Навіны на тэму: крымінальная справа Алеся Бяляцкага

У Бабруйску падпісалі паштоўкі Алесю Бяляцкаму

25.09.2012 У Бабруйску падпісалі паштоўкі Алесю Бяляцкаму

Сябры бабруйскіх партый і арганізацый сабраліся разам напярэдадні дня народзінаў Алеся Бяляцкага, каб падпісаць для яго віншавальныя паштоўкі. Да актывістаў далучылася Тамара Уладзіміраўна, бабуля Яўгена Васьковіча.

Віншаванні для Алеся Бяляцкага: Amnesty International

25.09.2012 Віншаванні для Алеся Бяляцкага: Amnesty International

"Мы жадаем Алесю хутчэйшага вызвалення і аднаўлення справядлівасці. Мы паважаем Алеся, захапляемся ім і цэнім яго працу. Мы жадаем яму моцнага здароўя, трываласці і моцы духу. Сям’і Алеся мы жадаем надзеі, веры і цярпення".

Віншаванні для Алеся Бяляцкага: Штэфан Фюле

25.09.2012 Віншаванні для Алеся Бяляцкага: Штэфан Фюле

Штэфан Фюле, Еўрапейскі камісар па пытаннях пашырэння і палітыкі еўрапейскага добрасуседства, перадае віншаванні праваабаронцу-юбіляру: “Перадусім, я зычу Вам моцнага здароўя і моцнага духу, каб выстаяць супраць несправядлівасці, учыненай супраць Вас і іншых людзей”.

Віншаванні для Алеся Бяляцкага: Міжнародная федэрацыя за правы чалавека

25.09.2012 Віншаванні для Алеся Бяляцкага: Міжнародная федэрацыя за правы чалавека

“Дарагі Алесь, сардэчна віншуем Вас з цудоўным юбілеем - радасным днём, нягледзячы на сумныя абставіны! Мы вельмі рады, што нам усім выдалася радасць і гонар працаваць разам з Вамі, дамагаючыся абароны правоў чалавека ў рэгіёне Усходняй Еўропы і па-за яе межамі..."

“Вясноўцы”: З юбілеем, шаноўны Алесь! Чакаем!

25.09.2012 “Вясноўцы”: З юбілеем, шаноўны Алесь! Чакаем!

Сябры Праваабарончага цэнтру “Вясна” распачынаюць 25 верасня, дзень 50-годдзя свайго кіраўніка Алеся Бяляцкага, самымі нясцерпнымі спадзяваннямі: каб усе нашыя сны і мары пра вызваленне Алеся як найхутчэй здзейсніліся!

Віншаванні для Алеся Бяляцкага: “Індэкс цэнзуры”

24.09.2012 Віншаванні для Алеся Бяляцкага: “Індэкс цэнзуры”

Супрацоўнікі брытанскай праваабарончай арганізацыі “Індэкс цэнзуры” (Index on Censorship) далучыліся да віншавальнага тыдня для Алеся Бяляцкага.

 Віншаванні для Алеся Бяляцкага: Беларускі дом правоў чалавека ў Вільні

24.09.2012 Віншаванні для Алеся Бяляцкага: Беларускі дом правоў чалавека ў Вільні

Свае віншаванні юбіляру перадаюць супрацоўнікі Беларускага дому правоў чалавека на чале з дырэктарам Ганнай Герасімавай.

Віншаванні для Алеся Бяляцкага: Беларусы Канады

24.09.2012 Віншаванні для Алеся Бяляцкага: Беларусы Канады

“Мы верым, што цуды здараюцца, і спадзяемся, што хутка сваякі, сябры і знаёмыя змогуць абняць Вас і паціснуць Вашую мужную руку, а ўсе салідарныя з Вамі людзі змогуць прачытаць, нарэшце, радасную навіну: "Бяляцкі на волі!" Мы верым, што і сітуацыя на Радзіме хутка зменіцца". .

Урад Беларусі адмаўляецца супрацоўнічаць з Камітэтам па правах чалавека ААН па справе Алеся Бяляцкага ў той час, як умовы яго зняволення становяцца больш жорсткімі

24.09.2012 Урад Беларусі адмаўляецца супрацоўнічаць з Камітэтам па правах чалавека ААН па справе Алеся Бяляцкага ў той час, як умовы яго зняволення становяцца больш жорсткімі

Урад Беларусі адказаў на скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН, якая была пададзеная па даручэнні Алеся Бяляцкага яго жонкай Наталляй Пінчук, а таксама падпісана Антуанам Бернарам, Генеральным дырэктарам Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH), віцэ-прэзідэнтам якой з'яўляецца Алесь Бяляцкі.

Віншаванні для Алеся Бяляцкага - ад калегаў, сяброў і знаёмых (дадаецца)

24.09.2012 Віншаванні для Алеся Бяляцкага - ад калегаў, сяброў і знаёмых (дадаецца)

Выказваем шчырую падзяку ўсім, хто далучаецца да віншавальнага тыдня для Алеся Бяляцкага. У “Вясну” працягваюць прыходзіць цёплыя лісты і фотаздымкі з віншаваннямі юбіляру – ад партнёраў, калегаў, сяброў, знаёмых і проста неабыякавых да лёсу зняволенага праваабаронцы людзей.

Моладзь - Алесю Бяляцкаму: “Алесь! Вы – наш талісман!”

23.09.2012 Моладзь - Алесю Бяляцкаму: “Алесь! Вы – наш талісман!”

“Алесь! Ты не адзін, і мы не адныя!”, - цытуе праваабаронца з-за кратаў зьвернутыя да яго словы. І дадае: “Вось гэта самае галоўнае ў жыцьці – каб мы ведалі, што мы не адныя. Я дык гэта адчуваю напоўніцу”.

Віншавальны тыдзень для Алеся Бяляцкага!

23.09.2012 Віншавальны тыдзень для Алеся Бяляцкага!

Свой юбілейны дзень народзінаў праваабаронца сустрэне за кратамі – 25 верасня Алесю Бяляцкаму спаўняецца 50 гадоў. Усім, хто не збіраецца абыйсці гэтую падзею бокам, Праваабарончы цэнтр “Вясна” прапануе далучыцца да віншавальнага тыдня.

Фарбы дзяцінства для Алеся Бяляцкага

22.09.2012 Фарбы дзяцінства для Алеся Бяляцкага

У адным з нядаўніх лістоў Алесь распавёў пра стракаты феерверк з паштовак ад галандскіх дзетак, якія афарбавалі ў эмацыйныя колеры яго будні за кратамі. Кожная з іх – гэта шчыры і непасрэдны водгук дзіцячай душы на гісторыю пра аднаго чалавека, які ахвяруе ўласнай свабодай дзеля роўнасці, свабоды, справядлівасці і павагі для ўсіх.

Праваабаронца Алесь Бяляцкі вычарпаў усе магчымасьці для абскарджваньня прысуду на нацыянальным узроўні

21.09.2012 Праваабаронца Алесь Бяляцкі вычарпаў усе магчымасьці для абскарджваньня прысуду на нацыянальным узроўні

Зьняволены старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі атрымаў рашэньне Вярхоўнага Суду па нагляднай скарзе на прысуд, вынесены яму судом Першамайскага раёна Менска 24 лістапада 2011 года. Пра гэта стала вядома з ліста палітвязьня намесьніку старшыні ПЦ “Вясна” Валянціну Стэфановічу.

20.09.2012 Алесь Бяляцкі ўжо атрымлівае паштоўкі з віншаваньнямі

Праваабаронцы «Вясны» абвясьцілі пра правядзеньне віншавальнага тыдня ў гонар палітвязьня Алеся Бяляцкага, якому 25 верасьня спаўняецца 50 гадоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства