Навіны на тэму: ААН

 Парушэнні правоў чалавека ў Беларусі абмеркавалі на сайд-івенце ў ААН

31.10.2013 Парушэнні правоў чалавека ў Беларусі абмеркавалі на сайд-івенце ў ААН

30 кастрычніка ў Нью-Ёрку адбылося паралельнае мерапрыемства ў рамках Генеральнай Асамблеі ААН з удзелам Спецыяльнага дакладчыка па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі спадара Міклаша Харашці і беларускіх і міжнародных праваабаронцаў.

Беларускія праваабаронцы бралі ўдзел у абмеркаванні ў ААН дакладу спецдакладчыка па Беларусі

30.10.2013 Беларускія праваабаронцы бралі ўдзел у абмеркаванні ў ААН дакладу спецдакладчыка па Беларусі

28 кастрычніка ў Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку адбылася прэзентацыя і інтэрактыўны дыялог нацыянальных дэлегацый ААН па дакладзе Спецыяльнага дакладчыка па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Міклаша Харашці.

У Камітэт ААН па правах чалавека накіравана чарговая скарга

25.10.2013 У Камітэт ААН па правах чалавека накіравана чарговая скарга

Салігорскі грамадскі актывіст Уладзімір Шыла звярнуўся ў Камітэт ААН па правах чалавека ААН са скаргай на Рэспубліку Беларусь. Падставай для звароту стала забарона Салігорскім раённым выканаўчым камітэтам правядзення пікета да Дня Волі ў сакавіку гэтага году.

Гомель: Кастусь Жукоўскі звярнуўся са скаргай у Камітэт па правах чалавека ААН

22.10.2013 Гомель: Кастусь Жукоўскі звярнуўся са скаргай у Камітэт па правах чалавека ААН

Гомельскі грамадскі актывіст Кастусь Жукоўскі звярнуўся 22 кастрычніка са скаргай у Камітэт па правах чалавека ААН. Ён лічыць, што беларускі ўрад парушыў яго права на свабоду мірных сходаў і на свабоду выказвання меркавання (артыкулы 19 і 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах).

Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі

23.09.2013 Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі

Даклад Спецыяльнага дакладчыка ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Міклаша Харашці, прадстаўлены на 68 сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.

Мастакі Драздоў і Пушкін паскардзіліся ў ААН

12.09.2013 Мастакі Драздоў і Пушкін паскардзіліся ў ААН

Яны вінавацяць Беларусь у моўнай дыскрымінацыі.

Стаў даступны на рускай мове тэкст рашэння па справе брэстчанкі Жаны Коўш

08.09.2013 Стаў даступны на рускай мове тэкст рашэння па справе брэстчанкі Жаны Коўш

На сайце Упраўлення Вярхоўнага камісара па правах чалавека апублікаваны тэкт рашэння па справе брэстчанкі Жаны Коўш на рускай мове. Яна ставіла пытанне аб недастаўцы яе да суддзі ў тэрміновым парадку.

Беларусь парушыла правы грамадзянкі Польшчы Вольгі Пічугінай

26.08.2013 Беларусь парушыла правы грамадзянкі Польшчы Вольгі Пічугінай

Камітэт прызнаў парушэнне пункта 3 артыкула 9 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах – права быць дастаўленым да суддзі ў тэрміновым парадку для вырашэння пытання затрымання і рэкамендаваў беларускаму ўраду не паўтараць такіх памылак у будучым і кампенсаваць пацярпелай маральныя страты.

Суд у чарговы раз адмовіўся разглядаць скаргу родных расстралянага Уладзіслава Кавалёва

26.08.2013 Суд у чарговы раз адмовіўся разглядаць скаргу родных расстралянага Уладзіслава Кавалёва

Суддзя Аксана Будоўская пагадзілася з высновамі суда Кастрычніцкага раёна Мінска аб тым, што разгляд дадзенага звароту не падведамасны агульным судам Беларусі. Па словах адваката Кавалёвай і Казяр Сяргея Галубка, у дадзеным выпадку парушана канстытуцыйнае права кожнага на судовую абарону.

Камітэт ААН прызнаў парушэнне правоў чатырох жыхароў Брэста

26.08.2013 Камітэт ААН прызнаў парушэнне правоў чатырох жыхароў Брэста

Скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН накіроўвалі чатыры жыхара горада (Ірына Лаўроўская, Дзяніс Турчаняк, Валерый Фамінскі і Раман Кісляк). Нагодай для звароту стала тое, што мясцовыя ўлады забаранілі правядзення пікетаў па розных пытаннях, звязаных з усталяваннем помніка да 1000-годдзя Брэста.

Віцебчук Пётр Іваноў звярнуўся па абарону да спецдакладчыка ААН

23.08.2013 Віцебчук Пётр Іваноў звярнуўся па абарону да спецдакладчыка ААН

Віцебчук Пётр Іваноў накіраваў скаргу на дзеянні службовых асоб дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь на адрас спадарыні Маргарэт Сэкаг’і, спэцдакладчыка Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па пытанні аб сітуацыі з праваабаронцамі.

Улады пабаяліся дапусціць праваабаронцаў у Салігорскі ізалятар

13.08.2013 Улады пабаяліся дапусціць праваабаронцаў у Салігорскі ізалятар

Начальнік Салігорскага РАУС Аляксандр Астрэйка не дазволіў прадстаўнікам Беларускага Хельсінскага камітэту наведаць Ізалятар часовага ўтрымання, паведамляе мясцовым праваабаронца Леанід Мархотка.

Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў скаргу сябра “Справядлівага свету”

08.08.2013 Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў скаргу сябра “Справядлівага свету”

Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў скаргу з каментаром кіраўніка Жлобінскай раённай партыі левых “Справядлівы свет” Валерыя Рыбчанкі на яго незаконны арышт у ліпені 2011 года. Раней Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў адну са скаргаў сябраў партыі левых “Справядлівы свет” са Жлобіна на забарону правядлення пікетаў у 2012 годзе.

Міклаш Харашці заклікае ўрад вызваліць Алеся Бяляцкага і спыніць пераслед праваабаронцаў

03.08.2013 Міклаш Харашці заклікае ўрад вызваліць Алеся Бяляцкага і спыніць пераслед праваабаронцаў

ЖЭНЕВА (2 жніўня 2013 г.) - Спецыяльны дакладчык ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Міклаш Харашці заклікаў урад Беларусі "неадкладна і безумоўна" вызваліць і рэабілітаваць праваабаронцу Алеся Бяляцкага. "Зняволенне сп. Бяляцкага з'яўляецца сімвалам рэпрэсій супраць праваабаронцаў", — сказаў ён.

Віцебскі абласны суд не падтрымаў скаргу Антаніны Піванос, якая патрабуе выканаць рашэнне КПЧ ААН

15.07.2013 Віцебскі абласны суд не падтрымаў скаргу Антаніны Піванос, якая патрабуе выканаць рашэнне КПЧ ААН

Пенсіянерка Антаніна Піванос – аўтарка вышыванкі са словамі малітвы "Ойча наш", якую ў 2008 годзе за з'яўленне з гэтай вышыванкай у цэнтры Віцебску прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за несанкцыянаванае пікетаванне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства