Навіны на тэму: ААН
03.07.2013 Гомель: праваабаронцы дапамагаюць рыхтаваць скаргу ў Камітэт ААН па справе асуджанага да смяротнага пакарання
Праваабаронца Леанід Судаленка сустрэўся з маці асуджанага да вышэйшай меры пакарання гамяльчаніна Аляксандра Грунова. Абмяркоўвалася пытанне вычарпання ўсіх эфектыўных сродкаў прававой абароны ўнутры краіны для падачы індывідуальнай скаргі ў Камітэт па правах чалавека ААН.
26.06.2013 Акцыя ў падтрымку “Газеты Слонімскай” (фота)
26 чэрвеня сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл правялі акцыю ў падтрымку незалежнай “Газеты Слонімскай”. Яны апусцілі ў паштовыя скрынкі слонімцаў некалькі соцен улётак пад назовам “Чиновникам безразлично мнение слонимчан!».
25.06.2013 Прэтэнзіі грамадзян, парушэнні правоў якіх прызнаў Камітэт па правах чалавека ААН, МЗС лічыць неабгрунтаванымі
Гомельскія праваабаронцы Леанід Судаленка і Васіль Палякоў атрымалі адказ з Міністэрства замежных спраў на зварот групы грамадзян Беларусі, парушэнні правоў якіх з боку дзяржавы былі прызнаныя Камітэтам па правах чалавека ААН.
19.06.2013 Кіраўніцтва МУС абяцае ліквідаваць недахопы ў працы са зваротамі грамадзян
Падставай для гэтага звароту з боку брэсцкай актывісткі былі праблемы, з якімі сутыкнулася Абрамава, спрабуючы высветліць, якім чынам выконваецца рашэнне Камітэту ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах жанчын па яе справе, а менавіта - у якіх ізалятарах часовага ўтрымання (ІЧУ) працуюць жанчыны-міліцыянты.
18.06.2013 МЗС не прызнае рашэння Камітэта па правах чалавека ААН
Сяргей Гоўша, Віктар Сырыца і Віктар Мезяк 18 чэрвеня атрымалі ліст з Міністэрства замежных спраў Беларусі за подпісам намесніка міністра Валянціна Рыбакова на свой зварот аб прадастаўленні інфармацыі аб прынятых РБ захадах дзеля выканання рашэння Камітэта па правах чалавека ААН, прынятага па іх скарзе.
18.06.2013 Справаздача спецдакладчыка па Беларусі Міклаша Харашці на сесіі Рады ААН па правах чалавека (поўны тэкст)
Тэкст справаздачы Спецыяльнага дакладчыка па Беларусі Міклаша Харашці на сесіі Рады ААН па правах чалавека, якая праходзіла ў Жэнэве з 27 траўня па 14 чэрвеня. Пераклад справаздачы на беларускую мову не мае статуса афіцыйнага дакумента ААН, для цытавання звяраць па тэксту на англійскай мове, які змешчаны на сайце Вярхоўнага камісара па правах чалавека ААН. Пераклад здзейснены Праваабарончым цэнтрам "Вясна".
13.06.2013 Рада па правах чалавека ААН падоўжыла дзеянне мандата Спецыяльнага дакладчыка па Беларусі
13 чэрвеня Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" зрабілі сумесную заяву з нагоды падаўжэння Радай па правах чалавека ААН мандата спецдакладчыка па Беларусі.
13.06.2013 Спецдакладчыку ААН па Беларусі Міклашу Харашці працягнулі мандат
13 чэрвеня падчас працы 23-й сесіі Савета па правах чалавека ААН, якая праходзіць у Жэневе, адбылося галасаванне аб падаўжэнні мандата Спецыяльнага дакладчыка па Беларусі. За рэзалюцыю, якая змяшчае прапанову падоўжыць мандат Міклашу Харашці, аддалі свае галасы дэлегацыі 26 краін, супраць выступілі 3, 18 - устрымаліся.
13.06.2013 У Жэневе сёння пройдзе галасаванне па мандаце беларускага дакладчыка ААН
На 13 чэрвеня запланаванае галасаванне наконт працягу або спынення мандата спецдакладчыка ААН Міклаша Харашці
13.06.2013 Праваабаронцы актывізуюць працу з праваабарончымі механізмамі ААН
Беларускія праваабронцы выкарыстоўваюць праваабарончыя механізмы ААН, калі аднавіць парушаныя правы на нацыянальным узроўні немагчыма. Наколькі эфектыўная гэтая праца, распавядаюць праваабаронцы з “Вясны”.
10.06.2013 Родныя расстралянага Уладзіслава Кавалёва абскарджваюць адмову ў паведамленні месца пахавання
Маці расстралянага Уладзіслава Кавалёва -- Любоў Кавалёва і ягоная сястра Таццяна Казяр накіравалі скаргу ў Міністэрства ўнутраных спраў на адмову Дэпартамента па выкананні пакаранняў паведаміць ягонае месца пахавання.
10.06.2013 Пытанне да міністра: у якіх ізалятарах ёсць жанчыны-супрацоўніцы?
Падставай для звароту з’явіліся праблемы, з якімі сутыкнулася актывістка руху “За Свабоду” Інга Абрамава , спрабуючы высветліць, якім чынам выконваецца рашэнне Камітэту ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын па яе справе, а менавіта - у якіх ізалятарах часовага ўтрымання працуюць жанчыны-міліцыянты.
07.06.2013 МЗС не пажадаў пачуць праваабаронцу
Намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч атрымаў з МЗС адказ на свой зварот адносна невыканання дзяржавай рашэння Працоўнай групы па адвольных затрыманнях ААН па справе кіраўніка арганізацыі Алеся Бяляцкага.
07.06.2013 Баранавічы: актывісты запытваюць, як улады збіраюцца выконваць рашэнне Камітэту ААН
Праваабаронцы і грамадскія актывісты Сяргей Гоўша, Віктар Сырыца і Віктар Мезяк 7 чэрвеня накіравалі заяву ў Міністэрства замежных спраў, у якой просяць прадставіць ім інфармацыю аб прынятых РБ захадах дзеля выканання Меркаванняў Камітэта па правах чалавека ААН.
06.06.2013 Ці працягнуць мандат спэцдакладчыку ААН па Беларусі?
6 чэрвеня ў Жэнэве павінна было адбыцца галасаваньне краін, якія ўваходзяць у Раду ААН па правах чалавека, па пытаньні працягненьня альбо спыненьня мандату спэцдакладчыка Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў Міклаша Харасьці аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Аднак учора ўвечары было вырашана перанесьці галасаваньне на тыдзень – на 13 чэрвеня.