Навіны на тэму: крымінальная справа Алеся Бяляцкага
21.08.2013 Алесь Бяляцкі атрымаў кароткатэрміновае спатканне з роднымі
21 жніўня адбылося спатканне зняволенага старшыні праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага з жонкай Наталляй Пінчук і сястрой Вольгай.
19.08.2013 Алесь Бяляцкі: ”Паход на Плошчу”
Працяг лістоў зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, напісаных ім у бабруйскай калоніі. З блогу на “Беларуском партизане”.
15.08.2013 Барысаў: да кампаніі па шэльмаванню Бяляцкага далучыўся «незалежны» сайт
Узнікае пытанне: якое менавіта меркаванне невядомага аўтара паклёпу на праваабаронцаў Габельза вырашыў данесці сайт да сваіх чытачоў? Нічога, акрамя лаянкі ў адрас праваабарончага руху як у Беларусі, так і ва ўсім свеце, а таксама паклёпу на Алеся Бяляцкага ў гэтым опусе няма.
15.08.2013 Алесь Бяляцкі: "Сустрэча з кандыдатамі: надзеі і расчараваньні"
Працяг лістоў зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, напісаных ім у бабруйскай калоніі. З блогу на “Беларуском партизане”.
14.08.2013 Барысаў: сайт выканкамаўскай газеты апублікаваў паклёпніцкі опус пра Алеся Бяляцкага
Сайт газеты Барысаўскага райвыканкама «Адзiнства» апублікаваў матэрыял «Беларусь: Карьера «уклониста» Беляцкого», багаты на паклёпніцкія і зневажальныя эпітэты ў адрас вядомага беларускага праваабаронцы і кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
14.08.2013 Адміністрацыя калоніі не бачыць падставаў для адмены спагнанняў Бяляцкаму (Копія адказу)
Папраўчая калонія №2 у Бабруйску, дзе адбывае пакаранне праваабаронца, сябра ГА «БАЖ» Алесь Бяляцкі, адпісалася на зварот БАЖ аб змякчэнні рэжыму яго ўтрымання.
08.08.2013 Акцыі салідарнасці з Алесем Бяляцкім у Беларусі, Еўропе, па ўсім свеце
У нядзелю 4 жніўня 2013 г. споўнілася два гады з дня адвольнага арышту Алеся Бяляцкага, прэзідэнта праваабарончага цэнтра "Вясна" і віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH).
07.08.2013 Як Бяляцкі "расчараваў" Фядуту
Забаўны выпадак адбыўся ўвосень (16.09.2010. — Рэд.) падчас сьвяткаваньня 15-х угодкаў Беларускай асацыяцыі журналістаў. На імпрэзе ўбачыў я Аляксандра Фядуту і згадаў, што адная мая знаёмая, якая даволі часта кантактавала зь Фядутам, казала мне, што ён хоча сустрэцца са мной і паразмаўляць.
07.08.2013 Зняволенаму кіраўніку “Вясны” Алесю Бяляцкаму перадалі харчовую перадачу
Палітзняволенаму кіраўніку Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесю Бяляцкаму сёння, 7 жніўня, была перададзеная першая ў гэтым годзе харчовая перадача.
05.08.2013 Бяляцкага падтрымалі ў Бішкеку
Акцыя салідарнасці з беларускім праваабаронцам прайшла ў сталіцы Кыргызстана.
05.08.2013 Напад у Кіеве на акцыю салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі
У Кіеве ў Марыінскім парку, дзе ўчора адзначаўся Міжнародны дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі, невядомыя ў масках зрывалі фотаздымкі з выявамі беларускіх акцый пратэсту і патрабаваньняў вызваліць палітвязьняў.
05.08.2013 Акцыя салідарнасці прайшла ў Жодзіна
Акцыяй салідарнасьці са зьняволеным праваабронцам Алесем Бяляцкім і іншымі палітвязьнямі Беларусі 4 жніўня працягваліся ў Жодзіна з 17-00 да паловы на 22-00.
04.08.2013 Наваполацк памятае пра Алеся Бяляцкага
Сёння, у Міжнародны Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі, наваполацкія актывісты ПЦ “Вясна” за гадзіну раздалі больш за 150 каляровых улётак з партрэтам Алеся Бяляцкага і інфармацыяй пра яго, а разам з імі і паштовак, каб людзі маглі падпісаць і даслаць іх Алесю.
04.08.2013 Лісты праваабаронцы з-за кратаў
“Пісаць пра падзеі 2010–2011 гадоў і лёгка, бо яны, здаецца, добра-такі адбіліся ў маёй памяці, і цяжка, бо ўсё ж час няўмольна зьядае сьвежыню эмоцыяў, сотні і тысячы дробных дэталяў, якія ствараюць шматфарбную карціну жыцьця. Набягаюць новыя падзеі, новыя ўражаньні, якія адцясьняюць і заціраюць старыя”.
04.08.2013 Два гады таму быў арыштаваны Алесь Бяляцкі
Сёння спаўняецца роўна два гады з моманту арышту Алеся Бяляцкага — віцэ-прэзідэнтаМіжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўніка закрытага беларускімі ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна».Да гэтай даты прымеркаваны Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі.