Навіны на тэму: крымінальная справа Алеся Бяляцкага

Улёткі “Свабоду Алесю Бяляцкаму” зноў з’явіліся на вуліцах Бярозы (фота)

20.12.2011 Улёткі “Свабоду Алесю Бяляцкаму” зноў з’явіліся на вуліцах Бярозы (фота)

Пасля зняволення кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага на сценах дамоў, ля пад’ездаў у горадзе Бяроза ў другі раз з’явіліся ўлёткі: “Свабоду Алесю Бяляцкаму!”. Не выключана, гэта стала адказам на адмову адпусціць палітвязня развітацца з цяжка хворым 82-гадовым бацькам.

Спатканне Алеся Бяляцкага з бацькам магчымае толькі на паперы (+копіі дакументаў)

20.12.2011 Спатканне Алеся Бяляцкага з бацькам магчымае толькі на паперы (+копіі дакументаў)

Сёння жонка зняволенага праваабаронцы атрымала другі па ліку адказ ад старшыні суда Першамайскага раёна Менска Тамары Высоцкай наконт магчымасці спаткання Алеся з хворым бацькам, які знаходзіцца на мяжы жыцця і смерці. Адказ суддзі па сутнасці нічога не мяняе.

Старшыня Першамайскага суду адмовілася перарабіць дазвол на спатканьне Алеся Бяляцкага з бацькам

19.12.2011 Старшыня Першамайскага суду адмовілася перарабіць дазвол на спатканьне Алеся Бяляцкага з бацькам

Старшыня суда Першамайскага раёна Менска Тамара Высоцкая, да якой у другі раз сёньня зьвярнулася жонка праваабаронцы Алеся Бяляцкага Наталля, адмовілася перарабляць дазвол на спатканьне асуджанага з родным бацькам. Апошняя надзея - на Дэпартамент выкананьня пакараньняў, куды разам з адвакатам Наталля аднесла заяву. Паперы прынялі і прапанавалі за адказам прыйсьці заўтра.

16.12.2011 ЕС замарозіў рахункі яшчэ трох фірмаў, звязаных з Лукашэнкам

Суддзі і пракурору, што засудзілі Бяляцкага, забаронены ўезд у Еўропу.

Праваабаронцы пачалі збор сродкаў для выплаты ўрону па справе Алеся Бяляцкага

15.12.2011 Праваабаронцы пачалі збор сродкаў для выплаты ўрону па справе Алеся Бяляцкага

Беларускія праваабаронцы распачалі кампанію па зборы сродкаў, якія былі прысуджаныя Алесю Бяляцкаму да выплаты ў якасьці “шкоды, нанесенай злачынствам”. Пра гэта прадстаўнікі праваабарончых арганізацый абвясьцілі на адмысловай прэс-канферэнцыі.

Брэст: дзяржаўная газета пра смяротнае пакаранне і Алеся Бяляцкага

15.12.2011 Брэст: дзяржаўная газета пра смяротнае пакаранне і Алеся Бяляцкага

Газета “Брестский вестник”, заснавальнікам якой з’яўляецца мясцовы гарвыканкам, змясціла артыкул Валерыя Дзяркача “Три приговора”, дзе аўтар спрабуе прааналізаваць прысуды, што былі вынесеныя ў Беларусі па справах, якія мелі вялікі рэзананс.

Увага! Тэрміновая прэс-канферэнцыя

14.12.2011 Увага! Тэрміновая прэс-канферэнцыя

15 снежня прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацыяў і грамадскіх рухаў агучаць тэрміновы зварот да грамадскасці, звязаны з крымінальнай справай кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна” і віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека Алеся Бяляцкага. Прэс-канферэнцыя адбудзецца на офісе ПЦ “Вясна” (пр-т Незалежнасці, 78А-48). Пачатак – у 10:30.

Фінскія праваабаронцы дбаюць пра лёс Алеся Бяляцкага і “Вясны”

14.12.2011 Фінскія праваабаронцы дбаюць пра лёс Алеся Бяляцкага і “Вясны”

13 снежня Фінская Ліга Правоў Чалавека наведала амбасаду Літвы ў Хельсінкі, каб перадаць пісьмовы зварот па справе Алеся Бяляцкага і сітуацыі ў Беларусі. Праваабаронцы таксама прасілі сустрэчы з амбасадай Расійскай Федэрацыі ў Хельсінкі, але адказу не атрымалі. У выніку зварот быў пакінуты ў паштовай скрыні амбасады. Трэці зварот быў накіраваны ў амбасаду Польшчы ў Фінляндыі.

Украіна: Салідарнасць з палітвязнямі Беларусі (фота)

14.12.2011 Украіна: Салідарнасць з палітвязнямі Беларусі (фота)

Моладзь ладзіць акцыі ў падтрымку беларускіх палітвязняў, а прадстаўнікі праваабарончых арганізацыяў Украіны прыцягваюць увагу грамадскасці да зняволення кіраўніка “Вясны” і віцэ-прэзідэнта FIDH Алеся Бяляцкага.

Акцыя ў падтрымку Бяляцкага на Еўрапейскім кангрэсе правоў чалавека (фота)

14.12.2011 Акцыя ў падтрымку Бяляцкага на Еўрапейскім кангрэсе правоў чалавека (фота)

Салігорскі маладафронтавец Іван Шыла правёў акцыю ў падтрымку Алеся Бяляцкага на Кангрэсе правоў чалавека, які праходзіў у польскіх Катовіцах. Акцыю падтрымалі як шараговыя студэнты ўніверсітэту, так і вядомыя палітыкі і госці Кангрэсу з розных краін.

Алесь Бяляцкі прызнаны праваабаронцам года

13.12.2011 Алесь Бяляцкі прызнаны праваабаронцам года

13 снежня вядучыя праваабарончыя арганізацыі Беларусі ўручылі нацыянальную прэмію за выключныя дасягненні ў галіне абароны правоў чалавека - у намінацыях “Праваабаронца года 2011”, “Адвакат года 2011” і “Журналіст года 2011”. Адвакатамі года абвешчаныя Марына Кавалеўская і Дар’я Ліпкіна, журналістамі года — майстры фота Юлія Дарашкевіч і Уладзь Грыдзін.

Выступ Радаслава Сікорскага падчас уручэньня ўзнагароды Алесю Бяляцкаму

13.12.2011 Выступ Радаслава Сікорскага падчас уручэньня ўзнагароды Алесю Бяляцкаму

Узнагароду Pro Dignitate Humana, якая сёлета ўручаецца ўпершыню, міністр замежных справаў Польшчы 12 сьнежня перадаў палітвязьню праз яго жонку Натальлю Пінчук.

13.12.2011 Бяляцкі ўзнагароджаны польскім МЗС

12 снежня ў Варшаве міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ўручыў дыплом-узнагароду жонцы Бяляцкага Наталлі Пінчук.

Мараканская арганізацыя па правах чалавека заклікае Лукашэнку вызваліць Бяляцкага

07.12.2011 Мараканская арганізацыя па правах чалавека заклікае Лукашэнку вызваліць Бяляцкага

Прапануем вашай увазе поўны тэкст адпаведнага ліста.

06.12.2011 Хілары Клінтан: Правы чалавека ў Беларусі працягваюць парушаць

У Беларусі працягваюць парушаць правы чалавека, заявіла дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан 6 снежня на 18-й сесіі Савета міністраў АБСЕ ў Вільнюсе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства