Навіны на тэму: ААН
29.08.2014 ААН: Сітуацыя з правамі чалавека ва Украіне рэзка пагоршылася
У Кіеве 29 жніўня прадстаўлена справаздача ААН, згодна з якой на ўсходзе краіны загінула ўжо каля 2600 чалавек.
28.08.2014 ААН: Правы чалавека павінны ляжаць у аснове эканамічнага развіцця Азербайджана
Эксперты ААН заклікаюць улады Азербайджана спыніць пераслед праваабаронцаў і забяспечыць ім бесперашкодную законную мірную дзейнасць.
28.08.2014 Камітэт ААН прызнаў парушэнне права на мірныя сходы ў дачыненні да Васіля Палякова
Намеснік старшыні АГП Васіль Палякоў скардзіўся ў КПЧ ААН на забарану гомельскіх уладаў на правядзенне пікету з мэтаю агітацыі грамадзян не прымаць удзел у парламенцкіх выбарах, якія праходзілі ў краіне 28 верасня 2008 года.
21.08.2014 Экс-кандыдат у дэпутаты паскардзіўся ў ААН на адсутнасць суду
Экс-кандыдат у дэпутаты Гомельскага абласнога Савету ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП), эканаміст Мікалай Новікаў прайшоў усе судовыя інстанцыі, але так і не змог дамагчыся ўзбуджэння справы па скарзе супраць ААТ "Палесдрук", дзе падчас мінулай выбарчай кампаніі яму адмовілі вырабіць агітацыйныя ўлёткі.
19.08.2014 Андрэй Стрыжак дапоўніў скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека новымі фактамі
Каардынатар моладзевай сеткі незалежнага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Андрэй Стрыжак паскардзіўся ў Камітэт ААН па правах чалавека на забарону чыноўнікамі Рэчыцы ў правядзенні мірнага сходу 8 верасня 2013 году .
05.08.2014 У Камітэт па правах чалавека накіравана скарга палітвязня Эдуарда Лобава
У Камітэт па правах чалавека ААН накіравана скарга палітвязня Эдуарда Лобава. Пра гэта сайту “Вясны” паведаміла кіраўнік ПУ “Беларускі дакументацыйны цэнтр” Раіса Міхайлоўская.
25.07.2014 Валянцін Стэфановіч: Мінск выбарачна запрашае дакладчыкаў ААН
У чацвер стала вядома, што Беларусь даслала запрашэнне дакладчыкам Савета ААН па правах чалавека. Праваабаронца Валянцін Стэфановіч кажа, што наша дзяржава і раней запрашала дакладчыкаў, але падыходзіла да іх вельмі выбарачна.
23.07.2014 Гродзенскі актывіст АГП падаў скаргу ў КПЧ ААН
22 ліпеня старшыня гродзенскай гарадской арганізацыі АГП Ежы Грыгенча накіраваў скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН. Падставай для звароту ў наднацыянальны орган абароны правоў чалавека стала рашэнне Ленінскага суда Гродна, які пад старшынствам суддзі Алены Пятровай аштрафаваў яго за актыўны ўдзел у масавым мерапрыемстве.
16.07.2014 Калінкавічы: Дзяніс Рабянок збіраецца скардзіцца ў Камітэт ААН на несправядлівае правасуддзе
Днямі актывіст АГП атрымаў адказ на сваю скаргу з Вярхоўнага суда, згодна з якім пастанова суддзі Савасцянавай прызнаная «абгрунтаванай», а «падстаў для скасавання судовых пастаноў, якія былі вынесеныя па дадзенай справе... не маецца».
15.07.2014 У вясковым музеі распавядуць пра ахвяр палітычных рэпрэсій
У аграгарадку Вішоў Бялыніцкага раёна 12 чэрвеня адбылося ўрачыстае адкрыццё музея гісторыі мясцовай гаспадаркі – СВК “Калгас “Радзіма”. У шэрагу іншых у музеі створана адмысловая экспазіцыя, у якой распавядаецца пра ахвяраў палітычных рэпрэсій з ліку жыхароў Вішоўскага сельсавета і працаўнікоў існаваўшых на яго тэрыторыі гаспадарак.
03.07.2014 Кіраўнік ААН заклікаў усе дзяржавы адмовіцца ад ужывання смяротнага пакарання
Смяротнаму пакаранню не павінна быць месца ў XXI стагоддзі. Пра гэта заявіў Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун, адзначыўшы, што 60 дзяржаў свету ўжо адмовіліся ад такой бесчалавечнай меры пакарання.
28.06.2014 Савет ААН па правах чалавека працягнуў мандат Спецыяльнага дакладчыка ААН па Беларусі
27 чэрвеня ў Жэневе дэлегаты 26-й сесіі Савета ААН па правах чалавека прынялі рашэнне працягнуць мандат Спецыяльнага дакладчыка ААН па Беларусі. Рэзалюцыю падтрымалі 24 дэлегацыі. Сем членаў Савета выступілі супраць і 16 - устрымаліся.
26.06.2014 На сакавік 2015 года прызначаны разгляд дакладу Беларусі ў Камітэце па правах чалавека ААН
Перыядычны даклад Беларусі аб сітуацыі з правамі чалавека ў краіне павінен быў быць прадстаўлены да 7 лістапада 2001 года ў Камітэт па правах чалавека ААН, аднак быў дасланы з 10-гадовай затрымкай толькі 15 снежня 2011 года.
25.06.2014 Міклаш Харасці: “Беларусь: праваабаронца Алесь Бяляцкі вызвалены, але іншыя палітычныя зняволеныя застаюцца ў турме”
Спецыяльны дакладчык ААН па пытанні аб становішчы з правамі чалавека ў Беларусі Міклаш Харасці вітае вызваленне з турмы праваабаронцы Алеся Бяляцкага, але заклікаў да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і іх поўнай рэабілітацыі.
25.06.2014 Зарэгістраваная чарговая скарга ў Камітэт ААН па правах чалавека
Упраўленьнем Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека зарэгістраваны зварот у КПЧ жыхара вёскі Буяны Віцебскага раёну Леаніда Здрэстава. Актывіст вымушаны быў зьвярнуцца ў міжнародны орган па абарону пасьля таго, як улады адмовілі яму ў дазволе на правядзеньне пікету, а ўсе судовыя інстанцыі, у якіх ён спрабаваў быў абскардзіць гэтую адмову, сталі на бок уладаў.