Навіны на тэму: дапамога
26.05.2011 Жыхарам Гомеля нагадалі пра палітзняволеных
Актывісты грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» нагадалі жыхарам Гомеля пра палітзняволеных — раніцай 26 мая ў розных месцах Савецкага раёна абласнога цэнтра з'явіліся фотаздымкі Уладзіміра Някляева і Андрэя Саннікава.
26.05.2011 Жукоўскі vs ўлады: барацьба з пераменным поспехам
Не пашанцавала! Ці актывісту аркамітэта па стварэнню партыі БХД Кастусю Жукоўскаму з гомельскімі ўладамі, ці ўладам — з Жукоўскім. У любым выпадку, супакоіцца чыноўнікам актывіст не дае, бо змагаецца за свае правы. Такія, як, напрыклад, спакойна жыць у сваім доме.
26.05.2011 Гродзенскі абласны суд адхіліў скаргу Мікалая Уласевіча
Абласны суд выявіў карпаратыўную псеўдасалідарнасць, а грамадзян астравецкага рэгіёну пазбаўляюць права выказацца па важнейшым грамадскім пытанні – мэтазгоднасці пабудовы каля Варнянаў атамнай электрастанцыі.
26.05.2011 Журналіста Руслана Равяку не пусцілі на паседжанне Баранавіцкага гарсавету
Перад пачаткам паседжання журналіста папрасілі пакінуць малую залу райвыканкаму, дзе адбываўся сход, матывуючы тым, што гэта паседжанне гарсавета – пазачарговае і з’яўляецца закрытым. На паседжанні планаваўся разгляд скарачэння бюджэта горада.
26.05.2011 Салігорскія чыноўнікі правакуюць несанкцыянаваныя акцыі
25 траўня ў Салігорску адбылася сустрэча прадстаўніка дэмакратычнай супольнасці гораду Уладзіміра Шылы з кіраўніком мясцовага райвыканкаму Аляксандрам Рымашэўскім. Прычынай для візіту стаў шэраг беспадстаўных забаронаў на правядзенне пікетаў у горадзе.
26.05.2011 У раёнах скарацілі пасажырскія маршруты: як старым даехаць да бальніцы?
У Бялыніцкім і Круглянскім раёнах мясцовыя райвыканкамы адмянілі рух аўтобусаў па цэлым шэрагу прыгарадных пасажырскіх маршрутаў. У першую чаргу былі скарочаны аўтобусныя маршруты да маланаселеных вёсак, дзе жывуць практычна адны састарэлыя пенсіянеры.
25.05.2011 Праверкі ў школах Глыбоччыны: ад ведання гімна Беларусі да асабістай маёмасці настаўнікаў
“Гэта такое прыніжэнне, што не перадаць словамі! Якая можа быць павага да нас з боку вучняў, калі яны бачаць, што нейкія “правяральшчыкі” рыюцца ў нашых асабістых рэчах, у сталах, у шафах з кнігамі ды сшыткамі!"
25.05.2011 У пінскім Доме культуры шточацьвер праводзяць палітінфармацыі
Ідэолагі пінскага выканкама спрабуюць узмацніць ідэалагічную апрацоўку пінчукоў. Згодна з прапановай пінскіх чыноўнікаў, на дзяржаўных прадпрыемствах і ўстановах гораду павінны часцей праводзіцца дні інфармавання.
25.05.2011 У Магілёве плануюць мітынг супраць інфляцыі
25 траўня прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці Магілёва падалі заяўку ў гарвыканкам з просьбай дазволіць правядзенне мітынга супраць росту цэн, інфляцыі і падзення жыццёвага ўзроўня насельніцтва. Пад заяўкай падпісалася 12 прадстаўнікоў палітычных, грамадскіх і прафсаюзных арганізацый горада.
25.05.2011 Праваабаронца Павел Левінаў апытаны “па адміністрацыйнай справе Аляксандра Лукашэнкі”
“Пакуль такой справы няма, -- кажа спадар Левінаў. – Але я напісаў у міліцыю заяву, каб яе распачалі”. Гаворка ў ёй ідзе наконт прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці грамадзяніна Аляксандра Лукашэнкі, які публічна абразіў старшыню Еўракамісіі Баррозу…”
25.05.2011 Пінск правяраюць
У траўні ўсе пінскія ўстановы адукацыі падвергліся так званым “прэзідэнцкім” праверкам. Цікава, што праверкі былі дзвухузроўневымі. Спачатку дзіцячы садок, школку ці каледж правярала гарадская камісія,потым праверку праводзіла камісія з Мінску.
25.05.2011 Павел Севярынец заўтра падасць касацыйную скаргу
Павел Севярынец, паведаміў, што касацыйная скарга на рашэнне Заводскага суда Мінска, які прызнаў яго вінаватым у арганізацыі і ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак падчас акцыі 19 снежня 2011 г., будзе пададзена 26 траўня.
25.05.2011 Міністэрства інфармацыі кіруецца Гаспадарчым працэсуальным кодэксам
Магілёўцы пачалі атрымліваць адказы з Міністэрства інфармацыі з нагоды ініцыятывы міністэрства закрыць незалежныя газеты “Народная Воля” і “Наша Ніва”.
25.05.2011 У Магілёве распаўсюджваюць судовую прамову Андрэя Саннікава
Улёткі распаўсюджваліся па паштовых скрынках, на вуліцах горада і ў грамадскім транспарце. Народ пераважна ў курсе справаў, што адбылося з кандыдатамі ў прэзідэнты, у тым ліку і з Андрэем Саннікавым, ахвотна ідзе на кантакт і адэкватна ўспрымае інфармацыю.
25.05.2011 Ірына Салей: на майго сына павесілі “брудны” крымінальны артыкул
Ірына Салей пераканана, што крымінальная справа, узбуджаная супраць на яе сына Аляксея Салея, фотажурналіста і сябра БАЖ, які працаваў апошнім часам у часопісе “Magazyn Polski na uchodzstwie” , мае выразны палітычны падтэкст.










