Навіны на тэму: крымінальная справа Алеся Бяляцкага

Віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента - Алесю Бяляцкаму: “Пішу, каб запэўніць Вас у рашучасці Еўрапарламента дамагчыся Вашага вызвалення”

25.04.2012 Віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента - Алесю Бяляцкаму: “Пішу, каб запэўніць Вас у рашучасці Еўрапарламента дамагчыся Вашага вызвалення”

Эдвард МакМілан-Скот (Edward McMillan Scott), віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага парламента па пытаннях дэмакратыі і правоў чалавека, напісаў ліст Алесю Бяляцкаму, у якім паведамляе, што санкцыі будуць працягвацца да таго часу, пакуль беларускі рэжым адмаўляе сваім грамадзянам у дэмакратыі і парушае правы чалавека.

Алесь Бяляцкі: “Нечаканы сыход Арыны Вячоркі - вялікая страта для беларушчыны”

20.04.2012 Алесь Бяляцкі: “Нечаканы сыход Арыны Вячоркі - вялікая страта для беларушчыны”

У Велікодную нядзелю 15 красавіка зняволены праваабаронца напісаў ліст-успамін пра сваю добрую даўнюю сяброўку Арыну Вячорку.

Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў звярнулася ў Працоўную групу ААН па адвольных затрыманнях па справе Алеся Бяляцкага

19.04.2012 Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў звярнулася ў Працоўную групу ААН па адвольных затрыманнях па справе Алеся Бяляцкага

Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў - сумесная праграма Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT) - звярнулася ў Працоўную групу Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па адвольных затрыманнях (WGAD) з просьбай устанавіць факт дапушчанага самавольства з боку беларускіх уладаў і запатрабаваць неадкладнага і безумоўнага вызвалення Алеся Бяляцкага.

Алесь Бяляцкі стаў афіцыйным кандыдатам на Нобеля

19.04.2012 Алесь Бяляцкі стаў афіцыйным кандыдатам на Нобеля

Нобелеўскі камітэт прыняў кандыдатуру беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага на прэмію міру.

З Бяляцкага дзяруць тры скуры, пазбаўляючы магчымасці вызвалення

19.04.2012 З Бяляцкага дзяруць тры скуры, пазбаўляючы магчымасці вызвалення

Суд Першамайскага раёна Менска па грамадзянскім іску падаткавай інспекцыі Першамайскага раёна спаганяе з Алеся Бяляцкага больш за 140 мільёнаў пені – за несвоечасовую ўплату сумы запазычанасці. Пры тым, што сплочаная ў студзені сума паводле прысуду ўжо была праіндэксаваная з улікам інфляцыі, пасля чаго павялічылася больш як удвая. Наяўнасць новых матэрыяльных прэтэнзій да праваабаронцы з’яўляецца фармальнай прычынай немагчымасці яго вызвалення.

18.04.2012 Стэфановіч: Існуюць юрыдычныя падставы для вызвалення Бяляцкага без прашэння аб памілаванні

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч мяркуе, што юрыдычнымі нормамі замацаваны некалькі варыянтаў вызвалення Алеся Бяляцкага. Нават пры ўмове, што ён не падпіша прашэнне аб памілаванні. Хаця, па словах Стэфановіча, пакуль самым рэальным застаецца ўказ аб памілаванні, які, як паказала практыка, Лукашэнка падпісвае і без прашэнняў.

Сёння ў Алеся Бяляцкага і Наталлі Пінчук — срэбнае вяселле

17.04.2012 Сёння ў Алеся Бяляцкага і Наталлі Пінчук — срэбнае вяселле

Якім быў гэты дзень чвэрць стагоддзя таму? Пра гэта Наталля распавяла “Нашай Ніве”.

06.04.2012 Алесю Бяляцкаму далі спатканьне з жонкай і сястрой

Жонка палітвязьня Алеся Бяляцкага Натальля і сястра Вольга прывезьлі ў Бабруйскую калёнію № 1 перадачу для Алеся Бяляцкага, 30 кіляграмаў. Частку харчоў адмовіліся прымаць, у прыватнасьці кансэрвы.

Алесь Бяляцкі: “Базавая велічыня стала 100 тысячаў, і адзіныя, хто гэтаму радыя, мабыць, зэкі”

06.04.2012 Алесь Бяляцкі: “Базавая велічыня стала 100 тысячаў, і адзіныя, хто гэтаму радыя, мабыць, зэкі”

У адным з першых ужо “атрадных” лістоў з бабруйскай калоніі праваабаронца апісвае новыя рэаліі, да якіх ён паступова прызвычайваецца. Распавядае пра ўсё, як заўжды, з тонкай самаіроніяй і ўменьнем трапна падмеціць у любых жыцьцёвых абставінах пацешныя сітуацыі і персанажаў.

Алесь Бяляцкі спрабуе адаптавацца на новым месцы

05.04.2012 Алесь Бяляцкі спрабуе адаптавацца на новым месцы

Пра гэта правабаронца паведаміў у паштоўцы, дасланай з Бабруйскай выпраўленчай калоніі №2 бялыніцкаму журналісту Барысу Вырвічу. “Я атрымаў паштоўку 4 красавіка, - распавядае Барыс Вырвіч. - Алесь выказвае падзяку за падтрымку і віншаванні".

Алесь Бяляцкі ўзнагароджаны дыпломам “За свабоду слова” (фота)

26.03.2012 Алесь Бяляцкі ўзнагароджаны дыпломам “За свабоду слова” (фота)

25 сакавіка ў Осла адбылося ўручэнне дыплома “За свабоду слова” зняволенаму кіраўніку Праваабарончага цэнтра “Вясна”, віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесю Бяляцкаму. Гэтая ўзнагарода заснаваная Нарвежскім саюзам пісьменнікаў і ўручаецца за асаблівы ўнёсак у абарону свабоды слова і талерантнасці.

Уладзімір Малей прысвяціў свой марафонскі забег патрабаванню свабоды Алесю Бяляцкаму (фота)

21.03.2012 Уладзімір Малей прысвяціў свой марафонскі забег патрабаванню свабоды Алесю Бяляцкаму (фота)

Сярод удзельнікаў першага сёлетняга міжнароднага лёгкаатлетычнага прабегу ў Гомелі ў плямістых і чырвона-зялёных касцюмах праваабаронца з Брэста вельмі адрозніваўся - ён быў у майцы “Свабоду Бяляцкаму!” з выявай кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

08.03.2012 Алесь Бяляцкі - як літаратуразнаўца (відэа)

К 50-годдзю старшыні ПЦ "Вясна" Алеся Бяляцкага сябры і калегі палітвязня рыхтуюць да выдання кнігу, у якую ўвойдуць ягоныя літаратуразнаўчыя тэксты розных гадоў - пра Францішка Аляхновіча, пра Антона Навіну, пра Адама і Максіма Багдановічаў, пра каталіцкіх паэтаў, пра вершы Янкі Купалы і пра Анатоля Сыса.

 Што чакае Алеся Бяляцкага ў Бабруйскай калоніі

07.03.2012 Што чакае Алеся Бяляцкага ў Бабруйскай калоніі

Палітзняволены праваабаронца Алесь Бяляцкі даслаў родным і сябрам першыя паштоўкі з Бабруйскай папраўчай калоніі, дзе ён знаходзіцца з 28 лютага. Пакуль ён змешчаны ў карантын на два тыдні.

07.03.2012 FIDH заклікае міжнародную супольнасць не забываць пра справу Алеся Бяляцкага

"Цяпер, калі дыялог паміж міжнароднай супольнасцю і беларускімі ўладамі здаецца асабліва абцяжараным з прычыны дыпламатычных канфліктаў і адклікання амбасадараў ЕС з Беларусі, патрабаванні неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных вязняў Беларусі і іх шматгадовага абаронцы, які раздзяліў іх долю - Алеся Бяляцкага, павінны гучаць гучна і ўвесь час!"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства