Навіны на тэму: ААН
14.01.2013 Алег Волчак звярнуўся ў Камітэт па правах чалавека ААН па фактах сваіх арыштаў
Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Прававая дапамога насельніцтву» звярнуўся ў Камітэт па правах чалавека ААН са скаргай, у якой выкладае факты сістэматычнага парушэння ў Беларусі правоў грамадзян на свабоду і асабістую недатыкальнасць, а таксама на прымяненне да апанентаў улады дыскрымінацыі па палітычных матывах.
11.01.2013 Палітвязню Дзядку дазволена толькі адно спатканне і бандэроль на год
Ужо больш за месяц палітвязень Мікалай Дзядок утрымліваецца ў крытай турме горада Магілёва. Туды яго накіравалі са Шклоўскай калоніі нібыта за злоснае парушэнне рэжыму адбыцця пакарання.
09.01.2013 Камітэт па правах чалавека ААН стаў на бок віцебскай пенсіянеркі-актывісткі (фота)
25 сакавіка 2008 году спадарыня Антаніна Піванос вырашыла зрабіць падарунак апазіцыянеру Барысу Хамайду – прынесла яму вышыванку са словамі малітвы "Ойча наш". Вышытыя чырвонымі ніткамі на белай тканіне, гэтыя словы міліцыянты расцанілі як плакат апазіцыйнага зместу.
05.01.2013 Праваабаронцы не выключаюць, што абвінавачанага ў "здрадзе дзяржавы" Андрэя Гайдукова катуюць
Падставай для такіх меркаванняў сталі неаднаразовыя факты нядопуску адваката да зняволенага з СІЗА КДБ наваполацкага актывіста. З гэтай нагоды праваабаронцы накіравалі адмысловы зварот да спецдакладчыка ААН.
02.01.2013 Баранавічы: актывісты будуць дабівацца выканання рэкамендацыяў Камітэту ААН аб правядзенні масавых мерапрыемстваў
Баранавіцкія актывісты Сяргей Гоўша, Віктар Сырыца і Віктар Мезяк напрыканцы снежня 2012 года атрымалі адказ на рускай мове з Камітэта па правах чалавека ААН.
01.01.2013 Майя Абромчык: “Буду выкарыстоўваць усе законныя метады, каб дамагчыся справядлівасьці”
Скарга студэнткі Майі Абромчык, якая пацярпела ад неправамерных дзеяньняў супрацоўнікаў АМАПу 19 сьнежня 2010 года падчас разгону мірнай акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасці ў Мінску, зарэгістраваная ў Камітэце ААН па правах чалавека. Нумар рэгістрацыі - № 2228/2012.
31.12.2012 Улады вынайшлі новы спосаб супрацьдзеяння жадаючым скардзіцца ў Камітэт ААН
Салігорскі маладафронтавец Андрэй Тычына ўжо паўгады не можа атырмаць вызначэнне Мінскага абласнога суда на сваю касацыйную скаргу аб забароне велапрабегу ў падтрымку нацянальнай беларускай сімволікі, што пазбаўляе яго магчымасці звярнуцца са скаргай у Камітэт па правах чалавека ААН.
28.12.2012 Гомельскі “Цэнтр стратэгічнай цяжбы” за год накіраваў у Камітэт па правах чалавека ААН 29 паведамленняў
“Цэнтр стратэгічнай цяжбы” дзейнічае у Гомелі цягам пяці апошніх гадоў, дапамагае беларускім грамадзянам адстойваць свае грамадзянскія ды палітычныя правы як унутры краіны, так і ў міжнародных структурах.
24.12.2012 Меркаванні Працоўнай групы па адвольных затрыманнях Савета па правах чалавека ААН адносна справы Алеся Бяляцкага (тэкст дакумента)
Працоўная група па адвольных затрыманнях Савета па правах чалавека ААН паведамляе, што рашэнне адносна справы Алеся Бяляцкага было прынятае 31 жніўня 2012 г., пасля таго як быў атрыманы адказ ад урада Беларусі на зварот Працоўнай групы.
03.12.2012 Гомельскія экс-кандыдаты ў дэпутаты звяртаюцца ў ААН
Падставай паслужыла адмова судоў разгледзець скаргі cтаршыні абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Васіля Палякова і сябра партыі Уладзіміра Няпомняшчых па фактах увядзення на тэлерадыёкампаніі "Гомель" палітычнай цэнзуры падчас сёлетніх парламенцкіх выбараў.
03.12.2012 “Індэкс цэнзуры”: Крымінальныя артыкулы супраць свабоды слова павінны быць адмененыя!
Міжнародная арганізацыя “Індэкс цэнзуры” прэзентавала аналітычны даклад пра цэнзуру ў беларускім інтэрнэце. Прыводзім галоўныя высновы і рэкамендацыі экспертаў.
29.11.2012 Што для ААН парушэнне, для Беларусі — практыка?
Тэрарыст Брэйвік сядзіць побач з адвакатам, а беларускія падсудныя — у клетцы.
22.11.2012 Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў парушэнні па справе Уладзіслава Кавалёва
Маці расстралянага Уладзіслава Кавалёва атрымала рашэнне КПЧ ААН. Зварот быў разгледжаны ў рэкордна кароткі тэрмін - меньш за год. Камітэт прызнаў, што следства праводзілася са шматлікімі памылкамі, да Кавалёва прымянялася фізічная сіла і прымус даваць паказанні супраць сябе, суд не быў бесстароннім і, галоўнае, было парушана права на жыццё.
20.11.2012 У ААН рэкордная колькасць краін выступілі за адмену смяротнага пакарання
Рэкордная колькасць краін падтрымалі пры галасаванні ў Генеральнай Асамблеі ААН рэзалюцыю аб адмене смяротнага пакарання.
13.11.2012 Праваабаронцы правялі першыя кансультацыі са спецдакладчыкам ААН па Беларусі
12 – 13 лістапада ў Беларускім доме правоў чалавека ў Вільні праходзіць сустрэча прадстаўнікоў праваабарончай супольнасці са спецыяльным дакладчыкам ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Міклашам Харашці.