Навіны на тэму: дапамога

Гомельскія актывісты апелююць да міжнародных стандартаў

19.05.2011 Гомельскія актывісты апелююць да міжнародных стандартаў

Законнае права на правядзенне мірнага сходу абмежавана, канстатуюць актывісты гомельскіх Аб'яднаных дэмакратычных сіл. Суд не задаволіў іх скаргу аб прызнанні неправамоцным рашэння гарвыканкама, які адмовіў апазіцыянерам у правядзенні пікета, сёння яны падалі касацыйную скаргу.

Глыбоцкая фінансавая міліцыя цікавіцца сайтам knihi.net

19.05.2011 Глыбоцкая фінансавая міліцыя цікавіцца сайтам knihi.net

Не тое, каб супрацоўнікі вырашылі замаўляць сабе кнігі па беларускай гісторыі ці літаратуры – а менавіта такія заяўкі каардынаваліся на сайце, які ўжо з год як не працуе. У райаддзел глыбоцкай фінансавай міліцыі цяпер выклікаюць на допыты ўсіх, хто дасылаў на яго замовы.

Іван Шыла паскардзіўся на ўмовы ўтрымання на “Акрэсціна”

19.05.2011 Іван Шыла паскардзіўся на ўмовы ўтрымання на “Акрэсціна”

За вырашэнне праблемы ванітных пахаў з прыбіральняў у камерах намеснік старшыні Маладога Фронта і ўвогуле прапануе дадаць зоркі на пагонах ды падвысіць званне “таму, хто вырашыць гэтую праблему стагоддзя і зробіць туалеты ў беларускіх турмах туалетамі, а не дзіркамі ў падлозе.”

Андропаўшчына па-бабруйску

19.05.2011 Андропаўшчына па-бабруйску

У некаторых працоўных калектывах Бабруйска начальства паведаміла, што ў адпачынак падначаленыя будуць сыходзіць з адмысловай даведкай. Бабруйчанаў папярэдзілі, што іх могуць спыняць у горадзе, крамах, і пытаць “а чаго гэта вы гуляеце?!”

Баранавіцкія прадпрымальнікі збіраюць сход

19.05.2011 Баранавіцкія прадпрымальнікі збіраюць сход

19 мая ў 14 гадзін на тэрыторыі Баранавіцкага цэнтральнага кірмаша адбудзецца сход прадпрымальнікаў па абмеркаванні цяперашняга фінансавага становішча.

Трэцяе затрыманне за футболку з крамольным надпісам

19.05.2011 Трэцяе затрыманне за футболку з крамольным надпісам

Вечарам 18 мая на чыгуначным вакзале Гомеля міліцыя зладзіла чарговае затрыманне Уладзіміра Няпомняшчых. «Я хацеў набыць квіток у касе, і тут мяне затрымалі супрацоўнікі транспартнай міліцыі. Яны наўпрост патлумачылі, што ім не падабаюцца надпісы на маёй футболцы: «За Беларусь без Лукашэнкі» і «Хопіць, дастаў!»

Прысуды па справе падпала бабруйскага КДБ агучаныя

19.05.2011 Прысуды па справе падпала бабруйскага КДБ агучаныя

Фігуранты справы Яўген Васьковіч, Павел Сырамолатаў і Арцём Пракапенка атрымалі па сем год зняволення ў колоніі ўзмоцненага рэжыму. На апошнім слове Яўген Васьковіч сказаў, што ўсведамляе ўсё, што зрабіў. Арцём Пракапенка заявіў, што лічыць зробленае памылкай, Павел Сырамолатаў сказаў, што асэнсаваў за чатыры месяцы ў СІЗА свае паводзіны.

Справа Андрэя Пачобута перададзена ў суд

18.05.2011 Справа Андрэя Пачобута перададзена ў суд

У бліжэйшы час высветліцца, у судзе якога раёну гораду – Кастрычніцкага ці Ленінскага будзе праходзіць працэс. Публіцысту Андрэю Пачобуту за ягоныя артыкулы ў інтэрнэце і польскай “Gazece Wzborczej” пагражае максімальна 4 гады турэмнага зняволення.

Суд пакінуў Дзмітрыя Салаўёва на прафілактычным уліку ў КДБ

18.05.2011 Суд пакінуў Дзмітрыя Салаўёва на прафілактычным уліку ў КДБ

Сёння, 18 траўня, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ “Адраджэньне” Дзмітрый Салаўёў у Магілёўскім абласным судзе спрабаваў дамагчыся адмены рашэння Ленінскага раённага суда Магілёва з нагоды дзеянняў Магілёўскай абласной управы КДБ.

«Белая Русь» у  Маладэчне ўжо гатова да парламенцкіх выбараў

18.05.2011 «Белая Русь» у Маладэчне ўжо гатова да парламенцкіх выбараў

Пакуль палітычныя аналітыкі мяркуюць аб тым, ці ператворыцца нарэшце “Белая Русь” у палітычную партыю, яе актывісты паведамлюць, што арганізацыя для гэтага гатова і фактычна ўжо з’яўляецца грамадска-палітычным рухам.

У Магілёве адзначылі Міжнародны дзень супраць гамафобіі (фота)

18.05.2011 У Магілёве адзначылі Міжнародны дзень супраць гамафобіі (фота)

17 траўня ў Магілёве прайшла акцыя супраць гамафобіі. Ініцыятарамі выступілі актывісты моладзевай арганізацыі “Маладыя сацыял-дэмакраты – Маладая Грамада”, а таксама прадстаўнікі ЛГБТ-супольнасці Магілёва. Да акцыі далучылася і моладзь, неабыякавая да праблемы гамафобіі адносна прадстаўнікоў сэксуальных меншасцяў.

У Стакгольме заўтра адбудзецца мітынг за вызваленне беларускіх палітвязняў

18.05.2011 У Стакгольме заўтра адбудзецца мітынг за вызваленне беларускіх палітвязняў

19 траўня Шведская ініцыятыва за дэмакратыю і правы чалавека Östgruppen арганізуе ў цэнтральным Стакгольме мітынг за вызваленне палітвязняў у Беларусі, паведаміў кіраўнік арганізцыі Марцін Угла.

У Пінску 47 “ухілістаў” ад дактыласкапіі

18.05.2011 У Пінску 47 “ухілістаў” ад дактыласкапіі

Усяго адбіткі пальцаў узялі ў 29669 жыхароў сталіцы Палесся, што складае амаль 96% ад ваеннаабавязаных асобаў. 1275 пінчукоў знаходзяцца па-за межамі гораду, таму іхнія адбіткі ўзяць пакуль немагчыма, яшчэ 47 чалавек з розных падставаў ухіляюцца ад дактыласкапічнай рэгістрацыі.

Справа падпалу бабруйскага КДБ: падсудныя  заяўляюць пра ціск з боку следства

17.05.2011 Справа падпалу бабруйскага КДБ: падсудныя заяўляюць пра ціск з боку следства

17 траўня адбылося другое паседжанне па справе падпала будынка КДБ ў Бабруйску. На ім двое падазраваных – Арцём Пракапенка і Яўген Васьковіч заявілі аб ціску падчас следства. Перад гэтым журналістам забаранілі карыстацца фота і відэакамерамі.

У Гродне залілі фарбай аўтамабіль журналіста

17.05.2011 У Гродне залілі фарбай аўтамабіль журналіста

У ноч з 16 на 17 траўня ў Гродне фарбаю для падлогі невядомымі злаўмыснікамі была залітая шыба аўтамабіля Ігара Банцара, галоўнага рэдактара польскамоўнага часопіса "Głos znad Niemna na uchodźstwie". Іншыя аўтамабілі, што знаходзіліся побач, не былі пашкоджаны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства