабаронцы, але і грамадскія актывісты.

Прэзідэнт FIDH Сухаір Белхасэн: “У думках мы з Вамі, Алесь”

24.08.2011 Прэзідэнт FIDH Сухаір Белхасэн: “У думках мы з Вамі, Алесь”

Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) Сухаір Белхасэн даслала ліст у следчы ізалятар, дзе пад арыштам знаходзіцца старшыня ПЦ “Вясна” і віцэ-прэзідэнт FIDH Алесь Бяляцкі.

23.08.2011 Жонка Алеся Бяляцкага сустракаецца з кіраўніцтвам Польшчы

Працягваецца візіт жонкі Алеся Бяляцкага ў Польшчу. Сёння яна сустракалася з палітыкамі ў Варшаве. Жонка Бяляцкага заклікала іх спрыяць вызваленню як Алеся Бяляцкага, так і ўсіх палітычных зняволенных у Беларусі.

Шведскі еўрадэпутат Оле Шмідт патрабуе вызвалення Алеся Бяляцкага

23.08.2011 Шведскі еўрадэпутат Оле Шмідт патрабуе вызвалення Алеся Бяляцкага

Дэпутат Еўрапейскага Парламента Оле Шмідт звярнуўся да Генеральнага пракурора Беларусі з адкрытым лістом, патрабуючы неадкладнага вызвалення старшыні ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага.

У Гародні прайшла акцыя ў падтрымку Алеся Бяляцкага. Затрыманы праваабаронца Віктар Сазонаў

23.08.2011 У Гародні прайшла акцыя ў падтрымку Алеся Бяляцкага. Затрыманы праваабаронца Віктар Сазонаў

Гарадзенскія праваабаронцы зладзілі сёння ў горадзе над Нёманам акцыю ў падтрымку Алеся Бяляцкага. Грамадскія правабаронцы раздавалі адмысловыя бюлетэні, прысвечаныя арышту Алеся Бяляцкага, ходзячы па вуліцы Ажэшкі і цэнтральным парку імя Жылібера.

У Жодзіне прайшлі акцыі ў абарону Алеся Бяляцкага

23.08.2011 У Жодзіне прайшлі акцыі ў абарону Алеся Бяляцкага

Актывісты праваабаронцы распаўсюджавалі па горадзе інфармацыйныя матэрыялы, улёткі, клеілі плякаты “Свабоду Алесю Бяляцкаму”.

Мазыр: праваабаронцы падалі паўторную заяву у падтрымку Алеся Бяляцкага

23.08.2011 Мазыр: праваабаронцы падалі паўторную заяву у падтрымку Алеся Бяляцкага

Атрымаўшы адмоўны адказ на правядзенне пікетаў 22, 23 і 27 жніўня па прычыне, што ў гэты час на стадыёне будуць праводзіцца заняткі навучэнцаў “Спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву №1 г. Мазыра” праваабаронца Ул. Целяпун ўгледзеў невыкананне артыкула 6 Закона “Аб масавых мерапрыемствах”.

Падпішыце паручальніцтва за Алеся Бяляцкага!

22.08.2011 Падпішыце паручальніцтва за Алеся Бяляцкага!

Шаноўнае спадарства, “Вясне” патрэбна Ваша салідарнасць! Мы распачынаем кампанію па зборы паручальніцтваў за Алеся Бяляцкага ад усіх грамадзянаў. Паручальніцтвы мы будзем перадаваць у органы пракуратуры Беларусі. Гэтая працэдура прадугледжана артыкулам 121 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. На падставе Вашых паручальніцтваў пракуратура можа вызваліць з-пад варты Алеся Бяляцкага.

Праваабаронца Зміцер Салаўёў будзе дапытаны па крымінальнай справе Алеся Бяляцкага

22.08.2011 Праваабаронца Зміцер Салаўёў будзе дапытаны па крымінальнай справе Алеся Бяляцкага

Праваабаронца Зміцер Салаўёў дачакаўся афіцыйнай позвы ад следчай па справе Алеся Бяляцкага Касынкінай. Ён запрошаны ў якасьці сьведкі ва упраўленьне Дэпартаменту фінансавых расследваньняў Камітэта дзяржкантролю па Мінскай вобласьці. Допыт прызначаны на 10 гадзін 23 жніўня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства