Навіны на тэму: відэа

Алесь Бяляцкі: Па сабе ведаю, як салідарнасць дапамагае ў цяжкія дні (відэа)

29.05.2015 Алесь Бяляцкі: Па сабе ведаю, як салідарнасць дапамагае ў цяжкія дні (відэа)

Кіраўнік ПЦ “Вясна”, былы палітвязень у “Гарачым каментары” на тэлеканале “Белсат” – пра сітуацыю з сённяшнімі палітвязнямі Беларусі.

 Валянцін Стэфановіч: Прысуд Юрыю Рубцову - пераслед за палітычныя перакананні (відэа)

29.05.2015 Валянцін Стэфановіч: Прысуд Юрыю Рубцову - пераслед за палітычныя перакананні (відэа)

Спецыяльна для сайта palitviazni.info намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч пракаментаваў паўторнае асуджэнне Юрыя Рубцова судом Пружанскага раёна.

Кухня TV: Чаму інваліднасць з’яўляецца праваабарончай праблемай

27.05.2015 Кухня TV: Чаму інваліднасць з’яўляецца праваабарончай праблемай

У новым выпуску праваабарончага відэапраекта “Кухня TV” эксперты Эніра Браніцкая, Сяргей Драздоўскі і Валянцін Стэфановіч абмяркоўваюць праблему дыскрымінацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі, іх права жыць паўнавартасным жыццём і важнасць падпісання Канвенцыі ААН аб правах інвалідаў.

Нікалайчык – 13 сутак арышту, Садоўскай – штраф 60 базавых (відэа)

26.05.2015 Нікалайчык – 13 сутак арышту, Садоўскай – штраф 60 базавых (відэа)

29 красавіка да расійскай амбасады ў Менску Вольга Нікалайчык аднесла пакунак з жаночымі рэчамі, які назвала «касмэтычкай начных ваўкоў», а Кацярына Садоўская назірала за падзеяй.

Катаванне сваякоў раccтралянага - пяты аргумент супраць смяротнага пакарання (відэа)

26.05.2015 Катаванне сваякоў раccтралянага - пяты аргумент супраць смяротнага пакарання (відэа)

Пяты фільм рэжысёра Віктара Трацякова з шэрагу "Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання" распавядае пра завесу сакрэтнасці, якая суправаджае выкананне смяротнага прысуду: труп пакаранага сваякам не выдаюць, месца пахавання не паведамляюць.

Палата прадстаўнікоў: Падставы для дэкрыміналізацыі артыкула 411 Крымінальнага кодэксу адсутнічаюць

18.05.2015 Палата прадстаўнікоў: Падставы для дэкрыміналізацыі артыкула 411 Крымінальнага кодэксу адсутнічаюць

Старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Людміла Міхалькова адказала ПЦ “Вясна” на зварот аб скасаванні з Крымінальнага кодэксу Беларусі артыкула 411.

Ці існаваў у савецкі час дысідэнцкі рух ў Беларусі? (відэа)

16.05.2015 Ці існаваў у савецкі час дысідэнцкі рух ў Беларусі? (відэа)

Дысідэнцкі рух, нефармальныя арганізацыі 1960-х – 1980-х – на гэтую тэму дыскутавалі ўдзельнікі ІV Мінскай канферэнцыі Інстытута “Палітычная сфера”. Удзельнікам дыскусіі быў прэзентаваны фільм “Дысідэнт” пра беларуса Міхася Кукабаку.

Кухня TV: Беларусь, Балонскі працэс і акадэмічныя свабоды

12.05.2015 Кухня TV: Беларусь, Балонскі працэс і акадэмічныя свабоды

Удзельнікі відэапраекту “Кухня-TV” Уладзімір Дунаеў, сябра Грамадскага Балонскага камітэта, Валянцін Стэфановіч, намеснік старшыні ПЦ “Вясна” і юрыст МПГ “Студэцкая Рада” Марына Штрахава разважаюць на тэму далучэння Беларусі да Балонскага працэсу.

Наста Лойка: "Якія правы ў адміністрацыйна арыштаваных?" (відэа)

07.05.2015 Наста Лойка: "Якія правы ў адміністрацыйна арыштаваных?" (відэа)

Юрыст Праваабарончага цэнтру "Вясна" Наста Лойка распавядае, якія правы ёсць у адміністрацыйна арыштаванага ў праграме Белсату "Маю права".

Валянцін Стэфановіч: Варта нагадаць Мінюсту пазіцыю КПЧ ААН адносна нерэгістрацыі “Вясны”

06.05.2015 Валянцін Стэфановіч: Варта нагадаць Мінюсту пазіцыю КПЧ ААН адносна нерэгістрацыі “Вясны”

Некаторыя групы спекулююць на сваім статусе незарэгістраваных па палітычных матывах грамадскіх аб’яднанняў, заявіла ў Жэневе падчас праходжання Беларуссю Універсальнага перыядычнага агляду прадстаўніца Мінюсту Ганна Шпак. Намеснік кіраўніка “Вясны” палічыў незалішнім у гэтай сітуацыі нагадаць чыноўнікам Мінюсту гісторыю з нерэгістрацыяй праваабарончага цэнтра.

Другі раўнд UPR: рэкамендацыі Беларусі ад краінаў-удзельніц ААН (відэа)

06.05.2015 Другі раўнд UPR: рэкамендацыі Беларусі ад краінаў-удзельніц ААН (відэа)

Падборка рэкамендацый уладам Беларусі ад нацыянальных дэлегацый у межах другога раўнда Універсальнага перыядычнага агляду (UPR), якія адлюстроўваюць асноўныя праблемы ў галіне правоў чалавека ў нашай краіне.

Другі раўнд UPR: улады vs праваабаронцы (відэа)

06.05.2015 Другі раўнд UPR: улады vs праваабаронцы (відэа)

Каб зразумець, што ўлады Беларусі ў чарговы раз паспрабавалі адмахнуцца ад дыялогу па сутнасці, дастаткова суаднесці некаторыя тэзісы выступу афіцыйнай дэлегацыі падчас Універсальнага перыядычнага агляду (UPR) ў Савеце па правах чалавека ААН з адпаведнымі пунктамі альтэрнатыўнага дакладу праваабарончых арганізацый.

Алесь Бяляцкі: Пагаршэнне ўмоў утрымання палітзняволеных вельмі цесна звязана з перадвыбарчай сітуацыяй у краіне (відэа)

05.05.2015 Алесь Бяляцкі: Пагаршэнне ўмоў утрымання палітзняволеных вельмі цесна звязана з перадвыбарчай сітуацыяй у краіне (відэа)

Старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі, каментуючы судовае рашэнне адносна пераводу ў "крытую" турму Мікалая Статкевіча адзначае, што для ўзмацнення ціску на палітвязняў выкарыстоўваюцца часам дробныя прычыны, якія і парушэннямі назваць даволі цяжка.

Кухня TV:  Досвед Вялікабрытаніі на шляху да поўнай адмены смяротнага пакарання

04.05.2015 Кухня TV: Досвед Вялікабрытаніі на шляху да поўнай адмены смяротнага пакарання

У новым выпуску праваабарончага відэапраекта “Кухня TV” намеснік кіраўніка дыпламатычнай місіі Вялікабрытаніі ў Беларусі Дэвід Спаерз дзеліцца досведам сваёй краіны ў пытанні адмены такога жорсткага віда пакарання як смяротная кара.

Чаму ў Беларусі не медыкі, а міліцыя лечыць хворых на алкагалізм? (відэа)

24.04.2015 Чаму ў Беларусі не медыкі, а міліцыя лечыць хворых на алкагалізм? (відэа)

Колькасць бібліятэк і дзіцячых летнікаў у Беларусі памяншаецца, а колькасць лячэбна-працоўных прафілакторыяў для хворых на алкагалізм павялічваецца. І гэта пры тым, што адмыслоўцы не бачаць амаль ніякай карысці ад такога лячэння.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства