Навіны на тэму: крымінальная справа Алеся Бяляцкага

Барысаўская "раёнка" далучылася да кампаніі шэльмавання Алеся Бяляцкага

17.11.2011 Барысаўская "раёнка" далучылася да кампаніі шэльмавання Алеся Бяляцкага

Газета Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта «Адзiнства» у сваім апошнім нумары далучылася да кампаніі шэльмавання Алеся Бяляцкага. Суд над вядомым праваабаронцам яшчэ працягваецца, але, здаецца, у барысаўскай раёнцы пра такое паняцце, як «прэзумпцыя невінаватасці» ніхто і не чуў.

Працэс па справе Алеся Бяляцкага працягнецца 22 лістапада

16.11.2011 Працэс па справе Алеся Бяляцкага працягнецца 22 лістапада

Судовае паседжаньне па справе Алеся Бяляцкага працягнецца 22 лістапада. Пракурор зачытаў "новае" абвінавачаньне, якое адрозьніваецца ад папярэдняга толькі фразай "у выкананьне раней заключаных дамоўленасьцяў".

У Хоцімску прайшла акцыя салідарнасці з Алесем Бяляцкім

16.11.2011 У Хоцімску прайшла акцыя салідарнасці з Алесем Бяляцкім

У гарадскім пасёлку Хоцімск Магілёўскай вобласці 15 лістапада адбылася акцыя салідарнасці з Алесем Бяляцкім. Мясцовыя актывісты кампаніі “Гавары праўду” выставілі інфармацыйныя стэнды з партрэтамі Алеся Бяляцкага на мясцовым рынку і на аўтастанцыі гарадскога пасёлка.

У Салігорску патрабуюць вызвалення Алеся Бяляцкага (фота)

15.11.2011 У Салігорску патрабуюць вызвалення Алеся Бяляцкага (фота)

Грамадскасць Салігорску інфармуе жыхароў гораду аб сітуацыі вакол старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзідэнта FIDH Алеся Бяляцкага. Адпаведныя інфармацыйныя плакаты ў апошнія дні пачалі з’яўляцца на цэнтральных вуліцах гораду.

"Ганаровы госць не можа прысутнічаць, калі Politiken уручае сваю прэмію свабоды"

15.11.2011 "Ганаровы госць не можа прысутнічаць, калі Politiken уручае сваю прэмію свабоды"

Прысутнасць Алеся Бяляцкага на ўрачыстай цырымоніі уручэння прэміі свабоды дацкага выдання Politiken (Politiken Freedom Prize) было сімвалічным - у зале вісеў постэр з графічнай выявай лаўрэата.

Міжнародная назіральная місія: кароткі агляд чацвертага дня судовага пасяджэння па справе Бяляцкага

14.11.2011 Міжнародная назіральная місія: кароткі агляд чацвертага дня судовага пасяджэння па справе Бяляцкага

10 лістапада 2011 года ў Мінску адбылося чацвёртае судовае паседжаньне па справе кіраўніка праваабарончага цэнтра "Вясна", віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага. Міжнародная назіральная місія Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі сочыць за ходам працэсу. Сённяшняе судовае паседжаньне было прысвечана допыту абвінавачанага.

Акцыі ў падтрымку Алеся Бяляцкага

11.11.2011 Акцыі ў падтрымку Алеся Бяляцкага

6 лістапада актывісты кампаніі “Гавары праўду” правялі акцыі ў падтрымку старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага. Расцяжкі з патрабаванямі вызваліць Алеся Бяляцкага былі вывешаныя на ўваходзе стадыёна “Дынама” і Ракаўскага кірмаша.

Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў просіць спыніць кампанію ачарненьня Алеся Бяляцкага

11.11.2011 Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў просіць спыніць кампанію ачарненьня Алеся Бяляцкага

Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў, створаная ў рамках сумеснай праграмы Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), атрымала новую інфармацыю аб сітуацыі ў Беларусі і звяртаецца да Вас з заклікам тэрмінова ўмяшацца.

Праваабаронцы – сябры Савета пры Прэзідэнце РФ сочаць за судовым працэсам па справе Алеся Бяляцкага

10.11.2011 Праваабаронцы – сябры Савета пры Прэзідэнце РФ сочаць за судовым працэсам па справе Алеся Бяляцкага

Міжнародная назіральная місія Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі працягвае сачыць за ходам працэсу Алеся Бяляцкага. Для гэтай мэты ў Мінск прыехала старшыня Незалежнага экспертна-прававога савета (НЭПС), сябра Савета пры Прэзідэнце РФ па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека Мара Палякова.

Круглянская раёнка “Сельскае жыццё” пазайздросціла “прыгожаму жыццю” праваабаронцы Алеся Бяляцкага

10.11.2011 Круглянская раёнка “Сельскае жыццё” пазайздросціла “прыгожаму жыццю” праваабаронцы Алеся Бяляцкага

Праваабаронца з Круглага Зінаіда Мілешчанка лічыць, што публікацыя артыкула ў раённых газетах ставіць сваёй мэтай скампраметаваць не толькі Алеся Бяляцкага, але наогул усіх праваабаронцаў.

На суд  па справе Бяляцкага доўга не змаглі патрапіць палітыкі і праваабаронцы

10.11.2011 На суд па справе Бяляцкага доўга не змаглі патрапіць палітыкі і праваабаронцы

З-за прэцэндэнтных мер бяспекі на судзе па справе Алеся Бяляцкага праверка жадаючых патрапіць на суд, у тым ліку і на металадэтэктарах, зацягнулася. На працэс не змаглі патрапіць праваабаронцы і палітыкі, сярод якіх Вінцук Вячорка, Павел Левінаў з Віцебску, Зміцер Салаўёў, Валерый Кавалеўскі і іншыя.

Cуд па справе Алеся Бяляцкага працягнецца 16 лістапада... з новым абвінавачаньнем

09.11.2011 Cуд па справе Алеся Бяляцкага працягнецца 16 лістапада... з новым абвінавачаньнем

Суддзя абвесьціў перапынак у паседжаньні да 10 гадзінаў 16 лістапада. Пракурор заявіў хадайніцтва аб перапынку ў судовым працэсе да 16 лістапада. Да таго часу Алесю Бяляцкаму будзе выстаўлена новае абвінавачаньне, якое, са слоў пракурора, "будзе істотна адрозьніваццца ад папярэдняга".

Артак Кіракасян: У Беларусі заканадаўства само па сабе рэпрэсіўнае

09.11.2011 Артак Кіракасян: У Беларусі заканадаўства само па сабе рэпрэсіўнае

Генеральны сакратар FIDH і Кіраўнік Праўлення "Інстытута грамадзянскай супольнасці" Арменіі Артак Кіракасян, які ўважліва сачыў за ходам судовых слуханняў, падзяліўся сваімі ўражаннямі і здагадкамі адносна судовага працэсу над беларускім праваабаронцам, віцэ-прэзідэнтам FIDH Алесем Бяляцкім.

"Працэс над Бяляцкім дэманструе немагчымасць працы праваабаронцаў у Беларусі"

09.11.2011 "Працэс над Бяляцкім дэманструе немагчымасць працы праваабаронцаў у Беларусі"

Напярэдадні чарговага паседжання па справе Алеся Бяляцкага старшыня Рады Праваабарончага цэнтра "Мемарыял" Алег Арлоў, які прысутнічаў на судзе ў якасці назіральніка ад Абсерваторыі па абароне правоў праваабаронцаў (сумесная праграма FIDH і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў - OMCT), каментуе працэс і сітуацыю з праваабаронцамі ў Беларусі.

Гарадоцкі актывіст Леанід Гаравы адказвае “Дзянісу Паляванаву”

09.11.2011 Гарадоцкі актывіст Леанід Гаравы адказвае “Дзянісу Паляванаву”

На думку гарадоцкага актывіста, масавая перадрукоўка артыкула пра Алеся Бяляцкага адбываецца “ў традыцыях камуністычных кампаній па пераследу іншадумцаў”. Спадар Гаравы піша, што “для ініцыятараў пасквіля не існуе прынцыпу прэзумпцыі невінаватасці".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства