Навіны на тэму: крымінальная справа Алеся Бяляцкага

Валянцін Стэфановіч: З Варшавы вяртаюся ў Мінск

26.09.2011 Валянцін Стэфановіч: З Варшавы вяртаюся ў Мінск

Валянцін Стэфановіч другі месяц знаходзіцца па-за межамі Беларусі. За апошні месяц праваабаронца прыняў удзел у шэрагу мерапрыемстваў высокага ўзроўню ў Еўропе, а 26 верасня будзе на канферэнцыі АБСЕ ў Варшаве. З намеснікам старшыні ПЦ “Вясна” гутарыла журналіст Беларускага Радыё Рацыя.

Алесь Бяляцкі пачаў знаёміцца з матэрыяламі справы

26.09.2011 Алесь Бяляцкі пачаў знаёміцца з матэрыяламі справы

Кіраўнік “Вясны”, які ўжо амаль два месяцы знаходзіцца ў следчым ізалятары, з 23 верасня пачаў знаёміцца з матэрыяламі заведзенай на яго справы паводле часткі 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса – “утойванне даходаў у асабліва буйным памеры”.

FIDH адкрыла адмысловы сайт пра Алеся Бяляцкага

26.09.2011 FIDH адкрыла адмысловы сайт пра Алеся Бяляцкага

Міжнародная Федэрацыя правоў чалавека (FIDH) адкрыла адмысловы сайт для каардынацыі намаганняў па вызваленні віцэ-прэзідэнта гэтай арганізацыі, старшыні ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага. Сайт зроблены на 3 мовах: англійскай, рускай і французскай.

Віншаванні Алесю Бяляцкаму гучалі сёння на менскіх вуліцах (ФОТА, ВІДЭА)

25.09.2011 Віншаванні Алесю Бяляцкаму гучалі сёння на менскіх вуліцах (ФОТА, ВІДЭА)

25 верасня сябры, калегі і аднадумцы Алеся Бяляцкага выйшлі на сталічны праспект, каб распавесці людзям пра тое, што сёння, у свой дзень народзінаў, вядомы на ўвесь свет беларускі праваабаронца знаходзіцца за кратамі на Валадарцы.

25.09.2011 Вязніца Бяляцкага

25 верасня – дзень народзінаў Алеся Бяляцкага. Сорак дзевяць гадоў. Паўвекавы, юбілейны год ён сустракае ў вязніцы. Піша Уладзімір Някляеў у блогу на сайце "Беларускі партызан".

Прэзідэнт FIDH Суэр Белхассен ад імя ўсіх арганізацый Федэрацыі павіншавала Алеся Бяляцкага з Днём нараджэння

25.09.2011 Прэзідэнт FIDH Суэр Белхассен ад імя ўсіх арганізацый Федэрацыі павіншавала Алеся Бяляцкага з Днём нараджэння

"Грузія 2008 года адразу пасля вайны з Расіяй, усё яшчэ агорнуты гвалтам і агнём поўдзень Кыргызтана чэрвеня 2010 года, рэвалюцыйны Туніс увесну 2011 г. ... Алесь заўсёды быў там, дзе чакалі яго ўдзелу і дапамогі, дзе яго досвед і ўпартасць надавалі сілы і надзею".

Калегі віншуюць Алеся Бяляцкага з Днём народзінаў

24.09.2011 Калегі віншуюць Алеся Бяляцкага з Днём народзінаў

Калегі-праваабаронцы перадаюць віншаванні Алесю Бяляцкаму, які вымушаны сустракаць свой дзень народзінаў у зняволенні. 25 верасня кіраўніку “Вясны” спаўняецца 49 гадоў, большасць з якіх ён прысвяціў праваабарончай дзейнасці.

Павіншуем Алеся Бяляцкага!

23.09.2011 Павіншуем Алеся Бяляцкага!

25 верасня, у дзень нараджэння кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага, ягоныя паплечнікі і сябры супольна дашлюць віншавальныя паштоўкі праваабаронцу.

Алесь Бяляцкі: “Заляпіць рот праваабаронцам ня ўдасца” (відэа)

23.09.2011 Алесь Бяляцкі: “Заляпіць рот праваабаронцам ня ўдасца” (відэа)

Новы відэасюжэт пра арышт старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага, абвінавачанага нібыта ва ўтойванні даходаў, хаця насамрэч гэтыя сродкі ішлі на дапамогу тысячам ахвараў перасьледу з боку таталітарнай улады.

Side event па сітуацыі з Алесем Бяляцкім у ААН (відэа)

22.09.2011 Side event па сітуацыі з Алесем Бяляцкім у ААН (відэа)

Сітуацыя з крымінальным пераследам віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека і старшыні ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага стала тэмай дадатковага мерапрыемства, арганізаванага 20 верасня Федэрацыяй і Фундацыяй дамоў правоў чалавека ў будынку ААН у Жэневе.

Магілёўскага праваабаронцу дапыталі па справе Бяляцкага

22.09.2011 Магілёўскага праваабаронцу дапыталі па справе Бяляцкага

Праваабаронцу з Магілёва Аляксея Колчына 22 верасьня выклікалі на допыт ва ўпраўленьне Дэпартаменту фінансавых расследаваньняў па Магілёўскай вобласьці. Следчых цікавіла інфармацыя, датычная крымінальнай справы, узбуджанай супраць старшыні ПЦ ”Вясна” Алеся Бяляцкага.

22.09.2011 У БАЖ прыйшлі лісты ад Бандарэнкі і Бяляцкага. У абодвух вязняў хутка дні нараджэння

Следам за лістом ад Паўла Севярынца журналісцкая арганізацыя атрымала пасланні ад яшчэ двух сваіх сябраў — Алеся Бяляцкага і Дзмітрыя Бандарэнкі. Алесь пісаў з СІЗА на Валадарскага 13 верасня, Дзмітрый — з магілёўскай калоніі 14 верасня.

Літва пашырае «чорны спіс» беларускіх чыноўнікаў

21.09.2011 Літва пашырае «чорны спіс» беларускіх чыноўнікаў

Вільня плануе забараніць ўезд у Літву яшчэ 18 беларускім службовым асобам. Гэтыя чыноўнікі звязаныя з пераследам беларускага праваабарончага цэнтра «Вясна» і ягоных кіраўнікоў. Літва таксама звярнулася да іншых дзяржаваў ЕЗ з заклікам разгледзець магчымасць унясення згаданых службовых асоб у свае спісы непажаданых замежных грамадзянаў.

“Вясна” прапануе абскарджваць адмовы па хадайніцтвах за Алеся Бяляцкага

20.09.2011 “Вясна” прапануе абскарджваць адмовы па хадайніцтвах за Алеся Бяляцкага

У адказ на хадайніцтвы аб змене меры стрымання ў дачыненні старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага шматлікім заяўляльнікам прыходзілі фармальныя адпіскі. Такія адмовы, на думку юрыстаў Праваабарончага цэнтру “Вясна”, абавязкова трэба абскарджваць.

Заклікі да вызвалення Алеся Бяляцкага сёння зноў прагучалі ў ААН

20.09.2011 Заклікі да вызвалення Алеся Бяляцкага сёння зноў прагучалі ў ААН

20 верасня ў будынку Рады па правах чалавека ААН у Женеве праваабаронцы правялі сайд-івэнт пра пераслед віцэ-прэзідэнта FIDH і старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага. Падчас мерапрыемства слова ўзяў кіраўнік місіі Еўразвязу пры Радзе па правах чалавека ААН Дзімітры Іліополос, які заклікаў афіцыйны Менск да неадкладнага вызвалення праваабаронцы, а таксама ўсіх палітычных вязняў Беларусі. Яго пазіцыя была падтрыманая прадстаўнікамі нацыянальных дэлегацыяў шэрагу краінаў Еўразвязу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства