Навіны на тэму: крымінальная справа Алеся Бяляцкага

23.05.2012 У Бяляцкага апісалі маёмасьць на лецішчы

22 траўня ў праваабаронцы Алеся Бяляцкага апісалі маёмасьць на лецішчы. Пра гэта паведаміла жонка Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук.

Улёткі ў падтрымку Алеся Бяляцкага на бабруйскай калоніі (фота)

20.05.2012 Улёткі ў падтрымку Алеся Бяляцкага на бабруйскай калоніі (фота)

“Усяго мы развесілі раніцай 20-га траўня ў шматлюдных месцах некалькі дзясяткаў улётак, - распавяла бабруйская актывістка кампаніі “Гавары праўду”. – Улёткі вывешвалі на дошках аб’яў, слупах, прыпынках грамадскага транспарту і г. д. Некалькі ўлётак нават здолелі размясціць на сценах ПК № 2, дзе і адбывае пакаранне Алесь Бяляцкі".

Дзярждэпартамент ЗША ўзнагародзіў Алеся Бяляцкага за дзейнасць у галіне абароны правоў чалавека

18.05.2012 Дзярждэпартамент ЗША ўзнагародзіў Алеся Бяляцкага за дзейнасць у галіне абароны правоў чалавека

Гэтая ўзнагарода адзначае асобаў і няўрадавыя арганізацыі, якія дэманструюць надзвычайную мужнасць і лідарскія якасці ў абароне правоў чалавека і дэмакратыі ва ўмовах рэпрэсій з боку ўрада.

Прамова Прэзідэнта FIDH на парыжскім мітынгу ў падтрымку Алеся Бяляцкага

14.05.2012 Прамова Прэзідэнта FIDH на парыжскім мітынгу ў падтрымку Алеся Бяляцкага

Прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Суэр Белхасэн у сваім выступе на ўрачыстым мітынгу 11 траўня ў Парыжы падкрэсліла, што сёння лёс віцэ-прэзідэнта FIDH і кіраўніка ПЦ "Вясна" Алеся Бяляцкага шмат у чым залежыць ад міжнароднай грамадскасці, падтрымка якой павінна быць «безумоўнай, моцнай і, галоўнае, яднанай».

Францыя мае намер рашуча дамагацца вызвалення Алеся Бяляцкага

14.05.2012 Францыя мае намер рашуча дамагацца вызвалення Алеся Бяляцкага

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце французскага МЗСу з нагоды ўдзелу Пасла Францыі па правах чалавека Франсуа Зімерэ ў мерапрыемстве, арганізаваным у падтрымку Алеся Бяляцкага мэрыяй Парыжа 11 траўня.

Парыж за Алеся Бяляцкага! Фотарэпартаж

12.05.2012 Парыж за Алеся Бяляцкага! Фотарэпартаж

Партрэт Алеся Бяляцкага, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна", быў усталяваны перад мэрыяй 11-й акругі г. Парыжа ў пятніцу 11 траўня. Такім сімвалічным чынам французская сталіца далучыла свой голас да кампаніі за вызваленне знакамітага беларускага праваабаронцы.

У акцыі "Парыж за Алеся Бяляцкага!" прымуць удзел паслы па правах чалавека з краінаў ЕС

11.05.2012 У акцыі "Парыж за Алеся Бяляцкага!" прымуць удзел паслы па правах чалавека з краінаў ЕС

11 траўня ў Парыж на мітынг за вызваленне Алеся Бяляцкага прыбудуць паслы па правах чалавека з Швецыі, Аўстрыі, Венгрыі, Францыі. Пра гэта паведамляе міжнародны сакратарыят Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH), віцэ-прэзідэнтам якой з'яўляецца Алесь Бяляцкі. Урачыстае мерапрыемства пачнецца ў 18:30 па менскім часе.

11-га траўня: "Парыж за Алеся Бяляцкага!"

10.05.2012 11-га траўня: "Парыж за Алеся Бяляцкага!"

У пятніцу, на фасадзе будынка мэрыі 11-й акругі Парыжа, у рамках акцыі "Парыж за Алеся Бяляцкага!" будзе ўрачыста вывешаны гіганцкі партрэт віцэ-прэзідэнта FIDH і кіраўніка ПЦ "Вясна" з заклікам да яго неадкладнага вызвалення. Аб маючым адбыцца мерапрыемстве паведамляюць парыжская прэса і сайт гарадской мэрыі.

08.05.2012 Жонкі палітвязьняў: «На амністыю да 3 ліпеня не спадзяемся»

Аляксандар Лукашэнка загадаў да 3 ліпеня прыняць закон аб амністыі. Ці спадзяюцца сваякі палітвязьняў хутка ўбачыць сваіх родных дома?

08.05.2012 На Форуме Свабоды ў Осла абмяркуюць справу Бяляцкага

7-9 траўня ў Осла адбываецца традыцыйны Форум Свабоды. Грамадзкія актывісты, палітычныя лідэры, праваабаронцы і журналісты з усяго сьвету абмяркуюць сытуацыю з правамі чалавека ў аўтарытарных і таталітарных дзяржавах.

У калоніі Алесю Бяляцкаму абмяжоўваюць перапіску

04.05.2012 У калоніі Алесю Бяляцкаму абмяжоўваюць перапіску

У сярэдзіне красавіка праваабаронца Наста Лойка адправіла старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесю Бяляцкаму два лісты фарматам А4. У капэртах змяшчаліся паштоўкі, чыстыя капэрты, маркі, а таксама крымінальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь. Пазней cтала вядома, што лісты Алесь Бяляцкі так і не атрымаў.

04.05.2012 За Бяляцкага хочуць чарговы выкуп

Сёлетняя амністыя можа не распаўсюджвацца на зняволенага праваабаронцу Алеся Бяляцкага. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч.

29.04.2012 На сустрэчы з Мядзведзевым гаварылі пра Бяляцкага

Беларуская праблематыка закраналася на пасяджэнні Савета па правах чалавека пры прэзідэнце РФ 28 красавіка. Прэзідэнт Расіі заявіў аб непрымальнасці пераследу палітычных апанентаў.

Савет пры прэзідэнце па правах чалавека просіць Мядзведзева спрыяць вызваленню праваабаронцы Алеся Бяляцкага

29.04.2012 Савет пры прэзідэнце па правах чалавека просіць Мядзведзева спрыяць вызваленню праваабаронцы Алеся Бяляцкага

28 красавіка на сустрэчы з прэзідэнтам РФ Дзмітрыем Мядзведзевым у падмаскоўнай рэзідэнцыі Горкі сябры Савета па правах чалавека перадалі яму ліст з просьбай выкарыстоўваць увесь свой уплыў, каб спрыяць вызваленню ў Беларусі праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Пад лістом паставілі свой подпіс 15 сябраў Савета.

Сябры перадалі музычнае віншаванне Алесю Бяляцкаму да 16-годдзя “Вясны” (аўдыё)

27.04.2012 Сябры перадалі музычнае віншаванне Алесю Бяляцкаму да 16-годдзя “Вясны” (аўдыё)

Сёння “вясноўцы” павіншавалі свайго нязменнага кіраўніка з 16-ай гадавінай дзейнасці заснаванай ім арганізацыі. Песню пра вясну для Алеся перадалі праз "Радыё Магілёў", што вяшчае online і на хвалях 96,4 FM. У адным з сваіх лістоў Алесь напісаў сябрам, што гэтую радыёхвалю слухаюць у бабруйскай калоніі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства