Навіны на тэму: ААН
11.06.2012 Мікалай Карышаў з “Граніта” змагаецца за аднаўленне на працы
Намеснік старшыні "гранітаўскай" суполкі незалежнага прафсаюза Мікалай Карышаў абараняе сваё права на працу ў Лунінецкім раённым судзе. Ён змагаецца за зняццё дысцыплінарных спагнанняў па тэхніцы бяспекі, з-за якіх быў звольнены з працы, і лічыць, што насамрэч пакараны за актыўную грамадскую дзейнасць.
24.05.2012 Скарга грамадскага аб’яднання “За справядлівыя выбары” зарэгістраваная ў ААН
У сярэдзіне мінулага года Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла заснавальнікам Сяргею Калякіну, Валерыю Ухналёву і Віктару Карняенку ў дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб'яднання “За справядлівыя выбары”. Вярхоўны суд пацвердзіў высновы рэгіструючага органа, тым самым паставіўшы сябраў аб'яднання ў нелегальнае становішча.
23.05.2012 Уладзімір Няпомняшчых звярнуўся ў Камітэт ААН па правах чалавека
Гомельскі дэмакратычны актывіст Уладзімір Няпомняшчых звярнуўся ў Камітэт ААН па правах чалавека з індывідуальнай скаргай. Пры абскарджванні прыцягнення да адміністратыўнай адказнасці за парушэнне парадку арганізацыі мірных сходаў ён вычарпаў усе ўнутраныя сродкі судовай абароны, але па-ранейшаму не згодны з тым, што парушыў закон.
18.05.2012 Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека паўторна рэкамендуе Беларусі вырашыць сістэмныя праблемы
Апублікаваны Даклад Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека па сітуацыі ў Беларусі, які ў вуснай форме быў прадстаўлены падчас 18-ай сесіі Савета па правах чалавека ў Жэневе ў мінулым верасні. Паколькі з таго часу рэкамендацыі застаюцца ў асноўным нявыкананымі беларускім урадам, УВКПЧ паўтарае іх, акцэнтуючы дадатковыя патрабаванні.
14.05.2012 Справа пра забарону кіраўніку "Платформы" выезду за межы Беларусі будзе разглядацца ў ААН
Справа кіраўніка інфармацыйна-асветнай установы "Платформа" Андрэя Бандарэнкі па факце абмежавання яму выезду за межы Рэспублікі Беларусь будзе разглядацца вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека.
04.05.2012 Васіль Палякоў абскарджвае ў Камітэце ААН па правах чалавека арышт за Народны сход
4 траўня намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі і старшыня Гомельскай абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў звярнуўся са скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека. Палітык лічыць, што беларускія ўлады ў асобе міліцыянераў, якія пакаралі яго арыштам на 5 сутак за арганізацыю Народнага сходу, парушылі яго права на свабоду распаўсюду інфармацыі і мірных сходаў. Пра гэта паведамляе сайт “Гомельскай Вясны”.
26.04.2012 Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека занепакоена абмежаваннем свабоды беларускіх НДА
Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Наві Пілэй выказала 25 красавіка ў Жэневе сур'ёзную занепакоенасць мерамі па абмежаванні свабоды няўрадавых арганізацый (НДА) у шэрагу краін, у тым ліку ў Беларусі.
19.04.2012 Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў звярнулася ў Працоўную групу ААН па адвольных затрыманнях па справе Алеся Бяляцкага
Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў - сумесная праграма Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT) - звярнулася ў Працоўную групу Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па адвольных затрыманнях (WGAD) з просьбай устанавіць факт дапушчанага самавольства з боку беларускіх уладаў і запатрабаваць неадкладнага і безумоўнага вызвалення Алеся Бяляцкага.
17.04.2012 Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў скаргу гомельскай актывісткі
Грамадская актывістка Зінаіда Шуміліна атрымала з Жэневы паведамленне пра рэгістрацыю яе скаргі на забарону Гомельскім гарвыканкамам серыі пікетаў у падтрымку экс-кандыдатаў у прэзідэнты і членаў іх выбарчых штабоў, паведамляе сайт “Гомельскай Вясны”.
12.04.2012 Генеральнаму сакратару ААН накіравана інфармацыя пра смяротную кару ў Беларусі
Як паведаміў БелаПАН актывіст руху "За Свабоду" праваабаронца Раман Кісляк, генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун рыхтуе даклад па пытанні смяротнай кары да 21-й сесіі Савета па правах чалавека ААН, якая адбудзецца ў верасні. Пан Гі Мун прапанаваў праваабарончым арганізацыям падаць яму інфармацыю аб смяротнай кары ў іх краінах.
10.04.2012 Іван Крук звярнуўся да Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека
У сваім паведамленні Іван Крук звяртае ўвагу на тое, што пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі пры аддзяленні ААН у Жэневе аспрэчвае рэгістрацыю яго індывідуальнай скаргі, якая была пададзена ў КПЧ яшчэ 23 снежня 2009 году і была зарэгістраваная.
09.04.2012 Лявонцій Чапурных скардзіцца ў Камітэт па правах чалавека ААН
Нагодай для такога звароту сам апазіцыйны палітык называе адсутнасць рэальнай магчымасці абскадзіць прысуд першай інстанцыі ў вышэйшых судовых інстанцыях Беларусі, а таксама права на свабодны распаўсюд інфармацыі.
02.04.2012 Дадатковая інфармацыя па справе Кавалёва накіравана ў Камітэт па правах чалавека ААН
У Камітэт па правах чалавека ААН накіравана дадатковая інфармацыя ў рамках разгляду індывідуальнага паведамлення маці асуджанага да смяротнага пакарання і расстралянага Уладзіслава Кавалёва -- Любові Кавалёвай і ягонай сястры Таццяны Казяр.
28.03.2012 Унесена прапанова аб падпісанні Міжнароднай канвенцыіі па абароне ад гвалтоўных знікненняў
Святлана Завадская, Сяргей Бахун і Раман Кісляк унеслі прапанову Савету міністраў РБ падпісаць і ратыфікаваць Міжнародную канвенцыю па абароне ўсіх асоб ад гвалтоўных знікненняў. Яны просяць даць даручэнне міністру замежных спраў неадкладна падпісаць Міжнародную канвенцыю і ўнесці ў парламент законапраект аб яе ратыфікацыі.
27.03.2012 У ААН пададзена скарга аб катаваннях у дачыненні да Змітра Бандарэнкі
Спецдакладчыку ААН па катаваннях накіравана тэрміновая скарга, якая падаецца на падставе падазрэнняў аб тым, што ў адносiнах да асобы ўжываюцца катаванні, калі патрабуецца ўмяшальніцтва для спынення такіх дзеянняў.