Навіны на тэму: Плошча-2010

16.03.2011 Севярынец: вязьням не даюць сустракацца са сьвятарамі

Сустаршыня агркамітэту па стварэньні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” Павал Севярынец, які на працягу амаль трох месяцаў знаходзіцца ў СІЗА КДБ, даслаў чарговы ліст сваім бацькам.

“Самы першы ўдар быў страшны – нагамі ў твар...”

16.03.2011 “Самы першы ўдар быў страшны – нагамі ў твар...”

Жыхар Воршы Сяргей Малалеткін – адзін з пацярпелых падчас разгону Плошчы-2010. На плошчы яму выбілі зубы, зламалі руку, нанеслі іншыя цялесныя пашкоджанні. Ягоны расповяд – гэта сведчанні чалавека, які прыйшоў на мірную акцыю, каб проста выказаць свае погляды.

16.03.2011 Аляксандру Класкоўскаму дазволілі канфідэнцыйную сустрэчу з адвакатам

15 сакавіка нечакана для сябе атрымала магчымасьць для канфідэнцыйнай сустрэчы з падабаронным адвакат Аляксандра Класкоўскага.

16.03.2011 У Дзьмітрыя Вуса ў КДБ забралі пашпарт

15 сакавіка былога кандыдата ў прэзыдэнты Дзьмітрыя Вуса тэрмінова выклікалі ў КДБ да сьледчага і ўзялі зь яго падпіску пра нявыезд.

Сястру і жонку Алеся Міхалевіча запрашаюць у КДБ, каб "паказаць адсутнасць катаванняў"

15.03.2011 Сястру і жонку Алеся Міхалевіча запрашаюць у КДБ, каб "паказаць адсутнасць катаванняў"

Сягоння каля 12.00 сястру Алеся Міхалевіча Алену наведалі супрацоўнікі КДБ. Спачатку яны прасілі ўгаварыць брата-палітыка вярнуцца ў Беларусь, потым казалі, што ён насамрэч нікуды не з’ехаў і хаваецца на тэрыторыі краіны.

Заява Front Line з нагоды пазбаўлення Паўла Сапелкі адвакацкай ліцэнзіі

15.03.2011 Заява Front Line з нагоды пазбаўлення Паўла Сапелкі адвакацкай ліцэнзіі

15 сакавіка Front Line – арганізацыя, дзейнасць якой скіраваная на абарону праваабаронцаў – прыняла заяву з нагоды пазбаўлення Паўла Сапелкі права займацца адвакацкай дзейнасцю. Front Line лічыць, што тое, што адбываецца, з'яўляецца спробай аказаць ціск на адвакатаў у Беларусі і абмежаваць іх незалежнасць, а таксама парушае міжнародныя стандарты і нормы, прынятыя Беларуссю.

15.03.2011 Бандарэнка: Чытаю «Советскую Белоруссию» і «Прессбол». Таму пра сітуацыю неяк у курсе

Вязні СІЗА КДБ пакутуюць ад інфармацыйнай дэпрывацыі, піша каардынатар «Еўрапейскай Беларусі.

15.03.2011 Адвакат сустрэлася з Саннікавым: «Ён просіць усіх трымацца»

Новы адвакат кандыдата ў прэзідэнты змагла сёння ненадоўга сустрэцца са сваім падабаронным.

Суд над Мікітам Ліхавідам – праз тыдзень

15.03.2011 Суд над Мікітам Ліхавідам – праз тыдзень

На 22 сакавіка прызначаны працэс па крымінальнай справе Мікіты Ліхавіда, якога абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 снежня (па ч.2 арт.293 КК РБ). Справу будзе разглядаць суддзя Пыкіна Наталля ў судзе Партызанскага раёна Менска. Пачатак – а 10-ай раніцы.

Алесь Міхалевіч даслаў “Ліст з-за мяжы”, але сувязі з ім няма

15.03.2011 Алесь Міхалевіч даслаў “Ліст з-за мяжы”, але сувязі з ім няма

Артыкул пад назвай “Ліст з-за мяжы. Не хачу быць героем” Алесь Міхалевіч даслаў у рэдакцыю інтэрнэт-газеты Naviny.by. Атрымліваецца, што ліст у рэдакцыю палітык адправіў на 26 хвілін пазней, чым напісаў у сваім інтэрнэт-блогу пра свае ўцёкі ў замежжа. “Ліст з-за мяжы” тлумачыць матывы ўчынку Алеся Міхалевіча, але не тлумачыць, дзе ён зараз і ці сам пісаў у інтэрнэце.

15.03.2011 Паўлу Севярынцу зноў адмовілі ў сустрэчы з маці і сьвятаром

Маці сустаршыні аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” Паўла Севярынца Тацяна Яўгенаўна паведаміла, што 14 сакавіка атрымала два лісты ад сьледчага Санько, які займаецца справай яе сына. У першым зь лістоў ён адмовіў Тацяне Севярынец у сустрэчы з сынам.

15.03.2011 Шацікаву зноў выклікаюць у КДБ

Праваабаронцу з грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Крысьціну Шацікаву 15 сакавіка чакаюць у Магілёўскай абласной управе КДБ. Паводле актывісткі, дапытваць яе будзе як сьведку ў крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19 сьнежня сьледчы зь Менску Максім Мешчаракоў.

14.03.2011 Сваякі беларускіх палітвязняў звярнуліся да Пуціна

Напярэдадні візіту Уладзіміра Пуціна ініцыятыва «Вызваленне», якая аб'яднала сваякоў арыштаваных 19 снежня ў Менску кандыдатаў у прэзідэнты, сябраў іхніх штабоў, журналістаў і праваабаронцаў, звярнулася да прэм'ер-міністра Расеі з лістом.

14.03.2011 Міхалевіч з'ехаў з Беларусі. Стане сведкам на судзе над Лукашэнкам?

"Цяпер я знаходжуся ў надзейным месцы, не ў зоне дасяжнасці беларускага КДБ. Збіраюся працягваць працу над спыненнем катаванняў і вызваленнем усіх, хто незаконна ўтрымліваецца па палітматывах».

14.03.2011 Фігуранта справы «аб масавых беспарадках» перавялі ў Рэспубліканскі турэмны шпіталь

10 сакавіка фігуранта справы «аб масавых беспарадках» Дзмітрыя Буланава перавялі ў шпіталь з «Валадаркі».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства