Навіны на тэму: свабода перамяшчэння

21.09.2011 МЗС Беларусі адмовілася назваць прычыны анулявання візы Яўгену Вапу

Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” атрымала адказ Міністэрства замежных спраў Беларусі на паўторны зварот з просьбай патлумачыць прычыны анулявання ўязной візы ў Беларусь старшыні ўправы нашага радыё Яўгену Вапу. У лісце, падпісаным намеснікам міністра Сяргеем Алейнікам, гаворыцца, што “даць інфармацыю аб прычынах анулявання візы для ўезда ў Рэспубліку Беларусь грамадзяніну Рэспублікі Польшча Яўгену Вапу не прадстаўляецца магчымым”.

Дэпутата Еўрапарламента  Марэка Мігальскага зьнялі з цягніка і адправілі назад, у Польшчу

15.08.2011 Дэпутата Еўрапарламента Марэка Мігальскага зьнялі з цягніка і адправілі назад, у Польшчу

У ноч з 14 на 15 жніўня ў Беларусь не ўпусьцілі польскага дэпутата Еўрапарламента Марэка Мігальскага.

Дэпутат Еўрапейскага Парламенту Марэк Мігальскі - неўязны ў Беларусь

27.07.2011 Дэпутат Еўрапейскага Парламенту Марэк Мігальскі - неўязны ў Беларусь

Пра тое, што сп. Марэку Мігальскаму забаронены ўезд у нашу краіну, “Вясне” стала вядома 27 ліпеня са словаў начальніка Аддзела па грамадзянству і міграцыі Кастрычніцкага РУУС г. Мінска. Візіт еўрадэпутата ў Беларусь быў запланаваны на жнівень. Сам Марэк Мігальскі ў інтэрв’ю Радыё Рацыя заявіў, што ў жніўні ён усё роўна збіраецца ў Беларусь.

У Беларусь забаранілі ўезд праваабаронцам з Расіі і Украіны

15.06.2011 У Беларусь забаранілі ўезд праваабаронцам з Расіі і Украіны

Праваабаронцы з Нарвежскага хельсінскага камітэту 15 чэрвеня апоўначы былі затрыманыя ў Менскім аэрапорце.

01.06.2011 Старшыні Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве Хведару Нюньку не даюць беларускай візы

Чарговы сябра Рады па сувязях з беларусамі замежжа пры беларускім Міністэрстве культуры непажаданы ў Беларусі. Старшыня Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве Хведар Нюнька не можа атрымаць беларускую візу. Афіцыйнай прычыны ў адмове ён не атрымаў, але сітуацыя зразумелая.

31.05.2011 Расейскі журналіст запісаў інтэрвію з Халіп — і стаў неўязным

Карэспандэнт расейскага тэлеканалу «Дождж» Радыён Марынічаў 29 траўня, у нядзелю, сустракаўся зь беларускімі паэтамі, 30 траўня раніцай — з экс-кандыдатам у прэзыдэнты Віталём Рымашэўскім, потым з журналісткай Ірынай Халіп.

27.05.2011 “Рэпарцёры без межаў” выказалі занепакоенасць у сувязі з ануляваннем візы Яўгену Вапу

Кіраўніцтва міжнароднай арганізацыі “Рэпарцёры без межаў” занепакоена дзеяннямі беларускіх уладаў у дачыненні да старшыні ўправы Радыё Рацыя Яўгена Вапы.

Ута Цапф не патрапіла ў Беларусь

12.05.2011 Ута Цапф не патрапіла ў Беларусь

Старшыня спецыяльнай рабочай групы Парламенцкай асамблеі АБСЕ па Беларусі Ута Цапф не змагла патрапіць на судовы працэс над экс-кандыдатам у прэзідэнты Мікалаем Статкевічам. 10 мая яна дведалася пра адмову ў атрыманні беларускай візы.

Затрыманыя ўчора расійскія праваабаронцы павінны сёння пакінуць Беларусь

07.05.2011 Затрыманыя ўчора расійскія праваабаронцы павінны сёння пакінуць Беларусь

Грамадзянкі Расіі Любоў Захарава, Ірына Пайкачова і Кацярына Карасцялёва былі адпушчаныя ўчора каля апоўначы з прадпісаннямі пакінуць тэрыторыю Рэспублікі Беларусь на працягу 24-х гадзін у сувязі з іх унясеннем у спіс асоб, уезд на тэрыторыю рэспублікі якіх забаронены або непажаданы, - аналагічнымі тым, якія да гэтага ў розны час атрымалі іх калегі па Місіі Андрэй Юраў, Іван Кандраценка, Вікторыя Громава і Аляксандр Мнацаканян.

Алік Мнацаканян і Вікторыя Громава выгнаныя з Беларусі на 2 гады

04.05.2011 Алік Мнацаканян і Вікторыя Громава выгнаныя з Беларусі на 2 гады

Для сяброў Міжнароднай назіральнай місіі, расійскіх грамадзян Аляксандра Мнацаканяна і Вікторыі Громавай затрыманне на офісе "Вясны" не прайшло без наступстваў. Абодва яны абвешчаны беларускімі ўладамі неўязнымі ў Беларусь.

У Беларусі праваабаронцаў выдаляюць з краіны проста з будынка суда

29.04.2011 У Беларусі праваабаронцаў выдаляюць з краіны проста з будынка суда

28 красавіка, пасьля затрыманьня ў судзе і дастаўлення ў райаддзел міліцыі, прадстаўніку Міжнароднай назіральнай місіі Івану Кандраценка ўручаны загад пакінуць тэрыторыю Рэспублікі Беларусь на працягу 24 гадзін. Складваецца ўражанне, што выправаджэнне праваабаронцаў і забарона іх ўезду ў краіну становіцца ўжо нормай для беларускіх уладаў.

“Неверагодныя прыгоды” немцаў у Беларусі завершацца дэпартацыяй

27.04.2011 “Неверагодныя прыгоды” немцаў у Беларусі завершацца дэпартацыяй

Пакараныя 26 красавіка ў судзе Фрунзенскага раёну Менска штрафамі грамадзяне Германіі Юльяна Грынец, Андрэас Шэлхас, Яніна Ролік, Гвідэ Хансэн, Ян Хендрык Кроп, Катрын Хайнрых і грамадзянка Польшчы Дарота Кубашэўска пасьля суду былі ізноў дастаўленыя ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, дзе правялі другую ноч.

Беларусь аб'явіла вайну ўкраінскай грамадзянскай супольнасці

22.04.2011 Беларусь аб'явіла вайну ўкраінскай грамадзянскай супольнасці

21 красавіка Міхаіл Каменеў, намеснік кіраўніка Усеўкраінскай моладзевай арганізацыі «Фундацыі Рэгіянальных Ініцыятываў", сябра Грамадскага савета пры Міністэрстве ўнутраных спраў Украіны пры праверцы дакументаў на мяжы даведаўся, што знаходзіцца ў «спісе неўязных» у Беларусь.

Створаная грамадская кааліцыя за бязвізавы рух паміж Беларуссю і “Шэнгенам”

05.04.2011 Створаная грамадская кааліцыя за бязвізавы рух паміж Беларуссю і “Шэнгенам”

Шэраг вядомых беларускіх арганізацый і даследчых інстытутаў аб’ядналі свае намаганні ў межах кааліцыі «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!». Пры падтрымцы партнёраў з краін Еўрапейскага Звязу, беларусы збіраюцца адстойваць ідэю бязвізавага руху паміж Беларуссю і іншымі еўрапейскімі краінамі.

01.04.2011 Натальля Радзіна выехала зь Беларусі

Рэдактарка сайту Хартыя Натальля Радзіна знаходзіцца па-за дасяжнасьцю беларускага КДБ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства