Навіны на тэму: крымінальная справа Алеся Бяляцкага

Створаны сайт у падтрымку Алеся Бяляцкага

02.09.2011 Створаны сайт у падтрымку Алеся Бяляцкага

Створаны сайт у падтрымку зьняволенага кіраўніка Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага. Ініцыятарам сталася праваабарончая супольнасьць “Камітэт міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі”.

Адвакат перадаў у ДФР 816 паручальніцтваў за Алеся Бяляцкага

02.09.2011 Адвакат перадаў у ДФР 816 паручальніцтваў за Алеся Бяляцкага

Сёньня адвакат Алеся Бяляцкага перадаў ва ўпраўленне Дэпартаменту фінансавых раследванняў Камітэту дзяржкантролю па Мінску і Мінскай вобласці 816 хадайніцтваў аб зьмене меры стрыманьня арыштаванаму праваабаронцу. Працэдура збору паручальніцтваў прадугледжана артыкулам 121 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Адзіны  з жывых аўтараў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека паручаецца за Алеся Бяляцкага

02.09.2011 Адзіны з жывых аўтараў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека паручаецца за Алеся Бяляцкага

Хадайніцтва аб вызваленьні з-пад варты старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага падпісаў адзіны дагэтуль жывы складальнік Усеагульнай дэкларацыя правоў чалавека Стэфан Эссэль.

01.09.2011 ПА АБСЕ зноў заклікае беларускія ўлады неадкладна вызваліць Алеся Бяляцкага

Старшыня камітэта па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях Парламенцкай асамблеі АБСЕ Матэа Мечаццы заклікаў беларускія ўлады спыніць ціск на праваабаронцаў, у тым ліку на Алеся Бяляцкага. Пра гэта паведамляе прэс-служба ПА АБСЕ.

Форум Грамадзянскай супольнасьці “Усходняга партнёрства” выступіў у абарону Бяляцкага

01.09.2011 Форум Грамадзянскай супольнасьці “Усходняга партнёрства” выступіў у абарону Бяляцкага

Форум грамадзянскай супольнасьці праграмы “Усходняга партнёрства” прыняў адмысловую заяву з нагоды крымінальнага пераследу старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага. Заяву падпісалі больш за 50 грамадзскіх актывістаў, прадстаўнікоў грамадзскіх арганізацый.

Алесь Бяляцкі: побыт за кратамі

01.09.2011 Алесь Бяляцкі: побыт за кратамі

Арыштаваны старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі імкнецца як мага больш прадуктыўна выкарыстоўваць час, які ён вымушаны праводзіць за кратамі. Праваабаронца шмат чытае, займаецца англійскай мовай, робіць фізічныя практыкаваньні і піша мемуары пра згуртаваньне маладых літаратараў “Тутэйшыя”, адным з заснавальнікаў якога ён быў.

За Алеся Бяляцкага паручыліся вядомыя чэшскія праваабаронцы

31.08.2011 За Алеся Бяляцкага паручыліся вядомыя чэшскія праваабаронцы

Вядомыя чэшскія грамадскія дзеячы і праваабаронцы падпісаліся пад паручальніцтвамі за арыштаванага кіраўніка Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага. Агулам было перададзена 54 паручальніцтвы за Алеся Бяляцкага ад чэшскіх актывістаў і праваабаронцаў.

Зварот да Ураду Рэспублікі Беларусь ад  дэлегатаў пазачарговай канферэнцыі беларусаў  краінаў Балтыі і  Беларусі

31.08.2011 Зварот да Ураду Рэспублікі Беларусь ад дэлегатаў пазачарговай канферэнцыі беларусаў краінаў Балтыі і Беларусі

Беларусы краінаў Балтыі не могуць стаяць у баку ад падзей, якія адбываюцца на нашай гістарычнай радзіме Беларусі. Уладнымі структурамі Рэспублікі Беларусь парушаюцца асноўныя канстытуцыйныя правы чалавека, праводзяцца масавыя рэпрэсіі палітычных апанентаў рэжыма, незаконныя пакаранні і катаванні людзей. Чарговым характэрным крокам стаў арышт кіраўніка праваабарончага цэнтра “Вясна”, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага.

31.08.2011 "Вясна" перадасць у ДФР паручальніцтвы за Бяляцкага

Праваабаронцы цэнтра "Вясна" перададуць у Дэпартамент фінансавых расследванняў больш 800 заяў грамадзян з патрабаваннем вызваліць з турмы на вуліцы Валадарскага віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага.

30.08.2011 Равяка: Супольна шукалі шляхі вырашэння праблемы

29 жніўня ў Вільні адбывалася адмысловая міжнародная сустрэча, на якой абмяркоўвалася справа Алеся Бяляцкага. У ёй бралі ўдзел праваабаронцы з Беларусі ды іншых краінаў, донары і прадстаўнікі ўрадаў еўрапейскіх краінаў.

Адкрыты ліст Генеральнага сакратара FIDH Алесю Бяляцкаму

29.08.2011 Адкрыты ліст Генеральнага сакратара FIDH Алесю Бяляцкаму

Генеральны сакратар Міжнароднай Федэрацыі правоў чалавека (FIDH) і Кіраўнік Праўлення «Інстытута грамадзянскай супольнасці» Арменіі, Артак Кіракасян напісаў адкрыты ліст Алесю Бяляцкаму.

Па справе Алеся Бяляцкага дапытаны праваабаронца Андрэй Палуда

29.08.2011 Па справе Алеся Бяляцкага дапытаны праваабаронца Андрэй Палуда

29 жніўня ва ўпраўленні Дэпартаменту фінансавых расследванняў Камітэту дзяржкантролю па справе Алеся Бяляцкага быў дапытаны сябра Праваабарончага цэнтру “Вясна” Андрэй Палуда.

29.08.2011 Праваабаронца Стэфановіч хоча вярнуцца ў Беларусь

Прадстаўнік праваабарончай арганізацыі "Вясна" Валянцін Стэфановіч праз месяц зьбіраецца вярнуцца ў Беларусь з Літвы. Інфармацыю пра яго банкаўскія рахункі Літва, як і ў выпадку з Алесем Бяляцкім, перадала Беларусі.

Гомель: праваабаронцы інфармавалі працоўны калектыў аб арышце Алеся Бяляцкага

26.08.2011 Гомель: праваабаронцы інфармавалі працоўны калектыў аб арышце Алеся Бяляцкага

«Разведку боем» назвалі праваабаронцы Анатоль Паплаўны і Леанід Судаленка акцыю, якую яны правялі 25 жніўня каля прахадной ПУП «Віпра» у Чыгуначным раёне абласнога цэнтра.

Яшчэ адна адмова па хадайніцтву за Алеся Бяляцкага

26.08.2011 Яшчэ адна адмова па хадайніцтву за Алеся Бяляцкага

Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў атрымаў адмоўны адказ на сваё хадайніцтва аб асабістым паручальніцтве за кіраўніка Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алеся Бяляцкага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства