Навіны на тэму: крымінальная справа Алеся Бяляцкага

Пастанову суда абскардзіць стала немагчыма

24.10.2011 Пастанову суда абскардзіць стала немагчыма

Гісторыя з выдачай Віктару Сазонаву пастановы суда Ленінскага раёну Гародні пра тое, што яго аштрафавалі, дайшла да свайго завяршэння. Праваабаронца не мог дамагчыся атрымання копіі пастановы суда, а калі яна была даслана, то мінуў тэрмін абскарджання.

Дацкая газета Politiken уганаравала “Вясну” прэміяй свабоды

20.10.2011 Дацкая газета Politiken уганаравала “Вясну” прэміяй свабоды

Камітэт Прэміі Politiken Freedom Prize уганараваў Праваабарончы цэнтр “Вясна” прэміяй за 2011 год за выбітны ўнёсак у барацьбу за правы чалавека і дэмакратыю ў Беларусі. Пра гэта стала вядома з ліста, які даслалі сябры камітэту прэміі на імя старшыні “Вясны” Алеся Бяляцкага.

Суд над Алесем Бяляцкім пачнецца 2 лістапада

20.10.2011 Суд над Алесем Бяляцкім пачнецца 2 лістапада

На сераду 2 лістапада прызначаны судовы працэс па справае Алеся Бяляцкага. Крымінальную справу будзе весці суд Першамайскага раёна Менска (суддзя Сяргей Бандарэнка), аднак працэс будзе праходзіць у будынку суда Маскоўскага раёна (праспект газеты "Праўда", 27). Пачатак – а 10-ай гадзіне.

Паштоўка для Алеся Бяляцкага ад армянскіх калегаў

19.10.2011 Паштоўка для Алеся Бяляцкага ад армянскіх калегаў

Армянскія праваабарончыя арганізацыі далучыліся да патрабаванняў іх калегаў аб вызваленні Алеся Бяляцкага. 19 арганізацый, якія дзейнічаюць у Арменіі, падрыхтавалі паштоўкі «Свабоду Алесю Бяляцкаму» з мэтай праінфармаваць аб справе беларускага праваабаронцы як мага больш шырокае кола людзей.

Да Міжнароднага камітэта па вылучэнні Алеся Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію міра далучыўся Стэфан Эссель

18.10.2011 Да Міжнароднага камітэта па вылучэнні Алеся Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію міра далучыўся Стэфан Эссель

Ганаровы прэзідэнт Камітэта сябраў Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) і адзіны дагэтуль жывы складальнік Усеагульнай дэкларацыя правоў чалавека Стэфан Эссэль далучыўся да Міжнароднага арганізацыйнага камітэта па вылучэнні старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію міру за заслугі ў справе абароны правоў чалавека 2012 года.

Алесь Бяляцкі выступіў з ініцыятывай перакладу Крымінальнага і Крымінальна-працэсуальнага Кодэксу на беларускую мову

17.10.2011 Алесь Бяляцкі выступіў з ініцыятывай перакладу Крымінальнага і Крымінальна-працэсуальнага Кодэксу на беларускую мову

Зьняволены старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі рыхтуецца да судовага працэсу. Адначасова ён выступае з ініцыятывай аб перакладзе Крымінальнага Кодэксу на беларускую мову. Пра гэта праваабаронца паведаміў у адным са сваіх лістоў калегу Уладзіміру Лабковічу.

Гомель: актывісты атрымліваюць лісты падзякі ад палітзняволенага А.Бяляцкага

17.10.2011 Гомель: актывісты атрымліваюць лісты падзякі ад палітзняволенага А.Бяляцкага

Гомельскія грамадскія ды палітычныя актывісты пачалі атрымліваць лісты падзякі ад палітзняволенага Алеся Бяляцкага. Праваабаронца шчыра дзякуя за віншаваннні яго з днём народзінаў і падтрымку, а таксама выказвае надзею на хуткую сустрэчу.

14.10.2011 Алеся Бяляцкага могуць узнагародзіць літоўскай прэміяй

Беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі можа быць намінаваны на літоўскую Прэмію свабоды, якую прызначаюць за дасягненні у справе абароны правоў чалавека і развіццё дэмакратыі ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе. Прэмія памерам 5 тыс. еўра ў год будзе вылучацца праваабаронцам з гэтага рэгіёну, паведамляе партал delfi.lt.

Віцэ-прэзідэнт Бундэстага прымае апеку над Алесем Бяляцкім

13.10.2011 Віцэ-прэзідэнт Бундэстага прымае апеку над Алесем Бяляцкім

Катрын Герынг-Экард, віцэ-прэзідэнт Бундэстага Германіі, афіцыйна абвесціла аб сваім удзеле ў праграме апякунства над беларускімі палітвязнямі. Спадарыня Герынг-Экард ўзяла апеку над старшынём ПЦ “Вясна” Алесем Бяляцкім.

Брэсцкія ўлады адмовілі ў правядзенні шэсця супраць незаконнага ўтрымання пад вартай Алеся Бяляцкага

12.10.2011 Брэсцкія ўлады адмовілі ў правядзенні шэсця супраць незаконнага ўтрымання пад вартай Алеся Бяляцкага

Адпаведную заяўку ў мясцовы гарвыканкам падаваў Раман Кісляк. Праваабаронца паведаміў, што мае намер правесці запланаваную акцыю.

У Польшчы падпісалі 4000 паштовак для Алеся Бяляцкага

11.10.2011 У Польшчы падпісалі 4000 паштовак для Алеся Бяляцкага

Амаль 4000 падпісаных паштовак адпраўлена з Польшчы Алесю Бяляцкаму. Няўрадавыя арганізацыі, якія ўваходзяць у асацыяцыю «Група Замежжа», сумесна з няўрадавым сектарам Беларусі завяршылі кампанію «Салідарныя з Беларуссю. Паштоўкі для арыштаванага Алеся Бяляцкага».

Следчую па справе Бяляцкага прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасці?

11.10.2011 Следчую па справе Бяляцкага прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасці?

Пракуратура горада Мінска прапанавала кіраўніку аддзела папярэдняга расследавання УДФР КДК па Мінскай вобласці разгледзець пытанне аб прыцягненні следчай Касынкінай да дысцыплінарнай адказнасці за адсутнасць тлумачэнняў парадку абскарджання вынесеных пастановаў.

Валянцін Стэфановіч: Відаць, уладам надакучыла актыўнасць беларускіх праваабаронцаў…

11.10.2011 Валянцін Стэфановіч: Відаць, уладам надакучыла актыўнасць беларускіх праваабаронцаў…

Аб правах чалавека ў Беларусі, замежных рахунках і гучнай “справе Бяляцкага” карэспандэнт “Народнай Волі” гутарыць з вядомым беларускім праваабаронцам Валянцінам СТЭФАНОВІЧАМ.

Еўракамісія занепакоена рэпрэсіямі на Беларусі

11.10.2011 Еўракамісія занепакоена рэпрэсіямі на Беларусі

Еўрапейская камісія выказвае глыбокую занепакоенасць рэпрэсіямі беларускіх уладаў у дачыненні прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і лідараў апазіцыі. Такі адказ на свой запыт у Еўракамісію атрымаў дэпутат Еўрапейскага парламенту Марэк Мігальскі.

Лісты ад Алеся Бяляцкага больш не даходзяць да сяброў і блізкіх

11.10.2011 Лісты ад Алеся Бяляцкага больш не даходзяць да сяброў і блізкіх

Родныя і сябры зьняволенага старшыні Праваабарончага цэнтру Вясна” Алеся Бяляцкага перасталі атрымліваць ад яго паштовую карэспандэнцыю. Жонка Наталля, напрыклад, атрымала апошні ліст ад мужа, які быў датаваны 20 верасьнем. Нехта з сяброў Алеся не атрымаў адказу на 3 і нават болей лістоў. Супрацоўнікі ПЦ “Вясна” не ўпэўненыя нават у тым, ці атрымлівае сам Бяляцкі карэспандэнцыю з волі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства