Навіны на тэму: ААН
05.06.2013 У ААН узнялі пытанне пра невыкананне Беларуссю і Расіяй рашэнняў гэтай аўтарытэтнай арганізацыі
5 чэрвеня ў рамках 23-й сесіі Рады па правах чалавека ААН Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH) пры падтрымцы Human Rights Watch правяла брыфінг па невыкананні Беларуссю і Расіяй рашэнняў ААН.
05.06.2013 Генеральному пракурору прыйдзецца разабрацца, ці законна суды адмаўлялі ў разглядзе скаргі праваабаронцы
Баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша накіраваў Генеральному прокурору РБ наглядную скаргу на вызначэнне судоў першай і касацыйнай інстанцый аб непадсутнасці справы адносна кампенсацыі маральнай шкоды за невыкананне рашэння Камітэта ААН аб закрыцці ПЦ “Вясна”.
05.06.2013 У МЗС пытаюцца, дзе апублікавана рашэнне Камітэта ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын
Брэсцкая актывістка Руху "За Свабоду" Інга Абрамава дамагаецца атрымання звестак пра тое, якой кампетэнтнай дзяржаўнай установай і ў якім друкаваным перыядычным выданні было змешчана рашэнне гэтага Камітэта ААН.
04.06.2013 Гомель: суд адхіліў зыск праваабаронцы аб спагнанні маральнай шкоды з дзяржаўнай казны
Праваабаронца падаў зыск аб кампенсацыі маральнай шкоды, якую ацэньвае заробкам дэпутата парламента за чатыры гады паўнамоцтваў. Падставай да такога патрабавання паслужыла адмова беларускіх ўладаў выканаць рашэнне Камітэта па правах чалавека ААН, у якім устаноўлены факты парушэння правоў грамадзяніна.
04.06.2013 Хвастоў: Беларусь не мае патрэбы ў спецдакладчыку Савета ААН па правах чалавека
Беларусь не мае патрэбы ў спецыяльным дакладчыку або іншых падобных інстытутах. Аб гэтым заявіў прадстаўнік Беларусі пры ААН у Жэневе Міхаіл Хвастоў, выступаючы на сесіі Савета ААН па правах чалавека, дзе вечарам 4 чэрвеня абмяркоўваецца справаздача спецдакладчыка па сітуацыі ў Беларусі Міклаша Харашці.
04.06.2013 Стэфановіч з трыбуны ААН нагадаў уладам Беларусі пра міжнародныя абавязацельствы
“Мы заклікаем беларускія ўлады запрасіць у краіну тэматычных дакладчыкаў ААН… Мы нагадваем, што Беларусь як дзяржава-сябра ААН мае абавязак супрацоўнічаць з усімі органамі і механізмамі ААН, а таксама звязана дамовамі, якія Беларусь ратыфікавала”, - сказаў намеснік кіраўніка “Вясны” ў сваім выступе падчас інтэрактыўнага дыялогу вакол сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
04.06.2013 Сёння Валянцін Стэфановіч выступіць у ААН у межах абмеркавання дакладу па Беларусі
Выступ намесніка старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянціна Стэфановіча адбудзецца 4 чэрвеня падчас абмеркавання дакладу спецдакладчыка па Беларусі на сесіі Рады ААН па правах чалавека. За разглядам дакладу, які распачнецца, па папярэдняй інфармацыі, у 15:00 па беларускім часе, можна сачыць у рэжыме анлайн на вэб-сайце ААН.
04.06.2013 У Радзе ААН па правах чалавека прэзэнтуюць даклад па Беларусі
Яго падрыхтаваў спэцдакладчык па Беларусі Міклаш Харасьці. Сэсія Рады ААН па правах чалавека адкрылася ў Жэнэве 27 траўня. У ёй бяруць удзел праваабаронцы зь Беларусі.
03.06.2013 Брэст: Камітэт ААН прызнаў парушэнне права на свабоду і асабістую недатыкальнасць Жаны Коўш
Камітэт па правах чалавека ААН прыняў рашэнне па скарзе брэсцкай актывісткі руху “За Свабоду” Жаны Коўш. У рашэнні гаворыцца пра выяўленныя парушэнні права на свабоду і асабістую недатыкальнасць у адносінах да прадстаўніцы грамадскага аб’яднання падчас яе затрымання.
31.05.2013 Суадказчыкам па зыску гомельскага праваабаронцы выступіць ЦВК
30 траўня суддзя суда Цэнтральнага раёна Гомеля Марына Дамненка пры разглядзе зыску праваабаронцы Леаніда Судаленкі да дзяржаўнай казны прыцягнула ў якасці суадказчыка Цэнтральную выбарчую камісію. Чарговае паседжанне пройдзе 4 чэрвеня.
30.05.2013 ЮНІСЕФ: Мільёны дзяцей з інваліднасцю па-ранейшаму забытыя і «нябачныя»
Выйшаў у свет асноўны штогадовы даклад ЮНІСЕФ «Аб становішчы дзяцей у свеце-2013», прысвечаны праблемам дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. 128 краін свету далучыліся да Канвенцыі аб правах інвалідаў. Беларусь да гэтага часу не падпісала дакумент.
29.05.2013 Забарону велапрабега пад бел-чырвона-белымі сцягамі абскардзяць у ААН
Салігорскі маладафронтавец Андрэй Тычына накіраваў у Камітэт па правах чалавека ААН скаргу на забарону велапрабегу ў падтрымку беларускай нацыянальнай сімволікі.
29.05.2013 Сёння - Міжнародны дзень міратворцаў ААН
Гэты дзень служыць двум мэтам - ушанаваць памяць міратворцаў ААН, якія загінулі ў імя справы свету, і аддаць даніну павагі ўсім мужчынам і жанчынам, якія служылі або служаць у міратворчых кантынгентах ААН.
28.05.2013 Беларусь наведае намеснік Генсакратара ААН
29—30 мая з рабочым візітам Беларусь наведае намеснік генеральнага сакратара ААН — выканаўчы дырэктар Упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці Юрый Фядотаў.
27.05.2013 Брыфінг беларускіх праваабаронцаў у Жэнэве сабраў больш за 50 удзельнікаў
У Жэнэве адбыўся брыфінг беларускіх праваабаронцаў, прымеркаваны да пачатку працы чарговай сэсіі Рады ААН па правах чалавека. Паводле яго ўдзельніцы Тацяны Равякі, брыфінг выклікаў вялікую цікавасьць.