Навіны на тэму: крымінальная справа Алеся Бяляцкага

18.09.2012 “Брашуру, прысвечаную Бяляцкаму, яму ў рукі не далі. Паказалі здалёк”

Пра ліставанне са зняволеным праваабаронцам і яго шансы на прэмію Сахарава распавядае яго паплечніца па Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Саша Кулаева.

Алесь Бяляцкі працягвае дамагацца сустрэчы з ксяндзом

14.09.2012 Алесь Бяляцкі працягвае дамагацца сустрэчы з ксяндзом

Бабруйскі грамадскі актывіст Сяржук Лацінскі атрымаў ліст ад Алеся Бяляцкага, у якім зняволены праваабаронца піша, што дасюль не можа дамагчыся сустрэчы з каталіцкім ксяндзом.

13.09.2012 Справа Бяляцкага. XXXVІ. «Вясна»

Кожны дзень у жніўні і верасьні на сайце «Свабоды» новы разьдзел кнігі Валера Каліноўскага «Справа Бяляцкага».

Асвячоны беларушчынай

11.09.2012 Асвячоны беларушчынай

Так называецца эсэ Алеся Бяляцкага пра лёс і творчасць беларускага пісьменніка Хвядоса Шынклера. “Мяне ў ягоным лёсе зацікавіла і зачапіла праблема выбару. Яна для чалавека – адвечная. І колькі ні пісалася, колькі прыкладаў і разумных высноваў ні было, а жыццё зноў і зноў ставіць яе перад людзьмі, і зноў і зноў хтось спакушаецца, а хтось і не. Іншая справа, што плата зараз непараўнальная з тою, якая была ў 20-я - 50-я гады. Тады людзі плацілі жыццём, а зараз – трантамі і (рэдка) свабодаю”, - піша Алесь Бяляцкі з бабруйскай калоніі, адгукаючыся на публікацыю эсэ ў літаратурна-мастацкім часопісе “Дзеяслоў”.

У Оршы ўзгадалі пра палітвязня Бяляцкага (фота)

10.09.2012 У Оршы ўзгадалі пра палітвязня Бяляцкага (фота)

7 верасня жыхары Оршы маглі назіраць, як група людзей, апранутых у майкі з надпісам “Свабоду Бяляцкаму”, прайшлася па гістарычным цэнтры горада. Па словах Васіля Леўчанкава, такую імпрэзу грамадскія актывісты былі вымушаны правесці пасля таго, як Аршанскі гарвыканкам некалькі разоў адмаўляў у праве на правядзенне пікета.

Нататкі Алеся Бяляцкага пра беларускую “турэмную” літаратуру: Ліст сёмы

31.08.2012 Нататкі Алеся Бяляцкага пра беларускую “турэмную” літаратуру: Ліст сёмы

“Часам Аляксандр Фядута ўздымае пытаньні ці пераказвае пачуцьці, сугучныя з маімі ў турме. А часам ягоны турэмны вопыт, развагі і высновы выклікаюць у мяне парадаксальную нязгоду, - піша Алесь Бяляцкі пра зборнік “Американские стихи”. - Я закрану толькі адзін выпадак: Аляксандр Фядута піша пра кніжкі, якія былі і якія чыталіся ў “амерыканцы”…”

Нататкі Алеся Бяляцкага пра беларускую “турэмную” літаратуру: Ліст шосты

30.08.2012 Нататкі Алеся Бяляцкага пра беларускую “турэмную” літаратуру: Ліст шосты

"Паэма “Турма” зьяўляецца вялікім асабістым дасягненьнем Уладзіміра Някляева. Відавочна, што палітык-Някляеў ня зьнішчыў Някляева-паэта", - піша Алесь Бяляцкі.

Нататкі Алеся Бяляцкага пра беларускую “турэмную” літаратуру: Ліст пяты

29.08.2012 Нататкі Алеся Бяляцкага пра беларускую “турэмную” літаратуру: Ліст пяты

“Няўдзячная справа - каментаваць вершы такога высокага ўзроўню і кшталту. Мае заўвагі зусім ня вартыя саміх вершаў. Але ж я адважваюся на іх, бо ўсё ж сам праходзіў праз турму і гэтымі каментарамі, можа, заахвочу чытача прачытаць самі вершы”, - Алесь Бяляцкі працягвае дзяліцца ўражаньнямі ад зборніка Уладзіміра Някляева “Лісты да Волі”.

Барысаў: у суд па забароне пікета «За свабоду Алеся Бяляцкага» выклічуць міліцыю, ЖКГ і медыкаў

28.08.2012 Барысаў: у суд па забароне пікета «За свабоду Алеся Бяляцкага» выклічуць міліцыю, ЖКГ і медыкаў

Менавіта ад іх заяўнікам пікету Марыне Статкевіч і Алегу Мацкевічу прыйшлі адмовы на заключэнне дамоваў па забеспячэнню падчас пікету абароны правапарадку, медабслугоўвання і ўборкі тэрыторыі. Наступнае паседжанне суда прызначана на 4 верасня.

Нататкі Алеся Бяляцкага пра беларускую “турэмную” літаратуру: Ліст чацьверты

27.08.2012 Нататкі Алеся Бяляцкага пра беларускую “турэмную” літаратуру: Ліст чацьверты

“Галавою разумееш, што ўсё па-сапраўднаму, але ў першыя гадзіны і дні пасьля арышту паглядаеш на самога сябе як бы збоку і здаецца, што гэта ўсё не з табой. Штосьці падобнае перажыў і я, хоць быў маральна і практычна падрыхтаваны значна лепей, бо не раз сядзеў на сутках па адміністратыўных працэсах. У Уладзіміра Някляева было значна горш”.

27.08.2012 Справа Бяляцкага. XXI. Папярэджаньні

Кожны дзень у жніўні і верасьні на сайце «Свабоды» новы разьдзел кнігі Валера Каліноўскага «Справа Бяляцкага».

Нататкі Алеся Бяляцкага пра беларускую “турэмную” літаратуру: Ліст трэці

25.08.2012 Нататкі Алеся Бяляцкага пра беларускую “турэмную” літаратуру: Ліст трэці

Нататкі Алеся Бяляцкага пра беларускую “турэмную” літаратуру – фрагмент з кнігі аўтара, якую рыхтуюць да выданьня яго сябры і калегі. У інтэрнэт-версіі гэтыя нататкі публікуюцца часткамі-лістамі, як іх даслаў аўтар.

У Елісейскім палацы размаўлялі пра Алеся Бяляцкага

25.08.2012 У Елісейскім палацы размаўлялі пра Алеся Бяляцкага

24 жніўня Прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Суэр Белхасен з яе папярэднікам на пасадзе Прэзідэнта FIDH, а цяпер ганаровым Прэзідэнтам FIDH, сенегальскім адвакатам Сідзікі Каба і Генеральным дырэктарам FIDH Антуанам Бернарам былі на аўдыенцыі ў Прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда.

Нататкі Алеся Бяляцкага пра беларускую “турэмную” літаратуру: Ліст другі

24.08.2012 Нататкі Алеся Бяляцкага пра беларускую “турэмную” літаратуру: Ліст другі

"У папярэднім лісьце пералічваюцца беларускія пісьменьнікі-зэкі і творы “турэмнай” тэматыкі ў мінулым. Вядома ж, я мусіў згадаць і кніжку мініятураў-эсэ Паўла Севярынца, напісаную ім падчас адбываньня “хімііі”. Але вяртаюся да дасланай мне кнігі паэзіі Уладзіміра Някляева “Лісты да Волі”.

Нататкі Алеся Бяляцкага пра беларускую “турэмную” літаратуру (дадаецца)

23.08.2012 Нататкі Алеся Бяляцкага пра беларускую “турэмную” літаратуру (дадаецца)

Алесь Бяляцкі, апынуўшыся за кратамі, як і шматлікія яго папярэднікі – беларускія літаратары-вязьні розных часоў, сярод якіх Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Карусь Каганец, Алесь Гарун, Якуб Колас … Уладзімір Някляеў, напісаў нататкі пра беларускую “турэмную” літаратуру. Яны ўвойдуць у кнігу, якую Алесь пачаў рыхтаваць у 2011-м годзе і планаваў выдаць да свайго 50-годдзя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства