Навіны на тэму: Плошча-2010

Руслана Нікіценку КДБ папярэдзіла пра крымінальную адказнасць за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях

26.01.2011 Руслана Нікіценку КДБ папярэдзіла пра крымінальную адказнасць за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях

25 студзеня ва ўпраўленне КДБ па Гомельскай вобласці быў выліканы позвай 19-гадовы Руслан Нікіценка. Ён быў затрыманы на акцыі 19 снежня і па рашэнню суда 10 сутак правёў на Акрэсціна. Пасля ў маладзёна пачаліся праблемы.

Сясцёр Пашко пракуратура папярэдзіла і за Плошчу, і за ўдзел у БХД

26.01.2011 Сясцёр Пашко пракуратура папярэдзіла і за Плошчу, і за ўдзел у БХД

Юля і Кацярына Пашко з Брэста 25 студзеня атрымалі афіцыйнае папярэджаньне аб недапушчэньні парушэньня заканадаўства, падпісанае саветнікам юстыцыі Аляксандрам Точкам. Падставамі для папярэджаньня стала нібыта актыўная дзейнасьць у Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і ўдзел у масавых беспарадках 19 снежня 2010 года ў Мінску.

Фёдар Мірзаянаў узяты пад варту як падазраваны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках

25.01.2011 Фёдар Мірзаянаў узяты пад варту як падазраваны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках

Фёдар Мірзаянаў – чарговы падазраваны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Увечары стала вядома, што ён бліжэйшыя 3 сутак правядзе ў ІЧУ на вул. Акрэсціна.

Марцін Угла: “Зараз трэба патрабаваць вызвалення палітвязняў, але гэтага не дастаткова…”

25.01.2011 Марцін Угла: “Зараз трэба патрабаваць вызвалення палітвязняў, але гэтага не дастаткова…”

Марціну Углу, старшыні шведскай ініцыятывы за дэмакратыю і правы чалавека Östgruppen, напачатку снежня мінулага году, падчас выбарчай кампаніі, Амбасада Рэспублікі Беларусь у Стакгольме адмовіла ў візе. Аднак прэзідэнцкая кампанія-2010 і паслявыбарчыя падзеі ў нашай краіне не засталіся па-за ўвагай Östgruppen . У інтэрв’ю Марцін Угла выказвае свой погляд на цяперашнюю сітуацыю ў Беларусі і дае ацэнку таго становішча, у якім зараз вымушаны працаваць беларускія праваабаронцы.

Інфармуйце праваабаронцаў пра допыты і ператрусы

25.01.2011 Інфармуйце праваабаронцаў пра допыты і ператрусы

Шаноўнае спадарства, калі ў дачыненні да кагосьці з вас праводзіліся допыты ці былі ператрусы ў жылых памяшканнях, офісах вашых арганізацыяў, а ў табліцах, апублікаваных на нашым сайце, інфармацыя пра гэта адсутнічае, паведамляйце яе, калі ласка, на электронную скрыню viasna@spring96.org.

Фёдара Мірзаянава гвалтоўна даставілі на допыт

25.01.2011 Фёдара Мірзаянава гвалтоўна даставілі на допыт

26 студзеня Фёдар павінен быў ісці на допыт у КДБ у якасці сведкі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Аднак сёння зранку да яго дадому прыехалі невядомыя асобы, якія гвалтоўна даставілі яго на допыт у следчае упраўленне па вуліцы Сапёраў у Менску.

21.01.2011 Дваіх удзельнікаў магілёўскай акцыі салідарнасьці будуць судзіць

Васямнаццацігадовага актывіста партыі БНФ Валянціна Лабачова і шматдзетную маці Натальлю Шкадун вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце. Ён адбыўся ў нядзелю, 16 студзеня.

20.01.2011 Чаму адвакатам і сваякам не паказваюць палітвязняў?

Больш за месяц трымаюць у СІЗА экс-кандыдатаў на пасаду прэзідэнта, іх давераных асоб, членаў выбарчых штабоў і журналістаў. Спіс рэпрэсаваных за ўдзел у прэзідэнцкай выбарчай кампаніі папаўняецца.

20.01.2011 Хроніка ператрусаў

Праваабарончы цэнтр “Вясна” працягвае фіксаваць факты ператрусаў, якія распачаліся па ўсёй краіне пасля падзеяў 19 снежня.

У Брэсце і Мінску – “прафілактычныя гутаркі” з актывістамі БХД

20.01.2011 У Брэсце і Мінску – “прафілактычныя гутаркі” з актывістамі БХД

Супрацоўнікі Брэсцкага КДБ паспрабавалі “прафілактычна пагутарыць” з сябрам Аргкамітэта па стварэнню партыі БХД Андрэем Любенчуком. Як паведамляе “Еўрарадыё”, гутарка працягвалася каля 10 хвілін – актывіст нічога не распавёў, спаслаўшыся на сваё канстытуцыйнае права не сведчыць супраць сябе.

20.01.2011 Хроніка допытаў

Праваабарончы цэнтр “Вясна” фіксуе факты допытаў, якія адбыліся напярэдадні і працягваюцца па ўсёй краіне пасля падзеяў 19 снежня.

Ацэнка падзеяў, звязаных з выбарамі прэзідэнта: пазіцыя Праваабарончага цэнтра “Вясна”

20.01.2011 Ацэнка падзеяў, звязаных з выбарамі прэзідэнта: пазіцыя Праваабарончага цэнтра “Вясна”

- Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь не з’яўляліся свабоднымі і дэмакратычнымі. Вынікі выбараў, абвешчаныя ЦВК, ніякім чынам не адлюстроўваюць рэальнага волевыяўлення грамадзян Беларусі. - Акцыя пратэсту па выніках недэмакратычных і несвабодных выбараў мела мірны характар. Грамадзяне, якія сабраліся ў цэнтры Мінска, мелі мірныя мэты і імкнуліся мірным шляхам выказаць сваё меркаванне і пратэст. - Збіццё і арышт фактычна ўсіх кандытаў у прэзідэнты, якія апаніравалі А.Лукашэнку на выбарах, з’яўляецца нічым іншым як палітычнай расправай. - Колькасць палітычных вязняў у краіне дасягнула рэкорднай за перыяд 16-гадовага кіравання А.Лукашэнкі колькасці і спіс увязненных яшчэ не закрыты.

Абвінавачваньне прад’яўленае Ільлю Васілевічу

20.01.2011 Абвінавачваньне прад’яўленае Ільлю Васілевічу

Аднаму з падазраваных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках Ільлю Васілевічу прад’яўленае абвінавачваньне. Пра гэта праваабаронцам паведаміў адзін з ягоных сяброў.

19.01.2011 Пяць лістоў у турму КДБ

Пісьменьнікі зь пяці краінаў-суседак Беларусі напісалі лісты вязьням менскай турмы КДБ, якія ўтрымліваюцца там пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.

19.01.2011 Звольнена з працы маці журналіста "Нашай нівы"

Спадарыня Ірына, маці журналіста "Нашай нівы" Зьмітра Панкаўца, разам зь сястрой журналіста была затрымана 19 сьнежня падчас акцыі на плошчы і адбыла 10-суткавы арышт.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства