Навіны на тэму: крымінальная справа Алеся Бяляцкага

Зварот прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці з нагоды пачатку збору сродкаў для праваабаронцы Алеся Бяляцкага

11.01.2012 Зварот прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці з нагоды пачатку збору сродкаў для праваабаронцы Алеся Бяляцкага

Грошы ў любым памеры могуць быць пералічаныя на рахунак, адкрыты на імя жонкі Алеся Бяляцкага: Філіял №529 “Белсвязь” ААТ “АСБ Беларусбанк”, код банка 720, аддзяленне 112. № банкаўскага ўкладу: 01053568 (да запатрабавання) від плацяжа: ахвяраванне (альбо дабраахвотны плацеж) Атрымальнік плацяжа: Пінчук Наталля Сяргееўна.

Жыхары Бярозы змаглі пазнаёміцца з “Апошнім словам праваабаронцы Алеся Бяляцкага на судзе”

10.01.2012 Жыхары Бярозы змаглі пазнаёміцца з “Апошнім словам праваабаронцы Алеся Бяляцкага на судзе”

Стваральнікі “Бярозавага веніка” такім чынам вырашылі зрабіць больш публічнай інфармацыю пра дзейнасць Праваабарончага цэнтру “Вясна” і рэпрэсіўныя дзеянні ўлады, якая супрацьдзейнічае намаганням па абароне грамадзян, правы якіх парушаюцца.

Шэсць фактаў па справе Алеся Бяляцкага, пра якія не распавядае БТ і не пішуць у “Советской Белоруссии”

06.01.2012 Шэсць фактаў па справе Алеся Бяляцкага, пра якія не распавядае БТ і не пішуць у “Советской Белоруссии”

Афіцыйныя сродкі масавай інфармацыі, якія распачалі шалёную кампанію дыфамацыі супраць вядомага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, вельмі любяць распавядаць пра ягоную маёмасць. У сувязі з гэтым мы, калегі Алеся Бяляцкага, вырашылі агучыць рэальныя факты, якія замоўчваюцца ці скажаюцца штатнымі прапагандыстамі ў мэтах дыскрэдытацыі зняволенага праваабаронцы.

Прэзідэнт FIDH Суэр Белхасен: «Няхай у Новым годзе справядлівасць пераможа»

05.01.2012 Прэзідэнт FIDH Суэр Белхасен: «Няхай у Новым годзе справядлівасць пераможа»

"Страта бацькі - гэта страшны парог у жыцці кожнага. Словы - нішто ў такі момант. Але ўсё ж мне хацелася б, каб ты ведаў - ні ў тваім горы, ні ў тваёй штучна створанай адзіноце, на самой справе, ты не адзінокі! Мы ўсе з табой у гэты цяжкі час. Няхай у Новым годзе справядлівасць пераможа і ўсе палітычныя вязні Беларусі здабудуць доўгачаканую свабоду".

Амерыканскія юрысты прадставілі экспертнае заключэнне па справе Алеся Бяляцкага (копія дакумента)

05.01.2012 Амерыканскія юрысты прадставілі экспертнае заключэнне па справе Алеся Бяляцкага (копія дакумента)

Заключэнне Амерыканскай Асацыяцыі Юрыстаў (American Bar Association, ABA) прадстаўлена ў якасці аб’ектыўнай, юрыдычна абгрунтаванай і праўдзівай экспертнай заявы - на падставе матэрыялаў справы і ў адпаведнасці з нормамі міжнароднага права. Копію дакумента ABA намерана перадаць у Менскі гарадскі суд, дзе будзе разглядацца касацыйная скарга на прысуд Алесю Бяляцкаму.

Збор сродкаў для Алеся Бяляцкага: сабрана больш за 600 мільёнаў рублёў

29.12.2011 Збор сродкаў для Алеся Бяляцкага: сабрана больш за 600 мільёнаў рублёў

Сям’я і калегі Алеся Бяляцкага выказваюць вялікую ўдзячнасць усім, хто змог дапамагчы зняволенаму праваабаронцу, а таксама ўсім, хто ў гэтыя цяжкія для яго дні падтрымліваў маральна, дасылаючы лісты і паштоўкі ў турму.

Крэсла з выявай Алеся Бяляцкага на прэзентацыі ў Баку (ФОТА, ВІДЭА)

28.12.2011 Крэсла з выявай Алеся Бяляцкага на прэзентацыі ў Баку (ФОТА, ВІДЭА)

27 сьнежня падчас прэзентацыі штогадовай справаздачы за 2011 год Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў у Баку прадстаўнікі Праваабарончага Цэнтра Азербайджана выставілі сімвалічнае крэсла з выявай арыштаванага віцэ-прэзідэнта FIDH і старшыні Праваабарончага Цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага.

Алесю Бяляцкаму адвялі 10 хвілінаў на развітаньне з бацькам (відэа)

27.12.2011 Алесю Бяляцкаму адвялі 10 хвілінаў на развітаньне з бацькам (відэа)

Сёньня ў 8 гадзін раніцы праваабаронца Алесь Бяляцкі змог развітацца з бацькам, які памёр 24 сьнежня. Гэта адбылося ў менскім моргу на Даўгінаўскім тракце. Алесю дазволілі пабыць з бацькам каля 10 хвілінаў. Ён памаліўся каля труны і сказаў колькі словаў сваім блізкім. Адразу пасьля гэтага ён быў адканваіраваны назад у Жодзіна. Пра смерць бацькі Алесь даведаўся ў дзень пахаваньня.

Збор сродкаў для Алеся Бяляцкага: палова шляху пройдзена

27.12.2011 Збор сродкаў для Алеся Бяляцкага: палова шляху пройдзена

Працягваецца збор сродкаў, якія былі прысуджаныя Алесю Бяляцкаму да выплаты ў якасці “шкоды, нанесенай злачынствам”. На дадзены момант сабрана больш за палову ад неабходнай сумы. Разам з квітанцыямі аб унясеньні ахвяраваньняў, людзі з розных гарадоў Беларусі дасылаюць словы падтрымкі Алесю Бяляцкаму і Натальлі Пінчук.

Слонімскі выканкам не ведае сваіх рашэнняў, міліцыя – таксама

26.12.2011 Слонімскі выканкам не ведае сваіх рашэнняў, міліцыя – таксама

Аказваецца, што сам старшыня райвыканкама Іосіф Паўлюкевіч не ведае рашэнняў выканкама. Сёлета ў верасні было прынята новае рашэнне аб вызначэнні месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў, а ў адмове на правядзенне пікета ў падтрымку Алеся Бяляцкага старшыня выканкаму спасылаецца на пастанову 2002 года.

Задзейнічаныя ўсе магчымыя інстанцыі, каб атрымаць дазвол на развітанне Алеся Бяляцкага з бацькам

26.12.2011 Задзейнічаныя ўсе магчымыя інстанцыі, каб атрымаць дазвол на развітанне Алеся Бяляцкага з бацькам

Ранкам 26 снежня жонка праваабаронцы Алеся Бяляцкага Наталля яшчэ раз звярнулася ў вышэйшыя інстанцыі, якія б маглі ўзяць на сябе рашэнне прадставіць магчымасць Алесю развітацца з родным бацькам, які памёр 24 снежня.

Сустрэцца з бацькам Алесь Бяляцкі не паспеў...

24.12.2011 Сустрэцца з бацькам Алесь Бяляцкі не паспеў...

24 снежня на 83-годдзе пайшоў з жыцця Бяляцкі Віктар Усцінавіч, бацька асуджанага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Дыягназ - рак лёгкага - дактары паставілі ў верасні, ужо пасля арышту Алеся. Было вядома, што Віктару Усцінавічу жыць засталося няшмат. У апошні час, калі стан здароўя хворага значна пагоршыўся, родныя прыклалі ўсе намаганні, каб атрымаць дазвол на сустрэчу бацькі з сынам, каб яны змаглі пабачыцца... і развітацца яшчэ пры жыцці Калегі і сябры выказваюць спачуванні родным Алеся Бяляцкага з прычыны смерці бацькі

Алесь Бяляцкі віншуе ўсіх з Калядамі і Новым Годам!

23.12.2011 Алесь Бяляцкі віншуе ўсіх з Калядамі і Новым Годам!

Кіраўнік "Вясны", якому давядзецца сустракаць Каляды і 2012-ты год у турэмных засценках, даслаў на волю для сяброў віншаванне з надыходзячымі святамі. Алесь жадае ўсім добрага настрою, пазітыўных эмоцыяў, займальнага адпачынку, вясёлых Калядаў і шчаслівага Новага Году! І дадае: “Будзем спадзявацца, што новы год будзе спакайнейшым персанальна для нас і, можа, урэшце, вызначальным для ўсёй краіны. Тады жыццё пацячэ ў патрэбным накірунку…”

Дэпартамент выкананьня пакараньняў адмовіў Алесю Бяляцкаму ў сустрэчы з бацькам

22.12.2011 Дэпартамент выкананьня пакараньняў адмовіў Алесю Бяляцкаму ў сустрэчы з бацькам

Жонка зняволенага праваабаронцы Наталля паведаміла, што атрымала адмову з Дэпартамента выкананьня пакараньняў МУС - пакуль у вуснай форме.

Крэсла віцэ-прэзідэнта FIDH Алеся Бяляцкага пуставала ў Ерэване

20.12.2011 Крэсла віцэ-прэзідэнта FIDH Алеся Бяляцкага пуставала ў Ерэване

Падчас прэзентацыі ў Ерэване гадавой справаздачы Абсерваторыі па абароне правоў праваабаронцаў месца віцэ-прэзідэнта FIDH Алеся Бяляцкага ў залі заставалася вольным. Такім чынам армянскія праваабаронцы заклікалі да вызвалення свайго беларускага калегі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства