Навіны на тэму: ААН
02.02.2012 Камітэт ААН заклікаў не выконваць прысуд Кавалёву і Канавалаву
Камітэт па правах чалавека ААН зьвярнуўся ў кампэтэнтныя органы Беларусі з просьбай прыпыніць выкананьне сьмяротнага прысуду ў дачыненьні да асуджаных за тэракты Ўладзіслава Кавалёва і Дзьмітрыя Канавалава.
01.02.2012 ААН заступіўся за Мечыслава Грыба
Камітэтам па правах чалавека ААН вынесена станоўчае рашэнне па індывідуальнай скарзе Мечыслава Грыба.
30.01.2012 Скарга пра катаванні Саннікава пададзеная ў ААН
Яго просяць расследаваць факты ўжывання катаванняў да кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава. Як інфармуе "Хартыя'97", гаворка ідзе пра тэрміновую скаргу. Яна падаецца пры неабходнасці тэрміновага ўмяшання пры падазрэннях, што супраць асобы ўжываюцца катаванні.
19.01.2012 Андрэй Юраў: “не магу сказаць, што мы дамагліся бліскучых посьпехаў у Беларусі”
Вядомы расейскі праваабаронца Андрэй Юраў, кіраўнік Міжнароднай назіральнай місіі Камітэту міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі напісаў кароткі артыкул, у якім падвёў асноўныя вынікі 2011 года і адзначыў важныя тэндэнцыі на будучыню праваабарончага руху на постсавецкай прасторы.
16.01.2012 Справу Сяргея Каваленкі разгледзіць Камітэт па правох чалавека
Скаргу ў Камітэт ААН па правох чалавека Сяргей Каваленка падаў напярэдадні свайго зьмяшчэньня ў віцебскае СІЗА № 2. Актывіст спрабуе адстаяць свае правы і змусіць улады Беларусі скасаваць прысуд, вынесены яму за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцягу два гады таму.
10.01.2012 У Камітэт ААН па правах чалавека накіравана першая скарга з Беларусі на прымусовую дактыласкапію
Чарговая скарга з Беларусі накіравана 10 студзеня ў Камітэт ААН па правах чалавека. Але ўпершыню беларус скардзіцца на прымусовую дактыласкапію. Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў палічыў, што, прымушаючы яго да здачы адбіткаў пальцаў, дзяржава парушае Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах.
27.12.2011 Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў парушэнне Беларуссю права на атрыманне і распаўсюд інфармацыі
Справа датычылася падзей 14 сакавіка 2008 года, калі пасля канцэрту гурту «N.R.M.» у Гомельскім грамадска-культурным цэнтры Марыся Тульжанкова распаўсюджвала віншавальныя паштоўкі з Днём Волі і запрашэнні на святкаванне памятнай даты ў Мінску 25 сакавіка, за што была затрыманая невядомымі ў цывільным.
21.12.2011 Генеральная Асамблея ААН прыняла Дэкларацыю аб адукацыі і навучанні ў галіне правоў чалавека
19 снежня 2011 года Генеральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб’яднаных Нацый была прынятая Дэкларацыя аб адукацыі і навучанні ў галіне правоў чалавека. Гэты знакавы дакумент прызнае права кожнага з сямі мільярдаў людзей планеты мець доступ да адукацыі ў галіне правоў чалавека як глабальнага працэсу з удзелам асобаў усіх узростаў, сацыяльных групаў і адукацыі.
16.12.2011 Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў скаргу маці Кавалёва
15 сьнежня Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў індывідуальнае паведамленьне аб парушэньні права на жыцьцё і права на справядлівы суд, якое накіравала маці асуджанага да растрэлу Уладзіслава Кавалёва Любоў Кавалёва. Справа зарэгістраваная пад № 2120/2011.
16.12.2011 Родныя асуджанага на сьмерць Кавалёва зьвярнуліся ў ААН
Маці і сястра асуджанага да сьмяротнага пакараньня аднаго з двух асуджаных па справе аб тэракце ў мінскім мэтро Ўладзіслава Кавалёва накіравалі індывідуальнае паведамленьне аб парушэньні права на жыцьцё ў Камітэт ААН па правах чалавека.
15.12.2011 Беларусь дала свае тлумачэнні па скарзе Уладзіміра Лемеша ў Камітэт ААН
Нагадаем, што 27 лістапада 2009 году маладзён быў выкарадзены супрацоўнікамі міліцыі наўпрост у цэнтры Мінску. Актывіста закулі ў кайданкі, нацягнулі на твар шапку і вывезлі за 30 кіламетраў ад гораду. У сваім імкненні высветліць імёны і пакараць прадстаўнікоў дзяржавы, датычных да выкрадання, Уладзімір Лемеш дайшоў да Камітэту ААН па правах чалавека.
15.12.2011 Скарга брэстчанкі Таццяны Ячнік будзе разгледжана Камітэтам ААН
Таццяна Ячнік адмовілася ад новага беларускага пашпарту з ідэнтыфікацыйным нумарам па рэлігійных перакананнях, і ў выніку ёй адмовілі ў налічэнні пенсіі па старым пашпарце. Яна ўжо чатыры гады не атрымлівае пенсію па ўзросту.
10.12.2011 ДЗЕНЬ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА – 2011
2011-ты Арганізацыя Аб'яднаных Нацый называе неардынарным для правоў чалавека годам і заклікае аддаць даніну памяці ўсім праваабаронцам.
05.12.2011 Камітэт ААН супраць катаванняў настойвае на расследаванні ўсіх выпадкаў катаванняў у Беларусі
Камітэт ААН супраць катаванняў настойвае на неадкладным правядзенні ў Беларусі расследавання ўсіх меркаваных выпадкаў катаванняў ці жорсткага абыходжання з затрыманымі.
30.11.2011 ААН заклапочаная прысудам Бяляцкаму
Арганізацыя Аб’яднаных Нацый выказала расчараваньне прысудам Алесю Бяляцкаму і заклікала беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх палітычных апанэнтаў, зьняволеных за ажыцьцяўленьне сваіх правоў.