Навіны на тэму: Плошча-2010

02.04.2011 Андрэя Дзмітрыева выклікаюць у КДБ

Аднаго з лідэраў кампаніі «Гавары праўду» Андрэя Дзмітрыева 2 красавіка выклікаюць на допыт у КДБ

02.04.2011 У сям'і Аляксандра Класкоўскага могуць забраць жытло

З той прычыны, што галоўны наймальнік кватэры ўтрымліваецца ў СІЗА КДБ за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня.

01.04.2011 Уладзімер Някляеў пачынае знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы

1 красавіка “Някляеў паедзе ў КДБ і прыступіць да азнаямленьня. Як доўга мой падабаронны будзе чытаць справу, невядома, скрайні тэрмін азнаямленьня -- 1 месяц " – паведаміў адвакат Някляева Уладзімер Бурштынаў.

01.04.2011 Блогер Будзімір абвясціў бестэрміновую галадоўку

30 сакавіка ў сваім блогу былы пазаштатны супрацоўнік «Радыё Свабода» Дзмітры Галко, вядомы пад імем Будзімір, распачаў бестэрміновую галадоўку пратэсту, патрабуючы вызвалення палітвязняў.

Уладальніка тэлефона, што знаходзіўся ў зоне дзеяння Плошчы, забралі з хаты міліцыянты

01.04.2011 Уладальніка тэлефона, што знаходзіўся ў зоне дзеяння Плошчы, забралі з хаты міліцыянты

"Спачатку той, што ў чорным, ударыў яго кулаком у жывот. Потым яны штурхалі яго нагамі, павалілі на падлогу, заламалі рукі і надзелі кайданкі. Яму нават не далі абуцца! Ён употай узяў тэлефон і патэлефанаваў мне з аддзялення. Сказаў, што сядзіць на голай падлозе ў калідоры. Потым мабільнік у яго забралі », - распавядае Галіна, дзяўчына Вадзіма Раманава.

01.04.2011 Натальля Радзіна выехала зь Беларусі

Рэдактарка сайту Хартыя Натальля Радзіна знаходзіцца па-за дасяжнасьцю беларускага КДБ.

01.04.2011 У Мінгарсуд паступілі справы удзельнікаў "масавых беспарадкаў"

Пракуратура перадала ў Мінскі гарадзкі суд справы яшчэ чацвярых удзельнікаў "масавых беспарадкаў".

International Herald Tribune: "Савецкае водгульле" ў Беларусі

31.03.2011 International Herald Tribune: "Савецкае водгульле" ў Беларусі

Такую мэтафару – "савецкае водгульле" – выкарыстоўвае сёньняшняе выданьне International Herald Tribune адносна таго, што адбываецца ў Беларусі пасьля 19 сьнежня 2010.

31.03.2011 Чаргінец прапанаваў забараніць апазіцыянерам выезд з Беларусі

Чаргінец накіраваў зварот да прадстаўнікоў еўрапейскай садружнасці і еўрапейскай грамадскасці з пратэстам супраць прыняцця спісаў, якія забараняюць уезд у ЕС асобным грамадзянам Беларусі.

Новы абвінавачваны ў масавых беспарадках – Яўген Сакрэт

31.03.2011 Новы абвінавачваны ў масавых беспарадках – Яўген Сакрэт

У справе абвінавачваных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках кропку ставіць рана. Сёньня праваабаронцам стала вядома пра новага фігуранта “Плошчы-2010”. Гэта Сакрэт Яўген.

 Шэрагу ўдзельнікаў акцыі пратэсту ў Менску перапрад’яўленыя абвінавачваньні

30.03.2011 Шэрагу ўдзельнікаў акцыі пратэсту ў Менску перапрад’яўленыя абвінавачваньні

Сьледчае упраўленьне папярэдняга расследаваньня ГУУС Мінгарвыканкама сёньня перапрад’явіла абвінавачваньні фігурантам крымінальнай справы аб масавых беспарадках Уладзіміру Някляеву, Аляксандру Фядуту, Сяргею Вазняку, Андрэю Дзмітрыеву, Віталю Рымашэўскаму і Насце Палажанцы.

Радзіну, Халіп і Палажанку выклікаюць у КДБ

30.03.2011 Радзіну, Халіп і Палажанку выклікаюць у КДБ

Абвінавачваную па крымінальнай справе аб масавых беспарадках рэдактара сайта charter97.org Наталлю Радзіну чакаюць 31 сакавіка ў Менску ў КДБ для «правядзеньня следчых дзеяньняў». Яна знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе у сябе на радзіме ў Кобрыне. Адвакат журналісткі не выключае, што Натальлі Радзінай могуць прад’явіць канчатковае абвінавачваньне і яе пачнуць знаёміць з матэрыяламі крымінальнай справы для перадачы ў суд.

Аналітычны агляд судовага працэсу па справе Мікіты Ліхавіда

30.03.2011 Аналітычны агляд судовага працэсу па справе Мікіты Ліхавіда

Правабарончы цэнтр “Вясна” лічыць, што: 1. Вынесены судом Партызанскага раёна г. Мінска прысуд аб пакаранні Мікіты Ліхавіда 3 гадамі і 6 месяцамі пазбаўлення волі незаконны і палітычна матываваны. 2. Мікіта Ліхавід з’яўляецца палітычным вязнем, у сувязі з чым Праваабарончы цэнтр “Вясна” настойвае на яго апраўданні і неадкладным вызваленні.

30.03.2011 Класкоўскі азнаёміўся са сваёй справай

Аляксандр Класкоўскі-малодшы разам з адвакатам Ірынай Бурак завяршылі знаёмства з матэрыяламі крымінальнай справы. У бліжэйшыя тыдні два крымінальная справа можа паступіць у суд. Пра гэта "Беларускаму партызану" паведаміў бацька абвінавачанага, журналіст Аляксандр Класкоўскі.

30.03.2011 Справы Статкевіча і Вуса рыхтуюць у суд

29 сакавіка ўпраўленьне папярэдняга расьсьледаваньня ГУУС Менгарвыканкама перадало ў пракуратуру Менску для накіраваньня ў суд матэрыялы крымінальнай справы ў дачыненьні да экс-кандыдатаў у прэзыдэнты Мікалая Статкевіча і Дзмітрыя Вуса.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства