Навіны на тэму: ААН
21.03.2012 Камітэт па правах чалавека ААН: Беларусь абавязана выдаваць целы расстраляных і паведамляць пра дату смерці іх сем'ям
Маці Уладзіслава Кавалёва звярнулася да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай выдаць ёй цела расстралянага сына. Раней Камітэт ААН па правах чалавека ўжо прыняў рашэнне, якое абавязвае Беларусь выдаваць целы пакараных смерцю іх сваякам і паведамляць пра дату смерці.
16.03.2012 Бабруйск: Другі этап агульнанацыянальнай дыктоўкі прысвяцілі палітвязням (фота)
Вечарам 15 сакавіка ў бабруйскім офісе АГП прайшоў другі этап агульнанацыянальнай дыктоўкі. Мясцовыя дэмакраты прысвяцілі яго беларускім палітвязням.
15.03.2012 Скаргі на адмовы на правядзенне пікетаў у Барысаве зарэгістраваны ў Камітэце ААН
Барысаўскі праваабаронца Алег Мацкевіч атрымаў адказ з Камітэта па правах чалавека Арганізацыі Аб'яднаных Нацый на сваю скаргу з нагоды забароны на правядзенне пікетаў у горадзе Барысаве. На працягу апошніх пяці гадоў гарадскія ўлады не давалі згоды на правядзенне ніводнай масавай акцыі дэмакратычных актывістаў.
14.03.2012 Барысаўскі праваабаронца праінфармаваў спецдакладчыка ААН пра суды над актывістамі
Праваабаронца Алег Мацкевіч накіраваў паведамленне пра нядаўнія суды над барысаўскімі актывістамі Анатолем і Ігарам Аскерка і Іванам Шутко спецыяльнаму дакладчыку па пытанні аб заахвочванні і абароне права на свабоду меркаванняў і іх свабоднае выказванне (пры Савеце па правах чалавека ААН).
09.03.2012 Беларускі ўрад аспрэчвае скаргі сваіх грамадзян у ААН
Кіраўніцтва краіне не пагаджаецца з тым, што Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў 56 скаргаў беларусаў.
06.03.2012 Фундацыя Дамоў Правоў Чалавека праінфармавала ААН пра працяг парушэння правоў чалавека ў Беларусі (тэкст заявы)
Фундацыя Дамоў Правоў Чалавека, якая мае адмысловы дарадчы статус пры Радзе па правах чалавека ААН, накіравала ў кампетэнтны міжнародны орган заяву, у якой паведамляе пра становішча з правамі чалавека ў нашай краіне ад часу прыняцця апошняй Рэзалюцыі па Беларусі на 17-ай сесіі Рады.
05.03.2012 Лявонцій Чапурных падаў скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН
Сябра партыі “Справядлівы свет” з Брэста Лявонцій Чапурных звярнуўся са скаргай у Камітэт па правах чалавека ААН. Ён просіць прызнаць парушэннем ягоных правоў 5-суткавы арышт за распаўсюд запрашэнняў на Народны сход і немагчымасць абскардзіць судовую пастанову ў вышэйстаячых інстанцыях.
27.02.2012 Гамяльчукі скардзяцца ў Камітэт па правах чалавека ААН на парушэнне свабоды мірных сходаў
27 лютага гомельскія праваабаронцы Анатоль Паплаўны і Леанід Судаленка накіравалі скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН. Заяўнікі лічаць, што іх правы на свабоду мірных сходаў і выказванне меркаванняў, прадугледжаныя артыкуламі 19 і 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, былі парушаны беларускімі ўладамі.
21.02.2012 Сёння – Міжнародны дзень роднай мовы
У трынаццаты раз сёлета адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, абвешчаны Генеральнай канферэнцыяй Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў па пытаннях адукацыі, навукі і культуры ў лістападзе 1999-га году. Упершыню ён святкаваўся 21 лютага 2000-га ў штаб-кватэры ЮНЕСКА ў Парыжы. Гісторыя гэтага Міжнароднага дня мае трагічны пачатак.
10.02.2012 Экс-палітвязень Мірзаянаў падае скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека
Фёдар Мірзаянаў будзе абскарджваць свой арышт па "справе 19 снежня".
09.02.2012 Канстытуцыйны суд адмовіўся разглядаць зварот Любові Кавалёвай
Любоў Кавалёва звярталася з просьбай вынесці рашэнне аб прызнанні неканстытуцыйным палажэння Крымінальна-выканаўчага кодэкса РБ, якое не прадугледжвае прыпынення выканання смяротнага пакарання ў сувязі з падачай і рэгістрацыяй індывідуальнага паведамлення ў Камітэт па правах чалавека ААН.
09.02.2012 Маці і сястра Уладзіслава Кавалёва даслалі каментары да скаргі ў Камітэт па правах чалавека ААН
Маці і сястра асуджанага да смяротнага пакарання Уладзіслава Кавалёва накіравалі ў Камітэт па правах чалавека ААН свае аргументы да каментароў урада Рэспублікі Беларусь.
07.02.2012 Раман Кісляк: “Довады беларускага ўраду не вытрымліваюць крытыкі”
Раман Кісляк лічыць аргументы ўраду аб нявычарпальнасці ўнутраных сродкаў абароны неабгрунтаванымі. Па ягоных словах, зварот са скаргай у парадку нагляду не прызнаецца міжнароднымі органамі ў сферы правоў чалавека ў якасці прававога сродку ўнутрыдзяржаўнай абароны, паколькі ў гэтым выпадку не ўзбуджаецца прававая працэдура.
07.02.2012 Урад Беларусі – супраць разгляду скаргі Кавалёвых у ААН
Урад Беларусі лічыць непрымальным разгляд скаргі маці ды сястры Уладзіслава Кавалёва аб парушэнні права на жыццё ў Камітэце правоў чалавека ААН, бо не вычарпаныя ўнутраныя сродкі абароны. Гэта вынікае з адказу ўраду, які прыйшоў у Камітэт правоў чалавека ААН.
06.02.2012 У Нью-Ёрку прайшоў мітынг у падтрымку беларускіх палітвязняў
4 лютага у Нью-Ёрку, побач з штаб-кватэрай Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў прайшла акцыя ў падтрымку беларускіх палітвязняў. Удзельнікі акцыі трымалі партрэты Міколу Статкевіча, Алеся Бяляцкага, Андрэя Саннікава, Змітра Бандарэнку. Акцыю арганізавала Беларуска-амерыканскае згуртаванне “Пагоня”.