Навіны на тэму: крымінальная справа Алеся Бяляцкага

28.09.2012 Алесь Бяляцкі атрымае прэмію Леха Валэнсы

Сёньня ў Гданьску было агучанае імя пятага ляўрэата прэміі Леха Валэнсы. Ім стаў Алесь Бяляцкі.

Палітвязень Алесь Бяляцкі змешчаны ў штрафны ізалятар

27.09.2012 Палітвязень Алесь Бяляцкі змешчаны ў штрафны ізалятар

Адміністрацыя Бабруйскай папраўчай калоніі №2 па-свойму “павіншавала” вядомага праваабаронцу, старшыню Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага з ягоным 50-годдзем: сёння стала вядома, што палітвязня змясцілі ў штрафны ізалятар (ШЫЗА).

“Вясна” ў складзе беларускай дэлегацыі брала ўдзел у канфэрэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні ў Варшаве

27.09.2012 “Вясна” ў складзе беларускай дэлегацыі брала ўдзел у канфэрэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні ў Варшаве

Намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч падчас мерапрыемстваў у межах штогадовай канфэрэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні сустрэўся з кіраўніком БДІПЧ АБСЕ Янэзам Лянарчычам, а таксама з прадстаўніцтвам ЗША ў АБСЕ. Асноўнымі тэмамі гэтых сустрэчаў сталі вынікі назірання за парламенцкімі выбарамі і наяўнасць палітычных вязняў ў Беларусі.

27.09.2012 Бяляцкаму ў калёніі вельмі цяжка

Палітвязьню Паўлу Севярынцу, які адбывае тры гады на так званай «хіміі», патэлефанаваў адзін з былых вязьняў Бабруйскай калёніі і перадаў прывітаньне ад Алеся Бяляцкага.

Алесь Бяляцкі: "Мы ратуем гонар Беларусі" (відэа)

26.09.2012 Алесь Бяляцкі: "Мы ратуем гонар Беларусі" (відэа)

Фільм распавядае пра мужную дзейнасць зьняволенага старшыні Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алеся Бяляцкага і ягоны перасьлед з боку беларускіх уладаў. 25 верасьня праваабаронца сустрэў за кратамі свой 50-гадовы юбілей.

На Майдане Незалежнасьці ў Кіеве віншавалі Алеся Бяляцкага

26.09.2012 На Майдане Незалежнасьці ў Кіеве віншавалі Алеся Бяляцкага

На Майдане Незалежнасьці ў Кіеве сёньня працягваўся збор лістоў у падтрымку беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, якому 25 верасьня спаўнілася 50 гадоў.

Алесь Бяляцкі - лаўрэат прэміі Human Rights Defenders Award

26.09.2012 Алесь Бяляцкі - лаўрэат прэміі Human Rights Defenders Award

Наталля Пінчук у Варшаве ад імя Дзяржсакратара Хілары Клінтан атрымала прэмію Human Rights Defenders Award для свайго мужа Алеся Бяляцкага.

Віншаванні для Алеся Бяляцкага: моладзевыя актывісты з Беларусі і Украіны

25.09.2012 Віншаванні для Алеся Бяляцкага: моладзевыя актывісты з Беларусі і Украіны

Удзельнікі і каардынатары Міжнароднага курсу па правах чалавека для моладзі, які праходзіў для актывістаў з Беларусі і Украіны, дасылаюць сонечныя віншаванні Алесю Бяляцкаму з Алушты.

Віншаванні для Алеся Бяляцкага: Офіс Марэка Мігальскага

25.09.2012 Віншаванні для Алеся Бяляцкага: Офіс Марэка Мігальскага

"У гэты асаблівы дзень мы жадаем табе непахіснасці і надзеі на светлую будучыню. Мы верым, што твая мара - Вольная Беларусь - хутка збудзецца ... Жыве Беларусь! Мы з табою!"

Віншаванні для Алеся Бяляцкага: Ірландыя, Польшча, Чэхія, Швецыя

25.09.2012 Віншаванні для Алеся Бяляцкага: Ірландыя, Польшча, Чэхія, Швецыя

Да віншавальнага тыдня для Алеся Бяляцкага далучыліся такія праваабарончыя арганізацыі, як Front Line з Дубліна, “Людзі ў небяспецы” (People in Peril Association) з Браціславы, Польская Хельсінкская Фундацыя па правах чалавека з Варшавы, “Абаронцы грамадзянскіх правоў” (Civil Rights Defenders) са Стакгольму і не толькі…

Віншаванні для Алеся Бяляцкага: Цэнтр прававой трансфармацыі

25.09.2012 Віншаванні для Алеся Бяляцкага: Цэнтр прававой трансфармацыі

Сябры і калегі з Цэнтра прававой трансфармацыі даслалі аўтарскую паштоўку для Алеся Бяляцкага :))

Віншаванні для Алеся Бяляцкага: Human Rights Watch

25.09.2012 Віншаванні для Алеся Бяляцкага: Human Rights Watch

Супрацоўнікі Human Rights Watch з цэнтральнага офісу ў Нью-Ёрку і Маскоўскага аддзялення праваабарончай арганізацыі перадалі свае віншавальныя фотаздымкі для Алеся Бяляцкага.

Віншаванні Алесю Бяляцкаму ад Сеткі Дамоў Правоў Чалавека

25.09.2012 Віншаванні Алесю Бяляцкаму ад Сеткі Дамоў Правоў Чалавека

На ўсіх нашых мерапрыемствах будзе адно не занятае месца. Гэта Ваша месца, Алесь, і мы захаваем яго бачным, каб паказаць, дзе Вы па праву павінны быць сёння - і як напамін, што Вы знаходзіцеся ў турме з-за працяглай, самаадданай працы па адстойванні (абароне) правоў чалавека.

Віншаванні для Алеся Бяляцкага: Карл Шварцэнберг

25.09.2012 Віншаванні для Алеся Бяляцкага: Карл Шварцэнберг

"Я хацеў бы скарыстацца гэтай нагодай, каб выказаць маю глыбоку павагу да таго факту, што вы прысвяцілі сваё жыццё няспыннай абароне правоў чалавека і годнасці ў барацьбе з аўтарытарным рэжымам. Я глыбока расчараваны і абураны, што Вы не можаце атрымаць мае найлепшыя пажаданні і віншаванні на волі..."

Віншаванні для Алеся Бяляцкага: Östgruppen

25.09.2012 Віншаванні для Алеся Бяляцкага: Östgruppen

Сябры шведскай праваабарончай арганізацыі Östgruppen: “Ёсць галасы, якія асабліва важна і адначасова вельмі прыемна слухаць. Адзін з іх - голас Алеся Бяляцкага”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства