Навіны на тэму: крымінальная справа Алеся Бяляцкага

05.03.2012 Штрафы за салідарнасць з Алесем Бяляцкім

У Дзяржынску актывістам "Еўрапейскай Беларусі" Аляксандру Тарнагурскаму і Уладзіміру Дзенісевічу былі прызначаныя штрафы ў памеры 20 і 10 базавых велічыняў па артыкуле 21.14 ч.2 КаАП РБ.

Алесь БЯЛЯЦКI: Гарачая вясна 96-га

28.02.2012 Алесь БЯЛЯЦКI: Гарачая вясна 96-га

"Народная Воля" надрукавала ўжо пяты ліст-успамін зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, напісаны ім за кратамі. Гэтым разам ён згадвае гістарычныя падзеі 1996 году, масавыя вясновыя акцыі, разгоны і ўзбуджэнне крымінальных справаў. Вынікам гэтай гарачай пары якраз і сталася тое, што дырэктар Літаратурнага музея Максіма Багдановіча літаратуразнаўца Алесь Бяляцкі заняўся праваабарончай дзейнасцю і ўтварылася "Вясна".

Алеся Бяляцкага перавялі ў бабруйскую калонію

28.02.2012 Алеся Бяляцкага перавялі ў бабруйскую калонію

Пра гэта паведаміла жонка праваабаронцы Наталля Пінчук, якая 28 лютага наведала менскае СІЗА-1, дзе ён знаходзіўся падчас этапавання.

27.02.2012 Алесь Бяляцкі па-ранейшаму ў мінскім ізалятары

Жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук спрабавала перадаць мужу ў ізалятар на вуліцы Валадарскага перадачу з прадуктамі, якія ён папрасіў у апошнім лісце.

Яшчэ адна вестка ад Алеся Бяляцкага – з Валадаркі

24.02.2012 Яшчэ адна вестка ад Алеся Бяляцкага – з Валадаркі

24 лютага сябры “Вясны” атрымалі паштоўку ад Алеся Бяляцкага, на якой ён пазначыў: “22.02.2012, Валадарка”.

У Брэсце плануецца пікет у падтрымку Бяляцкага

22.02.2012 У Брэсце плануецца пікет у падтрымку Бяляцкага

Заяўка на правядзенне такой акцыі 8 сакавіка ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў, які вызначаны ўладамі для арганізацыі масавых мерапрыемстваў, пададзена ў Брэсцкі гарвыканкам правабаронцам Уладзімірам Вялічкіным.

Яшчэ 20-га Алесь Бяляцкі быў на Валадарцы

21.02.2012 Яшчэ 20-га Алесь Бяляцкі быў на Валадарцы

Пра гэта сябры Праваабарончага цэнтру “Вясна” даведаліся з паштоўкі, атрыманай сёння ад Алеся з менскага СІЗА-1. “Добры дзень! Праездам апынуўся на сваім старым мейсцы ў родных мурах Валадаркі. Адчуваю, хутка паеду (павязуць) далей. Адчуваю вашыя флюіды…” На паштовым штампе прастаўлена дата – 20.02.12.

Алеся Бяляцкага этапавалі ў Бабруйск (відэа)

17.02.2012 Алеся Бяляцкага этапавалі ў Бабруйск (відэа)

Зняволенага старшыню Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага этапавалі з Жодзінскай турмы №8 ў Бабруйскую папраўчую калонію №2. Пра гэта стала вядома жонцы праваабаронцы Наталлі.

Праваабаронцы па ўсім свеце працягваюць акцыю салідарнасці з Алесем Бяляцкім

17.02.2012 Праваабаронцы па ўсім свеце працягваюць акцыю салідарнасці з Алесем Бяляцкім

Ініцыятыва Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў, падтрыманая 30-цю сяброўскімі арганізацыямі Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH), ахоплівае ўсё большую колькасць краінаў і гарадоў. Гэтым разам крэсла віцэ-прэзідэнта FIDH Алеся Бяляцкага пуставала на прэс-канферэнцыі ў Кесон-Сіці (Філіпіны).

Андрэй Бандарэнка: бабруйская калонія – адна з найбольш адэкватных у Беларусі

17.02.2012 Андрэй Бандарэнка: бабруйская калонія – адна з найбольш адэкватных у Беларусі

Дырэктар інфармацыйна-асьветніцкай установы “Платформа” Андрэй Бандарэнка, якому давялося адбываць пакараньне ў калоніі №2 ў Бабруйску, распавёў пра ўмовы ўтрыманьня ў гэтым месцы: “Агулам магу сказаць, што ў Бабруйску адна з найбольш адэкватных калоній у Беларусі. Ёсьць месцы куды горшыя".

Алег Мінкін: “Такіх людзей, як Алесь, ні духова, ні фізычна зламаць немагчыма”

15.02.2012 Алег Мінкін: “Такіх людзей, як Алесь, ні духова, ні фізычна зламаць немагчыма”

“Самотны”… Верш з такой назвай паэт Алег Мінкін яшчэ на пачатку 80-ых прысьвяціў Алесю Бяляцкаму. Беларускі пісьменнік, перакладчык паэзіі і выдавец, які родам з Магілёўшчыны, ужо каля двух дзесяцігоддзяў стала жыве ў Вільні. Магчыма, яго зьдзівіў е-mail з роспытамі пра прыроду самоты Алеся Бяляцкага, якую ён адчуў шмат год таму…

Праваабаронцы Філіпін выступілі ў падтрымку Алеся Бяляцкага

15.02.2012 Праваабаронцы Філіпін выступілі ў падтрымку Алеся Бяляцкага

Праваабаронцы з Філіпін параўналі пераслед старшыні Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алеся Бяляцкага з часамі дыктатуры Фердынанда Маркаса, які кіраваў краінай у 1965-1986 гадах. Старшыня Філіпінскага Альянсу Праваабаронцаў Макс дэ Меса адзначыў, што "любая апазіцыя рэпрэсіўнаму рэжыму ці ўладзе будзе заклеймаваная, як злачынства, у тым ліку – прасоўванне і абарона правоў чалавека".

Алесь Бяляцкі пакуль яшчэ знаходзіцца ў Жодзіна (ВІДЭА)

14.02.2012 Алесь Бяляцкі пакуль яшчэ знаходзіцца ў Жодзіна (ВІДЭА)

Сёння палітвязню Алесю Бяляцкаму перадалі апошнюю перад адпраўкай у калонію перадачу. Учора Наталля Пінчук, жонка асуджанага праваабаронцы, вымушана была ехаць з Мінску ў жодзінскую турму № 8 да начальніка, каб даведацца пра месцазнаходжанне мужа. Па тэлефоне атрымаць інфармацыю не ўдалося.

Вынікі маніторынгу судовага працэсу па справе Алеся Бяляцкага

14.02.2012 Вынікі маніторынгу судовага працэсу па справе Алеся Бяляцкага

Праваабарончы цэнтр "Вясна" падрыхтаваў гэты дакумент па выніках маніторынгу судовага працэсу па крымінальнай справе ў дачыненні да старшыні арганізацыі Алеся Бяляцкага.

09.02.2012 Праца "Вясны" працягваецца як і раней (відэа)

Пасля адмовы ў задавальненні касацыйнай скаргі старшыні Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алеся Бяляцкага крымінальны прысуд Першамайскага райсуду Менску ад 24.11.2011 набыў законную сілу: 4 з паловай гады калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. І хоць перад праваабаронцамі паўстала рэальная пагроза пазбаўлення офіснага памяшкання, пакуль арганізацыя знаходзіцца па старым адрасе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства