Навіны на тэму: крымінальная справа Алеся Бяляцкага

11.10.2011 Алесь Бяляцкі. Партрэт на фоне кратаў

“Спачатку яны цябе не заўважаюць. Пасьля сьмяюцца зь цябе. Пасьля змагаюцца з табою. А пасьля ты перамагаеш”.

Нобелеўская лаўрэатка Аун Сан Су Чжы выказала салідарнасць Алесю Бяляцкаму

10.10.2011 Нобелеўская лаўрэатка Аун Сан Су Чжы выказала салідарнасць Алесю Бяляцкаму

Адна з самых вядомых у свеце дысідэнтаў, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 1991 году Аун Сан Су Чжы з Бірмы далучылася да міжнароднай кампаніі ў абарону пераследуемага ўладамі Беларусі праваабаронцы, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека Алеся Бяляцкага.

Адбыўся марафонскі забег Уладзіміра Малея ў абарону Алеся Бяляцкага

10.10.2011 Адбыўся марафонскі забег Уладзіміра Малея ў абарону Алеся Бяляцкага

Юрыст-праваабаронца Уладзімір Малей прыняў удзел у 28-ым Міжнародным марафонскім забегу на 10 кіламетраў падчас “Дажынак” у Маларыце 8 кастрычніка. За мерапрыемтсвам сачыла шмат міліцыі, вялася відэаздымка.

Мінская пракуратура не задаволіла скаргу магілёўскага праваабронцы

10.10.2011 Мінская пракуратура не задаволіла скаргу магілёўскага праваабронцы

Барыс Бухель абскарджваў незадавальненне свайго паручальніцтва за праваабаронцу Алеся Бяляцкага, які з 4 жніўня знаходзіцца пад вартай. У паручальніцтве Барыс Бухель хадайнічаў аб змяненні яму меры стрымання.

Гародня: за акцыю ў падтрымку Алеся Бяляцкага аштрафаваны праваабаронца Віктар Сазонаў

10.10.2011 Гародня: за акцыю ў падтрымку Алеся Бяляцкага аштрафаваны праваабаронца Віктар Сазонаў

Судовы разгляд справы суддзёй Ксеніяй Стасюкевіч пачаўся яшчэ 21 верасня, але быў перанесены ажно на 10 кастрычніка. Сёння Віктара Сазонава засудзілі да штрафу – ён мусіць выплаціць 21 базавую велічыню. Праваабаронца не згодзен з такім прысудам.

Шырын Эбадзі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, зрабіла заяву па справе Алеся Бяляцкага (відэа)

07.10.2011 Шырын Эбадзі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, зрабіла заяву па справе Алеся Бяляцкага (відэа)

"Сітуацыя праваабаронцаў па ўсім свеце застаецца крытычнай. Прыкладам таму служыць сітуацыя майго сябра і калегі, беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, віцэ-прэзідэнта FIDH, арыштаванага 4 жніўні гэтага года, які ўсё яшчэ неабгрунтавана знаходзіцца пад вартай. Алесь Бяляцкі павінен быць неадкладна вызвалены і атрымаць магчымасць працягваць сваю мужную і легітымную працу, так патрэбную людзям яго краіны і ўсяго рэгіёну".

Кульбіты мазырскіх чыноўнікаў

06.10.2011 Кульбіты мазырскіх чыноўнікаў

Сёння, 6 кастрычніка, праваабаронца ўрэшце атрымаў выпіску з рашэння райвыканкама пра заключэнне дамоваў з адпаведнымі службамі і накіраваўся да начальніка Мазырскага РАУС Пятра Зыкуна. Той зняў копію і сказаў, што будзе рабіць пісьмовы запыт у райвыканкам, каб цалкам азнаёміцца з гэтым рашэннем райвыканкама ("я могу десятки таких ответов и выписок наделать...").

Дэкларацыя ў падтрымку Алеся Бяляцкага падпісана ў ПАРЭ

06.10.2011 Дэкларацыя ў падтрымку Алеся Бяляцкага падпісана ў ПАРЭ

Па ініцыятыве кіраўніка дэлегацыі парламента Эстоніі ў ПАРЭ, і на дадзены момант дакладчыка па Беларусі Андрэса Херкеля ў ПАРЭ складзеная пісьмовая дэкларацыя ў падтрымку А. Бяляцкага,якую падпісалі дзесяткі сябраў парламентаў з усіх парламенцкіх фракцый і краін Рады Еўропы.

Гомель: суд падтрымаў гарвыканкам па скарзе праваабаронцаў

06.10.2011 Гомель: суд падтрымаў гарвыканкам па скарзе праваабаронцаў

6 кастрычніка суддзя суду Цэнтральнага раёна Гомеля Сяргей Шыцікаў адмовіў у задавальненні скарг праваабаронцаў Анатоля Паплаўнага і Леаніда Судаленкі на адмову гарвыканкама ў правядзенні пікетаў у падтрымку арыштаванага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, паведамляе "Гомельская вясна".

Марафон салідарнасці з Алесем Бяляцкім

05.10.2011 Марафон салідарнасці з Алесем Бяляцкім

У Маларыце 8 кастрычніка ўдзельнікі 18-га Міжнароднага марафону праваабаронцы Уладзімір Малей і Васіль Матусевіч пабягуць у майках з надпісам: “Свабоду Алесю Бяляцкаму”. Па словах Уладзіміра Малея, яны хочуць звярнуць увагу мясцовага насельніцтва на чарговае злачынства ўлады ў адносінах да лепшых людзей Беларусі.

Словы падтрымкі Алесю Бяляцкаму перадаюць сірыйскія праваабаронцы

04.10.2011 Словы падтрымкі Алесю Бяляцкаму перадаюць сірыйскія праваабаронцы

“Мы, сябры сірыйскай праваабарончай арганізацыі SAWASIAH, успрынялі навіну пра затрыманне віцэ-прэзідэнта FIDH Алеся Бяляцкага з вялікай занепакоенасцю наконт яго фізічнай і псіхалагічнай недатыкальнасці. SAWASIAH заклікае беларускія ўлады прыняць аператыўныя захады дзеля неадкладнага вызвалення сп. Алеся Бяляцкага”.

Споўнілася два месяцы з моманту затрымання Алеся Бяляцкага

04.10.2011 Споўнілася два месяцы з моманту затрымання Алеся Бяляцкага

Сёння, 4 кастрычніка, споўнілася два месяцы з моманту затрымання вядомага беларускага праваабаронцы, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага. Cправа перададзена ў пракуратуру, а затым будзе накіраваная ў суд. Следчая за два месяцы не дазволіла Алесю Бяляцкаму ніводнай сустрэчы з жонкай.

04.10.2011 Херкель: Я з задавальненьнем сустрэўся б з Алесем Бяляцкім

У Страсбуры ў рамках сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы абмеркавана сытуацыя ў Беларусі. Падчас адмысловых слуханьняў выступіў новы дакладчык Асамблеі па Беларусі, эстонскі дэпутат Андрэс Херкель.

Алеся Бяляцкага  вылучаць на Нобелеўскую прэмію міру

03.10.2011 Алеся Бяляцкага вылучаць на Нобелеўскую прэмію міру

Старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі вылучаны на Нобелеўскую прэмію міру за заслугі ў справе абароны правоў чалавека 2012 года.

Алесь Бяляцкі ўзнагароджаны дыпломам “За мужнасць і барацьбу за свабоду”

02.10.2011 Алесь Бяляцкі ўзнагароджаны дыпломам “За мужнасць і барацьбу за свабоду”

2 кастрычніка на ўрачыстай цырымоніі закрыцця V Міжнароднага фестывалю праваабарончых фільмаў у Бішкеку старшыня ПЦ “Вясна” і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека Алесь Бяляцкі ўзнагароджаны дыпломам “За мужнасць і барацьбу за свабоду”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства