Навіны на тэму: ААН
17.03.2014 У Брэсце распаўсюдзілі брашуры з рашэннем Камітэта па правах чалавека ААН па справе Уладзіслава Кавалёва
Беларусь у чарговы раз праігнаравала патрабаванне Камітэта па правах чалавека ААН -- улады не надрукавалі і не распаўсюдзілі меркаванне наддзяржаўнага органа па справе расстралянага па абвінавачанні ў здзяйсненні тэракту ў мінскім метро Уладзіслава Кавалёва.
12.03.2014 Любоў Кавалёва: "Рашэнне КПЧ ААН адносна парушэнняў у справе майго сына мусіць стаць настольнай кнігай для ўсіх суддзяў"
12 сакавка маці расстралянага паводле прысуду Вярхоўнага суду Уладзіслава Кавалёва схадзіла на прыём да старшыні Віцебска абласнога суду Мікалая Хамічонка. Ён не дазволіў ёй раздаць брашуры з рашэннем КПЧ ААН пад пагрозай прызнаць такія дзеянні незаконным пікетаваннем.
12.03.2014 Родныя расстралянага Уладзіслава Кавалёва звярнуліся да Генеральнага пракурора
Любоў Кавалёва -- маці Уладзіслава Кавалёва, аднаго з расстраляных 2 гады таму па абвінавачванні ў здзяйсненні тэракта ў менскім метро, і ягоная сястра Таццяна Казяр накіравалі Генеральнаму пракурору РБ Аляксандру Канюку заяву з патрабаваннем узнавіць расследаванне справы па адкрытых новых абставінах з наступнай рэабілітацыяй.
07.03.2014 Ігар Пастноў накіраваў скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН
Скарга датычыць судовага рашэння наконт накіравання яго на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычнай клініцы. Ігар Пастноў лічыць, што падчас суду ў дачыненні да яго асобы было парушана адразу некалькі артыкулаў Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.
04.03.2014 Канстытуцыйны суд адмаўляецца ініцыяваць прывядзенне нацыянальнага заканадаўства ў адпаведнасць з міжнароднымі абавязацельствамі РБ
Сяргей Гоўша звярнуўся ў Канстытуцыйны суд з нагоды ігнаравання дзяржаўнымі структурамі РБ рашэнняў Камітэта па правах чалавека ААН, які прыняў два станоўчыя рашэнні па яго зваротах.
04.03.2014 Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў парушэнне правоў Аляксандра Камароўскага
Камітэт па правах чалавека ААН вынес рашэнне на карысць старшыні арганізацыі “Абаронцы Айчыны” Аляксандра Камароўскага, прызнаўшы парушэнне яго права на свабоду выказвання меркавання. Камароўскі абскарджваў прысуд суда г.Жодзіна аб арышце па абвінавачванні ў арганізацыі несанкцыянаванай акцыі ў сакавіку 2008 г.
10.02.2014 Беларусь па-ранейшаму не будзе запрашаць спецдакладчыка Савета ААН па правах чалавека
Найбліжэйшым часам Беларусь мае намер пацвердзіць запрашэнне наведаць краіну для шэрагу спецдакладчыкаў Савета ААН па правах чалавека (СПЧ). Пра гэта заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення шматбаковай беларускай дыпламатыі МЗС Юрый Амбразевіч 10 лютага на брыфінгу ў Мінску.
04.02.2014 Баранавічы: праваабаронца звярнуўся ў Канстытуцыйны суд з нагоды інгаравання рашэнняў Камітэта ААН
Найбольшае шкадаванне выклікае пазіцыя МЗС, якую, згодна атрыманых ім адказаў, можна сфармуляваць наступным чынам – Факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах не накладае на дзяржаву ніякіх міжнародна-прававых абавязацельстваў.
20.12.2013 Камітэт ААН: Беларусь павінна адмовіцца ад выкарыстання прымусовай працы
Беларусь павінна адмовіцца ад выкарыстання прымусовай працы і забяспечыць належную абарону правоў працоўных. Гэта адна з важных рэкамендацый Камітэта ААН па эканамічных, сацыяльных і культурных правах, прынятая па выніках разгляду становішча спраў у Беларусі ў лістападзе 2013 г.
03.12.2013 Мікалай Статкевіч накіраваў індывідуальны зварот у ў Камітэт па правах чалавека ААН
18 лістапада ў Камітэт па правах чалавека ААН накіравана скарга экс -кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Мікалая Статкевіча. Яго інтарэсы ў КПЧ прадстаўляе жонка - Марына Адамовіч.
30.11.2013 Праваабаронцы вітаюць ініцыятыву стварэння моладзевага парламенту ў Салігорску
Напачатку лістапада многія дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі абляцела навіна пра далучэнне Салігорску да міжнароднай ініцыятывы Дзіцячага фонду ААН “Горад, дружалюбны дзецям”. Мясцовыя праваабаронца ўсяляк вітаюць гэтую ідэю і нават гатовыя аказаць усебаковую падтрымку ў яе рэалізацыі.
28.11.2013 У Мінску пройдзе фестываль фільмаў «Чалавечая годнасць, роўнасць і справядлівасць»
У праграме Фестывалю - мастацкія фільмы, прадстаўленыя амбасадамі Вялікабрытаніі, Германіі, Францыі, Украіны, Кубы, ЗША, Італіі, яны адлюстроўваюць самыя розныя аспекты правоў чалавека.
13.11.2013 Камітэт ААН прызнаў парушэнне правоў расстралянага Андрэя Жука
Смяротны прысуд 25-гадоваму жыхару Салігорска Андрэю Жуку быў прыведзены ў выкананне ў сакавіку 2010 года. Насуперак патрабаванням Камітэта па правах чалавека беларускія ўлады не сталі чакаць завяршэння працэдуры разгляду скаргі Жука ў ААН.
13.11.2013 Камітэт ААН прызнаў, што правы гомельскіх апазіцыянераў былі парушаны
13 лістапада актывісты Руху «За свабоду!» і АГП Аляксандр Процка і Андрэй Толчын атрымалі паведамленне з Камітэту па правах чалавека ААН наконт скаргі на парушэнне правоў. Міжнародная структура прызнала, што беларускія ўлады парушылі права грамадзян на свабоду выказвання меркавання.
12.11.2013 Камітэт ААН прызнаў парушэнне правоў гомельскага апазіцыянера Уладзіміра Сякеркі
Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў, што беларускія ўлады парушылі правы старшыні Гомельскай абласной арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы cвет” Уладзіміра Сякеркі на правядзенне мірнага сходу, забараніўшы ў снежні 2007 года правесці ў Гомелі мітынг у знак нязгоды з адменай льготаў усяму насельніцтву краіны.