Навіны на тэму: ААН
27.05.2013 Камітэт ААН прызнаў парушэнне правоў наваполацкіх актывістаў
У 2007 г. наваполацкі суд пакараў Валера Шаўчэнку штрафам памерам у 35 базавых велічынь і Антона Ясіновіча - штрафам памерам у 25 базавых велічынь за нібыта парушэнне заканадаўства аб выбарах, рэфэрэндуме, аб адклiканнi дэпутата і аб рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы грамадзян.
27.05.2013 Беларускія праваабаронцы выступяць у ААН
Брыфінг беларускіх праваабаронцаў прымеркаваны да пачатку працы чарговай сэсіі Рады ААН па правах чалавека.
27.05.2013 На сесіі Савета ААН па правах чалавека будзе заслуханы даклад па Беларусі
27 мая ў Жэневе пачынае працаваць 23-я сесія Савета ААН па правах чалавека. На парадку дня 4 чэрвеня — абмеркаванне справаздачы спецыяльнага дакладчыка па Беларусі Міклаша Харашці.
23.05.2013 Магілёўцы скардзяцца ў Камітэт па правах чалавека ААН
Свае скаргі ў міжнародную інстанцыю накіравалі актывіст БНФ “Адраджэньне” Сяржук Нягацін і намеснік старшыні Свабоднага прафсаюзу Беларускага Юрый Новікаў. Актывісты просяць Камітэт па правах чалавека ААН рэкамендаваць Вярхоўнаму Суду і Ураду Рэспублікі Беларусь адмяніць накладзеныя на іх адміністрацыйныя пакаранні.
20.05.2013 Беларусы пішуць у ААН: трэба прымаць захады
Група беларусаў зьвярнулася ў Камітэт ААН па правах чалавека з заявай, у якой заклікае ААН прымусіць улады краіны выконваць міжнародныя абавязацельствы.
20.05.2013 Віцебск: Чыгуначнаму райсуду рашэнне Камітэта ААН – не аўтарытэт
Паводле рашэння Камітэту, беларускія ўлады абавязаныя выплаціць кампенсацыю. І спадарыня Піванос падала пазоў на Міністэрства фінансаў Беларусі і патрабавала кампенсаваць ёй 7 мільёнаў рублёў: вышыванку яна ацаніла ў 5 мільёнаў, яшчэ 2 мільёны - у якасці кампенсацыі маральнай шкоды ды судовых выдаткаў.
17.05.2013 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў патрабуе ад МЗС Беларусі выканання рашэння ААН у справе Алеся Бяляцкага
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў звярнулася з адкрытым лістом да міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з патрабаваннем аб выкананні рашэння Працоўнай групы па адвольных затрыманнях ААН у справе праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
15.05.2013 Інга Абрамава спрабуе даведацца, у якіх ізалятарах працуюць жанчыны
Не атрымаўшы абароны ў Беларусі, Інга Абрамав звярнулася ў Камітэт па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын ААН Камітэтам факт дыскрымінацыі ў дачыненні да Інгі Абрамавай быў прызнаны і Беларусь атрымала рэкамендацыю падрыхтаваць жанчын-супрацоўніц для работы ў ІЧУ.
03.05.2013 Апублікаваная справаздача спецдакладчыка ААН па правах чалавека ў Беларусі
Спецыяльны дакладчык ААН па стане правоў чалавека ў Беларусі Міклаш Харашці апублікаваў сваю першую справаздачу па сітуацыі з выкананнем правоў чалавека ў краіне. Дакумент быў падрыхтваны ў межах мандату, зацверджанага Радай ААН па правах чалавека, і прадстаўлены Радзе 18 красавіка.
26.04.2013 Заява прэс-сакратара генеральнага сакратара ААН з нагоды 27 гадавіны аварыі на ЧАЭС
"Незлічоная колькасць жанчын, мужчын і дзяцей, якія пацярпелі ад радыяктыўнага забруджвання, ніколі не павінны быць забытыя".
23.04.2013 Генпракуратура зацягвае разгляд справы
Сутнасць скаргі Сяргея Гоўшы палягала ў тым, што ён запатрабаваў да дзяржавы кампенсацыю маральнай шкоды ў сувязі з тым, што Беларусь не выканала Меркаванні Камітэта па правах чалавека ААН па ўзнаўленні рэгістрацыі Праваабарончага цэнтра “Вясна”, ён, як адзін з заснавальнікаў, да гэтага часу пазбаўлены магчымасці займацца грамадскай дзейнасцю.
18.04.2013 Леанід Судаленка дамагаецца кампенсацыі маральнай шкоды з-за невыканання рашэння Камітэта ААН
Праваабаронца Леанід Судаленка падаў у суд Цэнтральнага раёна Гомеля пазоў да казны (Міністэрства фінансаў) аб кампенсацыі маральнай шкоды з-за невыканання ўладамі рашэння Камітэта па правах чалавека ААН. Маральную шкоду ён ацэньвае ў памеры заробку дэпутата парламента за чатыры гады паўнамоцтваў.
27.03.2013 Былы мэр Гомеля скардзіцца ў Камітэт па правах чалавека ААН
Былы старшыня Гомельскага гарвыканкама Святлана Гальдадзе скардзіцца ў Камітэт па правах чалавека ААН на забарону ёй сумесна з мясцовымі праваабаронцамі Анатолем Паплаўным ды Леанідам Судаленка правесці ў абласным цэнтры 4 жніўня мінулага года пікет у падтрымку зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
13.03.2013 МЗС Беларусі "занепакоены парушэннямі правоў чалавека ў краінах ЕС"
Такую думку падчас 22-й сесіі Савета па правах чалавека ААН выказаў прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях Міхаіл Хвастоў.
07.03.2013 Фундацыя ДПЧ заклікае ў ААН вызваліць Алеся Бяляцкага
У сваім выступе 5 сакавіка 2013 г. у Радзе па правах чалавека Фундацыя дамоў правоў чалавека заклікала ўлады Беларусі неадкладна і безумоўна вызваліць Алеся Бяляцкага, зняць усе абвінавачанні супраць яго і цалкам рэабілітаваць яго.